Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ

Сярод беларусаў у нашай краіне жыве пэўная колькасьць этнічных расейцаў. Ёсьць адмысловая катэгорыя гэтых грамадзянаў РБ. Яны захоўваюць пэўны “нэўтралітэт”, ім камфортна жыць на нашай зямлі, яны і не вучацца беларушчыне (“а зачем?”) і не праклінаюць яе публічна. Іх “всё устраівает” – гэткае постсавецкае “статус кво”.
І вось яны зьезьдзілі ў свае расейскія губерніі на калядныя адпачынкі, паглядзелі, што там творыцца і якія там пэрспэктывы. Вярнуліся гэтыя грамадзяне ў Беларусь агаломшаныя і задуменныя. У Менску зафіксаваны адзін маналог на тэму іхнага псіхалагічнага стану пасьля наведваньня ўсходняй імпэрыі.

Да патрыёта-фронтаўца падышла расейка, што працуе ў гімназіі, дзе навучаюцца нашы дзеці. Раней яна “прытрымлівалася нэўтральнасьці” і не чапляла нашага чалавека. А тут вырашыла “ізліть душу”. Паслухаць яе было цікава. Дама распавяла што-нішто пра Расею, а скончыла маналог такім сказам: “Я с ужасом думаю о том моменте, когда в вашу страну придут мои соотечественники…” Вось як бывае. Фронтавец з свайго боку запэўніў даму, што наш народ прыкладзе ўсе намаганьні для таго, каб яны не прышлі…
***

На пачатку лютага “незалежныя дэмСМІ” паведамілі нам пра мэмарыяльныя мерапрыемствы ў Мерачоўшчыне. Музэй-сядзібу, дзе нарадзіўся і вырас вялікі беларус Андрэй-Тадэвуш Касьцюшка, наведалі прадстаўнікі дыпламатычных місій ЗША, Польшчы і Швайцарыі (краінаў, дзе ўславіўся Касьцюшка). Былі ў касьцюшкоўскай сядзібе і прадстаўнікі генконсульства Расеі ў Берасьці. Расейцы выступалі і казалі, што вельмі цікавяцца беларускай гісторыяй і культурай, хочуць больш ведаць пра яе і г.д. Пад гэтае прызнаньне, адзін з расейцаў сказаў быў: “Он воевал протів нас, но фігура інтересная…” У камэнтарах у Сеціве загучалі галасы “уміленьня”. Вось, маўляў, “ім інтересно”, то і ня трэба сунуцца на гэтых расейскіх дыппрадстаўнікоў “з нэгатыўнай энэргіяй”.

Гісторыя дае нам пэўныя лекцыі на тэму дыпляматычных спосабаў. Калі Рым вырашыў канчаткова падпарадкаваць сабе эленістычную Грэцыю, то на пачатку паслаў туды не свае легіёны, а вытанчанага і грунтоўна адукаванага дыплямата Фламініна. Ён паўсюль казаў на публіцы, што яму “цікава ў Грэцыі”, што ён любіць і шануе грэцкую культуру. Фламінін валодаў некалькімі грэцкімі дыялектамі, па-майстэрску дэкламаваў на памяць “Іліяду”, купляў амфары. Ягонай задачай было весьці патаемныя інтрыгі, аслабляць элінскае грамадзтва, скупляць і дэмаралізаваць мясцовыя палітычныя эліты. Легіёны прышлі ў Грэцыю пасьля правядзеньня грунтоўнай падрыхтоўчай працы гэтым “аматарам усяго грэцкага”.
Ні Ганса Віка, ні расейскіх дыптаварышаў нельга нават параўнаць з адукаваным Фламінінам. Яны ледзь прыхоўвалі і прыхоўваюць грэблівыя адносіны да беларускай мовы і культуры, у адкрытую казалі і кажуць, што Беларусь павінна быць сьцертая з мапы Эўропы. Але ў пэўных артыстычных дадзеных гэтай публіцы не адмовіш. Яны засволілі позу дабрадзеяў беларускага народу і ў прыцыпе робяць тое ж самае, што і згаданы рымскі “іскусствовед в штатском”. Ня можа быць даверу салодкім сьпевам гэтых сірэнаў, перад якімі пастаўлена задача захопу і ліквідацыі нашай Бацькаўшчыны.

