Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Суд над Сяргеем Каваленкам. Дзень другі

22 лютага ў судзе Першамайскага раёну Віцебску працягваўся працэс над сябрам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам. Судзьдзя Алена Жук адхіліла ўсе хадайніцы Каваленкі. У тым ліку пра адвод самой судзьдзі, а таксама пра адвод пракурора Лутава. Пачатак паседжаньня быў фактычна сарваны. Міліцыянты справабавалі выдаліць з залі Алену Каваленку, якая прыйшла на суд з плякатам. У выніку паседжаньне перанесьлі ў іншую залю. Пазьней судзьдзя выдаліла з залі сваякоў Каваленкі.

Алена Каваленка адбіваецца ад міліцыянтаў, якія вырываюць плякат зь яе рук. На плякаце напісана: «Свабоду беларусу Сяргею Каваленку»

​​17.15 Праваабаронца Валеры Місьнікаў пра другі дзень працэсу: «Уражаны. Іншага слова ў мяне няма. Гэта было не судовае пасяджэньне. Судзьдзя адхіліла хадайнітвы пра адвод судзьдзі і адвод пракурора. Але той тэкст, які яна зачытала, не адпавядае Працэсуальнаму кодэксу. Яна не пазначыла падставаў сваго рашэньня, а толькі зафіксавала агульную выснову. Зьнешні выгляд і стан здароўя Каваленкі паказвае, што працэс — гэта катаваньне для яго. Ён ледзь стаіць на нагах, ледзь вымаўляе словы».

17:00 Перапынак да 10:30 23 лютага. Калі Каваленку выводзілі, ён пасьпеў крыкнуць: «Рабіце акцыі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі».

16:58 Працэс адноўлены. Судзьдзя адхіліла хадайніцтва, каб брат Віталь стаў абаронцам, бо яго дапытвалі як сьведку, і яго выклікалі сьведкам у суд. У залі зьмясьціліся 16 чалавек. Зь іх шасьцёра — пераапранутыя міліцыянты. Сваякоў Каваленкі ў залі няма. Сяргей гаворыць вельмі ціха, блытаецца у словах. Судзьдзя паўтарае яму пытаньні па 2-3 разы. Сяргей кажа, што ён кепска чуе і бачыць, і што яму блага, што перад вачыма бачыць кропкі, што ён далей трымае галадоўку і ня п’е.

16:39 Каваленка выступіў з чарговым хадайніцтвам: каб брат Віталь быў ягоным абаронцам. Адвакаты падтрымалі. Пракурор сказаў, што ён супраць. Пракурор кажа, што Віталя дапытвалі як сьведку ў часе папярэдняга сьледзтва, і ён ня можа быць абаронцам. Віталь адмовіўся даваць паказаньні, спаслаўшыся на права ня сьведчыць супраць брата. Судзьдзя пайшла ў дарадчы пакой. У працэсе перапынак.

16:33 Судзьдзя адхіліла адвод пракурору Лутаву як неабгрунтаваны.

16:20 Каваленка заявіў адвод пракурору, бо той ніколі не падтрымлівае ягоных хадайніцтваў. Адвакаты падтрымалі. Сам пракурор — супраць. Судзьдзя пайшла ў дарадчы пакой. У судзе кароткі перапынак.

16:18 Каваленка заявіў хадайніцтва далучыць у якасьці абаронцы брата Віталя. Судзьдзя адклала рашэньне, бо, кажа, час хадайніцтваў не надышоў.

16:10 Каваленку прыявялі ў залю. Працэс аднавіўся. Судзьдзя адхіліла адвод сябе.

16:03 Па дарозе з Воршы машыну зь сябрамі БХД, якія накіроўваліся на суд да Каваленкі, спынілі супрацоўнікі ДАІ. Яны адабралі дакумэнты і пратрымалі актывістаў 3 гадзіны. Пазьней дакумэнты вярнулі, паведаміў Яўген Анішчанка.

15:59 Мэдычны агляд скончыўся. Каваленку вывелі так хутка, што ён нічога не пасьпеў сказаць.

15:50 Журналіста «Свабоды» упусьцілі ў залю на ўмовах, што ён ня будзе карыстацца ноўтбукам.

15:40 Да Каваленкі дапусьцілі лекараў. Яны аглядаюць яго ў асобнай залі. Туды не пускаюць адвакатаў.

