Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЖЫЦЬЦЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ

9 лютага на 68-м годзе жыцьця пакінуў нас Пётра Пятровіч Шашкель. Сьмяртэльная хвароба скасіла гэтага легендарнага чалавека, пра якога ў Народным Фронце ведалі ўсе. Вельмі шкода, што ад нас адыходзяць такія добрыя і мужныя людзі.

Памятаем 2008 год, калі ў нас у Варшаве Пётра Пятровіч гасьцяваў з жонкай і сваімі слаўнымі дочкамі. “Якая шляхетная беларуская сям’я!” – казалі мы сабе, калі госьці пакінулі наш дом. Няма нічога прыямнейшага за сумоўе з блізкімі па культуры і мове, і духу людзьмі.

Пазьней, у тым жа годзе, мы спатыкаліся зь Пятром Пятровічам яшчэ раз, і тады ў нас была гаворка пра ягоны лёс.

Расейцы схапілі іхную сям’ю ў 1946 годзе і вывезьлі ў ГУЛАГ. Там, у сталінскім катаржным лягеры, і прайшло ягонае дзяцінства.

Нас найбольш уразіла зь яго апавяданьня тое, што малечу Пятра, якому было паўтары гады, і ягонага двухмесячнага брата аддзялілі ў лягеры ад маткі. Яны былі на нарах у іншым бараку і (о, дзіва!) абодва выжылі. Як такое магло стацца, ён і сам ня ведаў. Божая воля.

Потым ужо ў пасьляваеннай савецкай акупацыі Беларусі і пры лукашызме Пятро Шашкель 50 гадоў змагаўся за тое, каб яго рэабілітавалі і зьнялі судзімасьць. (Удумаймася толькі ў гэты абсурд!)

У Беларускім Народным Фронце Пётра Шашкель не адзіны, хто зь дзяцінства прайшоў праз рускі канцэнтрацыйны лягер.

Гэта быў чалавек абсалютна надзейны. Такіх не спакусяць ні словамі, ні далярамі, хоць бы абсыпалі звыш галавы. Ён быў ня з тых людзей, якіх можна было раскалоць, ашукаць, запалохаць. Пётра Пятровіч быў сапраўдным фронтаўцам і адраджэнцам, якіх стварыла нашая нацыянальная рэвалюцыя ў 80-90-х гадах мінулага стагоддзя. Ён быў пастаянным сябрам Сойму КХП-БНФ, 20 гадоў кіраваў у Менску Каліноўскай раённай арганізацыяй Фронта (потым — раённай Радай КХП-БНФ), выдатна ўмеў кантактаваць зь людзьмі і арганізаваць справу, апекаваўся фронтаўскай літаратурай, быў актывістам у будаўніцтве Народнага Мэмарыялу Курапаты “Лес крыжоў”, удзельнічаў ва ўсіх акцыях Народнага Фронту.

Яго заўчасны адыход – вялікая страта для Партыі і для Беларусі, бо на такіх людзях, адданых сэрцам, трымаецца наша Айчына, наша ідэя і наша праца дзеля волі і шчасьця Беларусі.

Выказваем глыбокі жаль і найшчырэйшыя спачуваньні ўсёй сям’і, сваякам, родным і блізкім Пётры Пятровіча Шашкеля. Хай будзе лёгкай яму родная зямелька, за якую ён адпакутваў зь дзяцінства і дзеля якой ахвяраваў усё сваё годнае і сумленнае жыцьцё.
Вечная памяць!

9 лютага 2012 г. Зянон і Галіна ПАЗЬНЯК

10/2/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2012
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024