Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“А МОЙ ПАПА РАБОТАЕТ В КГБ”

(Сцэны з жыцьця пры позьнім лукашызме)

Весяліся, але да пары

Увосень сёлета ў Беларусі над захопленымі гаспадарча-прамысловымі аб’ектамі “пераможна” залуналі дзяржсьцягі Расеі. Беларусы ўбачылі, колькі ўсяго, каштоўнага і прыбытковага, забраў сабе бандыцкі капітал суседняй імпэрыі. Маскоўскія бандыты нават зрабілі выразны жэст наконт “эсктэрытарыяльнасьці” захопленых аб’ектаў, што належаць беларускаму народу. Нашы людзі пакуль яшчэ маўчаць. Але маўчаньне беларуса – рэч вельмі зьмястоўная. Па выразах вачэй і твараў нашых людзей акупанты зразумелі, што з “экстэрытарыяльнасьцю” і імпэрскім сьцягам яны пасьпяшаліся. Апошнімі днямі яны зьнялі самыя вялікія сьцягі над самымі вялікімі аб’ектамі (напрыклад, над структурамі захопленага “Белтрансгазу”). Аднак, гэта не мяняе сутнасьці справы. Беларускі народ ніколі не прызнае законнасьці мафійных зьдзелак імпэрцаў з антыбеларускім рэжымам. Акупанты будуць выдалены з нашых аб’ектаў.

“А мой папа работает в КГБ”

Вырасла новае пакаленьне апантаных гэбізмам. Пра гэта сьведчыць наступная мініяцюра з Сеціва. Вядомая па супрацоўніцтве з газэтай “Наша Ніва” фатограф Юля Дарашкевіч публічна выказалася на сваёй старонцы ў Facebook. Піша гэтая “нашаніўка” заўсёды па-расейску: “А мой папа работает в КГБ. Он мне рассказывал, что в 1980-е годы бэнээфовцы хотели убивать кэгэбэшников”. Людзі пачалі рэагаваць на кур’ёзны запіс “дачкі камандзіра”: маўляў, Юля, усё было якраз наадварот, гэта яны хацелі зьнішчаць патрыётаў ды нічога ня выйшла… На гэта фотакорка адрэагавала далейшымі шчыраваньнямі. Вось якая публічка пазьбіралася ў газэце, што прысабечыла назоў і спадчыну беларускага адраджэнскага выданьня. Ня трэба зьдзіўляцца таму, што гэтая “рэдакцыя” зрабіла з беларускай сьвятыні. Усё лагічна. У гэбэшным прытулку ня можа быць інакш.

“Экспэрты” на “Белсаце”

19 сьнежня на тэлеканале “Белсат” пра гадавіну трагічных падзеяў 2010 года з саліднасьцю экспэртаў разважалі сп. Кобец (балы інфарматар у БНФ, былы “стваральнік” “Зубра”, былы “начштаба” Саньнікава, цяпер кадравы прадстаўнік псэўдаапазыцыі на эміграцыі) і сп. Падгол (рэвалюцыйная мянушка “Падлог”, вечны “экспэрт” па ўсіх праблемах жыцьця). На пытаньні тэлевядучага Кобец плёў нейкую заблытаную прамову.
Артыстызмам у лёгкім жанры парадваў выпускнік фізкультурнага інстытута, філосаф па сумяшчальніцтву Падгол. Ён трос галавой і гукаў, што “у Беларусі трэба арганізаваць сьмехавую рэвалюцыю, каб усім сьмешна было”. Памятаем, што ў той жа дзень перад будынкам КГБ у Менску засьвяціліся паўголыя кабеты (з распутным выглядам), якія трымалі плякат “Жыве Беларусь”. З гэтых гэбэшных путанаў “незалежная дэмжурналістыка” ужо некалькі дзён лепіць гераінь і пакутніц, бярэ ў іх інтэрв’ю, рапавядае пра “працоўны і баявы шлях славных подруг”.
Эпізод наводзіць на думку, што чарговая “ідэалагема” непараўнальнага Падгола – не ягоная асабістая прыхамаць, а стратэгічны накірунак, вызначаны для псэўдаапазыцыі яе закуліснымі гаспадарамі з канторы. Экспэртам ў гэтых паўголых аказваецца выступае лёгкі на паміне спадар Сіўчык, які нядаўна паказаўся разам зь імі ў Сеціве (размаўляў на “паўтрасянцы” і чамусьці старанна дэманстраваў рускае вымаўленьне). Дадзена адмашка сьмяяца, рагатаць, куражыцца, над беларускімі лёзунгамі, агаляцца, абмазвацца зялёнкай і г.д. Балазе і крызіс так перажывем, і рэжым ацалее.