15:32 Павал Левінаў пра тое, што адбывалася на працэсе пасьля таго, як не пусьцілі туды журналістаў: «Разглядалася пытаньне пра ўдзел Каваленкі ў судовым паседжаньні. Судзьдзя зачытала заключэньне мэдычнай часткі СІЗА. У тым ліку зачыталі, што Каваленка адмовіўся ад агляду ў СІЗА. Нават з запрашэньнем грамадзкіх лекараў. Аднак Каваленка заявіў, што гатовы абсьледавацца і пачаць выходзіць з галадоўкі, калі яго пакладуць у стацыянар ня ў месцы пазбаўленьня волі. Каваленка патлумачыў, што ён ня верыць і не давярае начальніку мэдычнай часткі СІЗА, які неаднаразова яго падманваў. Судзьдзя пацікавілася думкай адвакатаў. Тыя сказалі, што Каваленка ня можа з прычыны стану здароўя ўдзельнічаць у працэсе. Дзяржаўны абвінаваўца сказаў: стан Каваленкі такі самы, як і ўчора, калі ён учора быў здольны сядзець у клетцы, то зможа і сёньня. Судзьдзя вырашыла працягнуць судовае паседжаньне. Пасьля гэтага Каваленка заявіў адвод».

15:30 Каваленка заявіў адвод судзьдзі. У працэсе перапынак.

15:25 Сваякі тэлефануюць на «гарачую лінію» Міністэрства аховы здароўя. Але міліцыя не дазваляе лекарам «хуткай» падняць слухаўку, каб пачуць загад Мінздраву.

15:22 Каваленку вывелі з залі і некуды павялі.

15:20 Маці лямантуе ў калідоры: «Ратуйце майго сына! Да яго не пускаюць мэдыкаў!»

15:19 Прыехала «хуткая». Міліцыя не пускае лекараў да Каваленкі.

15:16 Алена Каваленка выклікала хуткую дапамогу для мужа.

Алена Каваленка выклікае хуткую дапамогу для мужа
​​
15:14 Лідзія Каваленка грукаецца ў дзьверы залі паседжаньняў са словамі: «Дайце мне паглядзець на сына! Ён памрэ, а я не пабачу». З залі ёй  адказалі: «Будзем выводзіць яго, тады і пабачыце».

15:10 Судзьдзя выдаліла з залі сваячку Сяргея Каваленкі. Яна кажа, што Каваленка заявіў хадайніцтва пра шпіталізацыю. Каваленка, са словаў сваячкі, заявіў, што хоча лекавацца. Рашэньне судзьдзі пакуль невядомае.

15:05 З залі суду выдалілі бацьку Сяргея Каваленкі Аляксандра. Каваленка-старэйшы абурыўся, калі судзьдзя зачытала заключэньне мэдыкаў, што стан здароўя Сяргея дазваляе яму ўдзельнічаць у працэсе. Аляксандар Каваленка кажа, што сын ледзь гаворыць і адчувае сябе вельмі кепска.

15:00 Старшыня суду Ўладзімер Бясьсьмертны заявіў карэспандэнту «Свабоды», што за ахову парадку ў судзе адказвае міліцыя. І што ён, старшыня суду, ня можа загадаць ім пусьціць журналістаў на працэс да Каваленкі.

14:50 Працэс аднавіўся бяз прэсы. Маці Каваленкі таксама не пусьцілі ў залю.
14:48 Журналістаў у залю не пусьцілі. У судзе ім забаранілі карыстацца ноўтбукамі і дыктафонамі.

Адвакаты кажуць, што будуць хадайнічаць, каб журналістаў пусьцілі ў залю.

14:48 Журналістаў у залю не пусьцілі. У судзе ім забаранілі карыстацца ноўтбукамі і дыктафонамі.

14:43 Журналістаў не пускаюць у новую залю. Міліцыянты кажуць, што падстава, каб не пусьціць — гэта наяўнасьць у журналістаў дыктафонаў.

14:35 Усе пераходзяць у іншую залю.

14:32 Павал Левінаў паведаміў, што судовае паседжаньне пройдзе ў іншай залі.

14:26 Спэцназ міліцыі сышоў з залі суду. Людзі яму не падпарадкаваліся. Усе міліцыянты сышлі.

14:20 Маёр міліцыі зноў патрабуе пакінуць залю. Прыйшоў спэцназ міліцыі.

Прысутныя ў залі працягваюць крычаць. Яны не пагаджаюцца сысьці.

У залю прыйшлі 20 міліцыянтаў.

Актыўных дзеяньняў зь іх боку пакуль няма. Яны спрабуюць пераканаць людзей.