***

Мярзота. На памежных пераходах Рэспублікі Беларусь апошнім часам беларускім падарожнікам прапануецца бясплатны “інтэлектуальны тавар”. Гэта ёсьць “Падарожны дапаможнік” – брашура на крэйдаванай паперы з каляровымі карцінкамі, на 95 старонак. Брашура выдадзена ў Менску ў 2011 г. выдавецтвам “Беларускі Гальфстрым”. Група аўтараў на беларускай мове, з выкарыстаньнем (забароненай рэжымам) “тарашкевіцы” дае парады турыстам, як купляць квіткі, дзе есьці за мяжой, як браніраваць гатэлі і г.д. У брашурцы напісана, што “аўтарам ідэі і каардынатарам праекту” зьяўляецца вядомы і разрэклямаваны маладзён Франак Вячорка (якога часам публіка называе Вінцуком-малодшым). Што ж прапануе гэты Вячорка, аўтар ідэі? На ст. 63 брашуркі ёсьць глава пад назовам “Сэкс-турызм”. Аўтар ідэі тлумачыць нам: “Сэкс-турызм – гэта ня толькі сэксуальная вандроўка. Гэта цудоўная магчымасьць атрымаць у іншых краінах тое, чаго ня зможаш атрымаць у сябе дома”. Далей аўтар ідэі распавядае пра Амстэрдам з чырвонымі ліхтарамі, пра прыдатную для сэкс-турызму Прагу, пра кошты паслугаў, пра “там выдаюць чыстыя ручнікі, халат і прэзэрватывы”. Адчуваецца, што аўтар ідэі не навічок у гэтай справе. Тон ягоны дзелавы і заахвочваючы.

І вось жа цікава, на тых самых памежных пераходах, дзе дзяржы-морды рэжыму канфіскуюць фронтаўскую літаратуру і вершы Зянона Пазьняка, на відных месцах ляжыць і бясплатна распаўсюджваецца брашурка на “тарашкевіцы” ад малодшага Вінцучка. Вось якую “беларусізацыю” наладзіў “аўтар ідэі” у гэтых рэжымных закутках. Ні татка, ні сынок і не здагадаліся, што такая “беларусізацыя” ёсьць мярзотнай формай прапаганды разбэшчанасьці людзей і амаральнай прафанацыі беларускай культурніцкай дзейнасьці. Пачні ім тлумачыць гэта, то яны і не зразумеюць. Яны скажуць: “Дык жа за гэта нам грошы заплочаны!..” Любоў вінцукоўскай “купіны” да грошай вядомая ўсім, хто больш-менш знаёмы з гэтымі асобамі. Любяць Мамону, а кажуць пра Беларусь.

***

З сярэдзіны лютага нават у Менску практычна немагчыма купіць у крамах якасную муку Лідзкага камбіната. Усё завалена пакетамі з мукой, на якіх напісана “Гомель”. Чаму раптам сталіцу завалілі прадуктам з атручаных радыяцыяй раёнаў Гомельшчыны? Куды дзелася якасная лідзкая мука? Адказ просты. Масква ня хоча труціцца. Перад пуцінскім выбарчым фарсам на галодную Расею ідуць эшалоны беларускай харчовай прадукцыі – лепшай і самай якаснай. Труціцца радыяцыяй прапануецца выключна нам.

***

13 лютага адбыўся другі акт рэжымнай п’есы на тэму арміі. Пасьля вяртаньня з Расеі Лукашэнка заявіў, што “армія у нас обшчая” і трэба, маўляў, выроўніваць заробкі беларускіх і расейскіх вайскоўцаў. Можа хто і абрадваўся гэтай абяцанцы падвышэньня заробку, але радвацца было зусім рана.
13 лютага была падпісана дамова аб стварэньні “рэгіянальнай групоўкі войскаў супрацьпаветранай абароны РФ і РБ”. Авіяцыя, тэхнічныя сродкі і людзі, што служылі ў супрацьпаветранай абароне Беларусі, цяпер знаходзяцца пад афіцыйным камандваньнем Масквы і “защищают общую границу союзного государства”. Беларусь цяпер афіцыйна становіцца першым эшалонам абароны Масквы.

Нават малодшыя чыны супрацьпаветранай абароны ведаюць, што ў выпадку ваеннага канфлікту па першым эшалоне абароны наносіцца самы магутны ўдар. Мэтай удару зьяўляецца ня толькі зьнішчэньне гэтага эшалону, але і дэманстрацыя сілы Маскве, якая ў выніку можа пайсьці на мірныя перамовы. Але беларусы аб мірных перамовах ужо не даведаюцца. Беларусы будуць зьнішчаны, “умрут, зашчішчая Москву”. Вось такая пэрспэктыва паступовага падпарадкаваньня усіх радоў нашай нацыянальнай арміі імпэрскаму ворагу.
Масква рыхтуецца да вайны. Пра гэта беларусы папярэджвалі эўрапейскія паліт-эліты, але беларускіх патрыётаў там слухаць не хацелі. Прыемней было слухаць падстаўную агентуру з «апазыцыі». Вось цяпер на межах эўрапейскіх краін будуць баражыраваць расейскія самалёты і стаяць расейскія ракеты. Можа ўрэшце нешта дойдзе да заходніх істэблішмэнтаў? (Нічога ня дойдзе!)

