Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

СЦЭНЫ ПЭРЫЯДУ ПОЗЬНЯГА ЛУКАШЫЗМУ

Вынік злачынства Лукашэнкі

Cацыяльны крызіс апошняга этапу лукашызма даецца ў знакі працавітым беларусам. У мутнай вадзе галечы і дэстабілізацыі актывізуюцца жулікі і злодзеі ўсіх масьцяў. У апошнія месяцы стала праблемай дзейнасьць бандаў, якія актывізаваліся ў сельскай мясцовасьці. Яны (у асноўным цыганы, шмат “гастралёраў” з Расеі) нападаюць на калгасныя статкі і прыватныя гаспадаркі, захопліваюць коней і кароў і гоняць іх прэч. Іх ужо чакаюць перакупшчыкі, якія вязуць гэты тавар у Расею. Беларусы пакуль маўчаць. У іншых краінах, калі адбывалася такое і ўлады бязьдзейнічалі, сяляне арганізоўвалі атрады самаабароны. Гэта вынік злачынства Лукашэнкі, які ліквідаваў усходнюю мяжу і парушыў суверэнітэт Беларусі.

“Вы на мітынгі ходзіце?!..”

Беларускія патрыёты добра памятаюць, як у нядаўнія яшчэ часы падчас дэманстрацый Беларускага Народнага Фронту куражыліся і кпілі з патрыётаў гандляры, што круцілі дулі ды гукалі: “Вы всё со своімі флажкамі ходіте, белоруссамі заделалісь. А мы вот деньгі зарабатываем! Шлі бы лучше работать. В колхоз! Вкалывать!..”

Людзі спакойна тлумачылі ім, што дзейнасьць Народнага Фронту забясьпечыла ім элемэнтарнае права на прыватную маёмасьць і камэрцыйную дзейнасьць. Што незалежная дэмакратычная Беларусь ёсьць гарантам іхнага дабрабыту і посьпеху ў бізнэсе. Што трэба ўсім ўставаць пад нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і разам бараніцца ад дыктатуры. Гандляры рагаталі.

І вось днямі патрыёты зайшлі на Чэрвенскі рынак у сталіцы. Убачыўшы цэны, беларусы схапіліся за галаву і выказалі свае адносіны да стану эканомікі. У адказ была цікавая (якасна новая) рэакцыя гандляроў. Дулі яны больш не паказвалі, а раптам закрычалі: “І что вы жалуетесь? Гнать надо усатого! На мітінгі ходіть надо, вот… Вы на мітінгі ходіте?!” Такое ў навуцы называецца эвалюцыяй грамадзкай сьвядомасьці.

Правакатары

Ценявікі” не супакойваюцца. 26 кастрычніка зноў ажывіліся “сацыяльныя сеткі” (даруйце, “социальные сети”). “Ініцыятыва” абвастрыла сваю лексіку. Раней яно называлася “Революція через соціальные сеті”. Цяпер закруцілі яшчэ “круче” – “День гнева. Пора менять власть”. Палітжулікі заклікаюць людзей зьбірацца 6 лістапада пад адміністрацыяй Лукашэнкі. І абяцаюць, што “вступіть в сообшчество может каждый”. Яны зноў хочуць падставіць беларусаў пад удар, пад бессэнсоўную рызыку. Зноў дапамогуць гэбусе выявіць палітычна актыўных людзей. Зноў скончаць паразай і пшыкам. Спадзяемся, што беларусы ня купяцца на гуканьні гэтай двухаблічнай публікі. Выйсьці ўсім народам трэба будзе, калі насьпее і будзе падрыхтавана сытуацыя.

Такія вось “незалежныя”

Сустрэнеш у Беларусі замежнага журналіста, а ён адразу пытаецца пра лёс “незалежнай беларускай журналістыкі”: “Як яна, бедная, яшчэ трымаецца пад прэсам рэжыму?..” Урэшце і мы пацікавіліся тым, як яна “трымаецца”. Набылі, напрыклад, газэту “Свободные новости плюс” (нумар за 19 кастрычніка 2011 г.), што мае рэпутацыю “незалежнай”. І прачыталі там шмат чаго цікавага і кур’ёзнага. Напрыклад, інтэрв’ю з Андрэям Дзімітрыевым. Гэтая маладая асоба сапраўды ўславілася тым, што першай з усіх зазывалаў-гукальшчыкаў на выбары ад падстаўной псэўдаапазыцыі выступіла па БТ і асудзіла “удзельнікаў падзеяў 19 сьнежня 2010 г.”.

За гэтым першым выступілі і іншыя, напрыклад, Раманчук (“наш Ярэк”). У іншай краіне такія правакатары былі б назаўсёды праваленыя, “спаленыя”. Ім бы ніхто не падаваў рукі. Іх бы здалі ў рэзэрвы спэцслужбаў і загадалі не высоўвацца. А вось “незалежная журналістыка” лічыць інакш. У тытул артыкула-інтэрв’ю з Дзімітрыевым газэта паставіла ягоную цытату: “Люди устали и от власти, и от оппозиции”. Працытуем і мы гэтага “аднаго з кіраўнікоў апазыцыі”: “Надо сделать так, чтобы за нами дёйствительно стояли все эти тысячи людей. А потом мы их позовём и они выйдут…”

Мы папярэджваем беларусаў: ня слухайце гуканьня правакатараў і не хадзіце за імі. Агентура ўжо раскрылася, далей ня трэба раскрываць. Падобна, што гэта ў нашай краіне ўбачылі і зразумелі ўсе, але толькі не “незалежная” рускамоўная журналістыка. І зьдзіўляцца ня трэба. У тым жы нумары “Свободных новостей плюс” ёсьць артыкул пад тытулам “Белорусы спаивают россиян”, пра тое, як зь Беларусі вывозіцца гарэлка і трапляе на шэры рынак у Расею. Пачытаеш такое і адразу зразумееш, што, аказваецца, не Беларусь зьяўляецца ахвярай маскоўскай імпэрскай палітыкі, а, наадварот, — уся расейская бяда ад нашай Беларусі. Такія вось “рэдакцыйныя заданьні” і “журналісцкія канцэпцыі” у гэтых “незалежных”.

“Ну, хаця б дажыць”

У месцах, дзе сустракаюцца і размаўляюць людзі, апошнім часам загучэла новая тэма. Пэнсіянеры і нават маладзейшыя шчыра заяўляюць сваім сумоўцам: “Ну, хаця б дажыць, хаця б пабачыць, як Лукашэнку накінуць кайданкі на рукі! Цярпець ужо немагчыма. Жыць не даюць!” Заўважана, што фармулёўка думкі лагічная і ў рамках цывілізаванасьці. Людзі ўжо не крычаць агрэсіўныя праклёны, не згадваюць слова “снайпэр”, а сапраўды хочуць пабачыць сьледства, суд і даведацца пра прысуд. Можна кваліфікаваць гэта як рост прававой сьвядомасьці ў нашым грамадзтве.

Янка Базыль

12/11/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2011
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024