Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ХВАРАВІТАЯ ПОДЛАСЬЦЬ ЛУКАШЫЗМУ

31 студзеня 2011 г. швайцарская газэта “Neue Zuericher Zeitung” апублікавала інтэрв’ю пад тытулам “Сістэма Лукашэнкі” з “пісьменьніцай Сьвятланай Алексіевіч, важнейшым інтэлектуальным голасам Беларусі” (“der wichtigsten intellektuellen Stimme Weissrusslands”). Падаем цытаты з адказаў Алексіевіч на пытаньні:

“Мы ўсе спрабавалі ўвечары 19 сьнежня прысьці на плошчу Незалежнасьці. Было марозна і холадна, мінус 15 градусаў. Група, зь якой я ішла, была спынена. Я мусіла прастаяць там паўгадзіны, а гэтага не дазваляе мне маё здароўе. Потым я пайшла дахаты. Усё астатняе я даведалася пазьней з расповедаў удзельнікаў: натоўп быў разгублены. Апазыцыя заклікала людзей пратэставаць супраць фальшаваньняў на выбарах, але потым яна ня ведала, што рабіць з гэтай масай. Андрэй Някляеў (імя паводле нямецкага тэксту – заўвага рэдактара), адзін з кандыдатаў на прэзыдэнта, быў ужо зьбіты дубінкамі лукашэнкаўскай міліцыяй. Людзі зьвярнуліся да другога кандыдата і закрычалі: “Саннікаў, што нам рабіць?” Яны прайшлі па цэнтральным праспэкце да Дому Ураду. А там іх чакалі лукашэнкаўскія сілы бясьпекі”.

На пытаньне журналіста, ці была праграма ў апазыцыі, Алексіевіч адказала:
“Ніякай праграмы. Апазыцыя пабудавала сваю праграму на крытыцы Лукашэнкі. Праграма Лукашэнкі была лепшай. Яна была больш ясьнай, высьпелай. У яго ёсьць для гэтага час і пэрсанал. У апазыцыі няма моцных асобаў. Уявіце: раптам Вы бачыце дзевяць прэтэндэнтаў на прэзыдэнцтва. Вы нічога ня ведаеце пра іх. Не, як людзі яны не пакінулі някага ўражаньня. А вось такі моцны, здаровы мужык (у нямецкім тэксьце – Muschik – заўвага рэдактара), як Лукашэнка, наадварот падабаецца беларускім жанчынам і намэнклатуры! У нас іншыя пункты арыенціру. Тое, што грамадзянская супольнасьць палічыла б катастрофай, у нас для людзей нармальна”.

Цытуем далей:
“Перад выбарамі я шмат паезьдзіла і ўбачыла, што Лукашэнка пераможа. Яго падтрымае бальшыня насельніцтва, ня толькі на вёсцы, але і ў гарадах. 80 адсоткаў галасоў ён не атрымаў, але атрымаў напэўна ад 50 да 60 адсоткаў.
Лукашэнка закансэрваваў сацыялізм, і да таго ж зрабіў гэта на расейскія грошы. Але ў нас няма абрамовічаў. У нас таксама ёсьць багатыя людзі… Лукашэнка абклаў іх вялікімі падаткамі. Банкі таксама плацяць шмат падаткаў. Лукашэнка заключыў сацыяльную дамову з насельніцтвам. Ён зьяўляецца дыктатарам, які арыентуецца на маленькага чалавека. І дагэтуль ён выконвае дамову: ён будуе дамы ў вёсках і намагаецца, каб усе дзеці вучыліся. Гэтага няма ў Расеі. У нас функцыянуюць калгасы. За нашым малаком і сырам людзі ў Маскве стаяць у чэргах. Ёсьць парадак. Усё ж няма свабоды. Калі Лукашэнка прышоў да ўлады, панаваў хаос. Людзям не ўталкаваць, што ён іх падвёў. Людзі азіраюцца навокал і прызнаюць: гэта зусім іншая краіна. Паўсюль пабудаваны дамы і супэрмаркеты, многія кватэры маюць эўрапейскі стандарт. Бальшыня мае свой аўтамабіль. Многія адпачываюць замяжой, там вучацца іхныя дзеці. Людзі прыпісваюць гэта на рахунак Лукашэнку. Іх бянтэжыць інтэлектуальная нясьпеласьць і брутальнасьць рэжыму, але людзі прызвычаяліся да гэтага. І яны ня вераць апазыцыі”

Цытуем далей:
“Нацыянальнай ідэяй валодае толькі малая частка эліты. Мы – ня нацыя, у нас няма нацыянальных міфаў. Ніхто не размаўляе па-беларуску. Эліту, якая да таго ж была польскай, вынішчыў Сталін. Парадаксальным чынам фэномэн “Беларусь” існуе для шырокага сьвету толькі з часоў Лукашэнкі. Унутры ён таксама надаў краіне ідэнтычнасьць. Ён кажа ўвесь час: “Мы абкружаны ворагамі”. Такім чынам людзі ўпершыню ўсьведамілі сваю дзяржаву”.

Наш камэнтар: Ну, як вам “інтэлектуальны голас” Лубянкі?!
Лукашысцкую антыбеларускасьць, ілжывасьць і подласьць гэтай асобы некалі добра выявіў і паказаў Зянон Пазьняк (гл., напр. “Беларус”, — 2009, верасень, № 560 (“Цені рэжыму”). З таго часу яна ў беларускім друку зьнікла (“лягла на дно”). І вось цяпер ізноў усплыла за мяжой – маўляў, хай хоць немцы пачытаюць, гэтыя не разьбіраюцца.

Часам прыходзіцца чуць ад замежнікаў неверагодную лухту пра нашу краіну. Тады дзіву даешся – адкуль яны бяруць такую параною? А вось адкуль. Чытаюць агентуру і беларусафобаў тыпу Алексіевіч. Набіраюцца хворага інтэлекту.

Крыніца: http://www.nzz.ch/nachrichten/kultur/aktuell/das_system_lukaschenko_1.9283231.html

Юрка Марозаў

2/2/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2011
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024