***

Апошнімі днямі ў нашай сталіцы назіраецца рэанімацыя пэўных структураў. Да людзей падыходзяць групкі па два маладзёны і ветліва зьвяртаюцца да іх, размаўляюць па-беларуску: “А што вы думаеце наконт п’янства? Вы за ці супраць?” Некаторыя беларусы пачынаюць шматслоўна тлумачыць, чаму яны “супраць” і чаму шкодна піць алкаголь. Маладзёны іх цярпліва выслухоўваюць, а потым даюць ім свой буклецік, выкананы па-беларуску ў бела-чырвонай гаме. Аказваецца, маладзёны з праграмы, якая называецца “Народная Праграма”. Пададзена і спасылка на іх у Сеціве. Гэта ёсьць знаёмы, кіруемы з Масквы «русскоязычный» “vkontakte”.
Гэты “вконтакте” знаёмы нам як арганізатар абсурдных па форме і драматычных па выніках “маўклівых акцый пратэсту”, якія прайшлі ў Менску і некаторых іншых гарадах Беларусі летась. Тады людзі маўчалі і пляскалі ў ладкі, а лукашыстоўскае зьвяр’ё іх біла і зьневажала. Урэшце беларусы стаміліся ад гэтага абсурду і перасталі адгукацца на заклікі гэтых “вконтакте”.

Працытуем буклецік, які раздаюць маладзёны:
“Народная Праграма” – гэта адкрытая пляцоўка па абмене ідэямі, мэта якой – распрацаваць праграму, паводле якой кожны беларус можа быць шчасьлівым. Як беларусы калісьці талакой будавалі жытло, касілі і нават “білі бацьку”. Так і мы прапануем аб’яднацца і прыдумаць “Народную Праграму” – інструкцыю, як зрабіць з Беларусі Супэр-Беларусь, рай на зямлі, шчасьлівае грамадзтва, лепшае месца для працы, творчасьці, тусовак і каханьня”.

“Тусовачная” лексіка і падлеткавы інтэлектуальны ўзровень буклеціка няхай не зьбіваюць нас з панталыку. У іх “планов громадьё”, як казалі былі ў свой час камсамольскія тусоўшчыкі. Пра мэты ў буклеціку напісана: “І яшчэ мы верым у рэформы ў Беларусі, у тое, што яны калі-небудзь пачнуцца. А з “Народнай Праграмай” усім будзе лягчэй. І чыноўнікам цяперашнім, і чыноўнікам будучым, і ўсім нам, грамадзянам, чые прапановы павінны быць пачутыя і здзейсьненыя”.
Паводле сайту ў Сеціве спрабуем пазнаёміцца з гэтымі праграмшчыкамі. Але зрабіць гэтага ня ўдасца. Няма ніводнага імя або партрэта кіраўніцтва. Кіраўніцтва ананімнае, як у асацыяцыі ананімных алкаголікаў. Яны прызналіся толькі, што распачала “праграму” арганізацыя пад назовам “Движение “За свободу”. Усё становіцца зразумелым: дзейнічае сумна вядомы А. Мілінкевіч. Сацыяльна-палітычная пустышка рэанімуецца. Дарэчы, усё на іхным сайце на мове акупантаў Беларусі, беларушчына скончылася на буклеціку.

Яны арганізоўваюць калектыўна-ананімныя дзеяньні на тэму, як “ашчасьлівіць”, і маюць намер перадаць сваю “праграму” лукашыстоўскаму чынавенству, якое зьнішчае і раскрадае Беларусь. Злавіцца на гэты прымітыўны прыёмчык падстаўных жулікаў могуць толькі асобы, ахвочыя да пабытовага пражэкцёрства, і халерычныя натуры, якія любяць бясконцую балбатню. Сур’ёзны чалавек адмахнецца рукой ад гэтых лукавых і пойдзе сваёй дарогай. У наступныя месяцы беларусы ўбачаць яшчэ шмат розных тусоўшчыкаў з праграмамі “раю на зямлі”. Чым бліжэй да выбарчага фарсу, які арганізоўвае антыбеларускі рэжым, тым больш будзе пустога і навязьлівага галёканьня, мэтай якога ёсьць канчатковая дэзарыентацыя беларускага грамадзтва.

Янка Базыль

24/2/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2012
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024