Крамы-музэі

Матэрыялізаваліся радкі пафаснай савецкай лірыкі на тэму храма музаў: “Я поведу тебя в музей, сказала мне сестра…” Памятаем, што сястра павяла героя вершыка ў музэй Леніна, дзе ў цэнтры быў “Володя-гімназіст”. Цяпер нікога не зацягнеш у ленінскія закуткі, але музэйны дух, насычаны маўклівым спакоем і велічнай статыкай, запанаваў у іншых прасторах па ўсёй нашай краіне. Беларусы заходзяць у вялікія і меншыя крамы пацікавіцца, што ў іх здарылася на новым этапе эканамічнага разгрому Беларусі рэжымам. Кожны такі наведвальнік са зьдзіўленьнем бачыць, што па гандлёвых залях ходзяць такія ж, як ён, грамадзяне, сотні агаломшаных і маўклівых грамадзянаў. Яны, як правіла, нічога не купляюць, а толькі ўглядаюцца ў вітрыны і ўчытваюцца ў цэньнікі. Кіля самых нікчэмных цвікоў – 18 тысячаў рублёў! Чалавек чытае і ідзе далей.
Так і фланіруюць па ўнівэрмагах і ўнівэрсамах кампактныя групы абрабаваных рэжымам людзей, якія з трывогай задумваюцца аб заўтрашнім дні. Знайшліся, праўда, больш кемлівыя і тэмпэрамэнтныя. Яны забягаюць у які-небудзь аддзел і гукаюць: “Што ў вас засталося па старой цане?!! Вось гэтае сукно? Мне трыццаць мэтраў!..” Калі сярод гэтых грамадзянаў пачаць выхваляць Лукашэнку, то маўклівыя і пабіць могуць.

Штатнае расьпісаньне

21 сьнежня адбыўся “політсовет ОГП”. Стала вядома, што кіраўніцтва “партыі інтэлектуалаў” (як саманазваўся А. Лебедько) заявіла, што яны “за актыўны байкот парляманцкіх выбараў”. Згаданы генсек АГП Лебедько сказаў: “Выборы в сумасшедшем доме невозможны”. Як кажуць падлеткі – крута! Але ня трэба сьпяшацца з ацэнкамі. Пазьней, крыху бліжэй да псэўдавыбарчай кампаніі АГП, як заўсёды, творча патлумачыць, як трэба рабіць “актыўны байкот”: “Трэба прысьці на выбарчы ўчастак, зарэгістравацца, узяць бюлетэнь, зайсьці ў кабінку і пакрэмзаць-патаптаць яго, а потым гнеўна кінуць яго ў вурну”. Галоўнае – прысьці і зарэгістравацца. Безумоўна, гэтая прамаскоўская структурка зноў будзе схіляць нашых людзей да ўдзелу ў выбарчым фарсе.

Перасьледваюць Каваленку

22 сьнежня судзілішча антыбеларускага рэжыму кінула за краты ў Віцебску Сяргея Каваленку, сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, на час сьледства над ім. Рэжым зьдзкуецца і баіцца мужнага патрыёта. Да цкаваньня ягонай сям’і падключыліся некаторыя з псэўдаапазыцыі, якая існуе ў Віцебску. Паспрабаваў запалохаць сям’ю Каваленкі такі Парсюкевіч з грантаўскай структуркі мясцовага псэўдаапазыцыйнага аўтарытэта Жаляпава. Пасьля падзеньня рэжыму пракуратура вызваленай нацыянальнай дзяржавы будзе мець шмат працы па разграбаньні завалаў.

Плянуюць правакацыі

Рэанімуецца агентурная “революція через соціальные сеті”. Псэўды заклікаюць людзей зьбірацца ў навагоднюю ноч каля ялінаў у гарадах, зноў пляскаць у ладкі і абсьвістваць выступ Лукашэнкі. Маўляў, “ніхто не адважыцца забараняць зьбірацца ў Новы год”. Правакатары зноў цягнуць нашых людзей пляскаць і крычаць “ШОС”. Яшчэ адзін праекцік “сьмехавых пратэстаў” а ля Падгол. Спадзяемся, што правакатарам ніхто ня дасьць веры і глупства рабіць ня будзе.

Янка Базыль

30/12/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2011
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024