Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ІМПРЭЗА Ў ТБК

26 траўня, як звычайна ў апошнюю суботу месяца, у ТБК у Вільні адбылася чарговая імпрэза. За весну ў Вільні адбыўся цэлы шэраг падзеяў зьвязаных з беларускай культурай, а таму асноўнай тэмай імпрэзы была прэзэнтацыя мерапрыемстваў.

На пачатку імпрэзы прэзыдэнт студэнтскае асацыяцыі «StudAlliance» Кірыл Атаманчык прэзэнтаваў сэрыю мерапрыемстваў, арганізаваных асацыацыяй, пад назвай «Беларуская вясна». У межах гэтае кампаніі адбыўся шэраг фотавыставаў, мастацкіх перфомансаў, а напрыканцы траўня кампанію гучна закончыў канцэрт «Салідарнасьць зь Беларусьсю» на якім выступілі вядомы Берасьцейскі альтэрнатыўны гурт “Сьцяна” і ня меньш вядомы выканаўца хіп-хопа Вінсэнт (які згуляў асноўную ролю ў фільме «Жыве Беларусь»..

Далей мерапрыемства працягнуў віленскі беларускі навукоўца Юрась Юркевіч. Юрась, з дапамогай калегаў, апошнім часам зрабіў велізарную працу па збору невядомых дакумэнтаў часоў БНР. На нашай імпрэзе Юркевіч прэзэнтаваў вялікую колькасьць дакумэнтаў з сабранага матэр’ялу. Сярод дакумэнтаў, здымкі якіх паказваў навукоўца, былі невядомыя дакумэнты Антона Луцкевіча і іншых вядомых беларускіх дзеячоў, БСРГ, беларускіх вайсковых фармаваньняў таго часу, а таксама невядомыя фотаздымкі.

Таксама ў траўні гэтага году ў нашым Таварыстве адбылася надзвычай радасная падзея – споўнілася 92 гады заслужанаму чальцу нашае арганізацыі Ніне Брылеўскай. Спадарыні Ніне Бог даў насычанае падзеямі жыцьцё, доўгі час працавала настаўніцай, ад самага утварэньня ТБК зьяўляецца адданай яго прыхільніцай. Віншуем сп. Ніну зь Днём Народзінаў!
Пятро Шыба
Вільня,30 траўня 2012 г.

6/6/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2012
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024