14:06 Людзі адбілі Алену. Яна засталася ў залі. Яна трымае ў руках плякат «Свабоду беларусу Сяргую Каваленку»
Маці Сяргея крычыць «Забойцы!»

Міліцыянты выводзяць людзей, кажуць што судовае паседжаньне сарванае. Судзьдзя сышла.

Канвой патрабуе пакінуць залю, людзі не выходзяць.

Маці Каваленкі патрабуе новага прэзыдэнта — «сумленнага прэзыдэнта і сумленную ўладу».

«Што яны зрабілі з маімі сынам? Яны забіваюць яго!».

«Судзьдзя Жук павінна была пакласьці майго сына ў шпіталь… Мы патрабуем іншую сумленную ўладу!»

Людзі спрачаюцца з канвоем. Кажуць, што суд ілжывы, што судзяць паводле палітычных матываў.

Канвой настойвае, каб людзі пакінулі судовую залю. Канваір кажа Алене, што з малалетнім дзіцёнкам судзьдзя забараніла знаходзіцца ў залі.

Людзі не пагаджаюцца сыходзіць.

Кажуць, што судзьдзя не казала пра такую забарону, што яны нічога не парушаюць.

Кіраўнік канвою заявіў, што будзе ўжытая сіла.

Лідзя Каваленка, маці Сяргея, патрабуе пісьмовага рашэньня судзьдзі.

Алена сказала, што ўзяла 7-месячную дзяўчынку, бо няма з кім пакінуць.

Алена Каваленка плача. Тацяна Севярынец яе супакойвае і бароніць ад міліцыянтаў.

Праваабаронца Валеры Місьнікаў заяўляе, што міліцыянты парушаюць закон, што людзі падпарадкуюцца толькі рашэнню судзьдзі, а не міліцыі.

14:05 Алена дастала бела-чырвона белы сцяг. Міліцыянты пачалі выштурхоўваць яе з залі. Яна крычыць. Дзіця плача.
14:04 Жонка Сяргея Алена Каваленка прыйшла з 7-месячнай дачкой на руках.
​​
14:00 Запусьцілі ў залю. Але ў клетцы няма Сяргея Каваленкі.

У залі: сваякі Каваленкі, палітык Юрась Беленькі, грамадзкі актывіст Сяргей Парсюкевіч, праваабаронца Павал Левінаў.

13:25 Праваабаронца Павал Левінаў паведаміў, што перадаў судзьдзі трэці зварот. Левінаў просіць прызначыць Каваленку мякчэйшую меру стрыманьня. Адказаў на гэты ды папярэднія звароты няма.

13:20 Ля будынку суду дзяжураць 3 машыны ДПС, аўтобус для перавозкі затрыманых. Суд ахоўваюць людзі ў цывільным. У самім будынку ўжо ўсталявалі рамку мэталашукальніка, празь якую звычайна прапускаюць тых, хто ідзе на працэс.

Cудзьдзя Алена Жук.

Адвакаты — Пётар Каваленка, Аляксандар Галіеў.

Пракурор — Лутаў.

Пасьля таго як 21 лютага ў Першамайскі райсуд выклікалі трэцюю брыгаду хуткай дапамогі, судзьдзя Алена Жук адклала паседжаньне на другую палову дня ў сераду.

Каваленку адвезьлі ў мэдычную частку віцебскага СІЗА-2, хоць сваякі настойвалі, каб яго паклалі ў шпіталь.

Першы дзень суду вачыма «Свабоды»

Суд над Сяргеем Каваленкам. Дзень першы

Сяргея Каваленку судзяць паводле крымінальнага абвінавачаньня за парушэньні рэжыму «хатняй хіміі» — умоўнага пакараньня, прысуджанага за бел-чырвона-белы сьцяг, вывешаны 7 студзеня 2010 году на гарадзкой навагодняй ёлцы. Да суду сябра КХП БНФ трымалі пад вартай — у ізалятары часовага ўтрыманьня, а потым у СІЗА.

Галадоўку Каваленка абвясьціў 19 сьнежня. Празь месяц яго пачалі карміць прымусова, пагражаючы вар’ятняй і фізычнай расправай. Аднак з 8 лютага ён зноў цалкам адмовіўся ад ежы. А ў апошнія дні перайшоў на сухую галадоўку.

За гэты час Каваленка схуднеў на 25 кіляграмаў. На судзе скардзіўся на слабасьць, галаўны боль, яго калаціла ад холаду. Родныя абвінавачанага лічаць, што ёсьць пагроза ягонаму жыцьцю.

Радыё Свабода 22.02.2012

22/2/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2012
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024