Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ТЭЛЕРОЛІК ВА ЎПАДНІЦКІМ СТЫЛІ

13 студзеня на інтэрнэт-старонцы беларускай рэдакцыі Радыё Свабода можна было паглядзець нядоўгі фільм з You Tube пра падзеі 19 сьнежня і вакол гэтай драматычнай даты. Аўтары тэлероліка вытрымалі пэўны апазыцыйны падыход. Паказалі Лукашэнку “во всей красе”, як ён прылюдна куражыцца над цяжка параненым паэтам Уладзімерам Някляевым. Прайшліся па крывадушных дзеячах Эўразьвязу, якія перад дыктатарскімі псэўдавыбарамі пазіравалі з дыктатарам у Менску, салодка ўсьміхаліся і ўдавалі радасьць з нагоды “прагрэсу ў Беларусі”. Адэкватна атрымала сваё і крымінальная начальніца ЦВК Ярмошына, якая груба і цынічна адказвала на пытаньне журналістаў наконт зьверскай паліцэйскай расправы над жанчынамі на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня: “Пусть эти “жанчыны” дома сидят, а не по площадям шастают…”

Адхіленьне ад рэчаіснасці пачалося ў кадрах, прысьвечаных “перадвыбарчай кампаніі”. Гаворка пра энтузіязм – перабольшаньне. Аднак, аўтары фільма праўдзіва паказалі сумна-самотныя пікеты за “кандыдата Лукашэнку”, да якіх наогул ніхто не падыходзіў.

Потым настала драма 19 сьнежня. Найбольш дакладна (як сьведчаць удзельнікі падзеяў) у фільме паказаны напад гарылаў рэжыму на паэта Някляева і расправа над ім. Жонка паэта Вольга сказала з экрана пра рэпрэсіўную дзейнасьць КГБ.

Была паказана вялікая маса у асноўным маладых людзей, якія ідуць пад Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі па праспэкце Незалежнасьці. Але чамусьці ў дыктарскім тэксьце тройчы гучыць слова “натоўп”. Гэта рэжа слых, бо ўспамінаецца лексіка савецкіх прапагандыстаў, якія называлі людзей, што не падпарадкоўваюцца ўладзе “зборішчем” і “толпой”. Нашыя людзі заслугоўваюць, аднак, на прыстойныя азначэньні.

Шкода таксама, што не паказалі аніводнага маладога твару буйным плянам, не ўзялі аніводнага інтэрв’ю ў дзяўчат і хлопцаў, не спыталіся ў іх: а чаму яны прыйшлі сюды?

І вось настаў самы галоўны момант тэлероліка. Правакатары б’юць шыбы і ламаюць дзьверы ў Доме Ураду. Людзі не далучаюцца да іх, беларуская моладзь ня хоча нічога біць і ламаць. І пра гэта праўдзіва разважае дыктарскі тэкст. Але потым людзей зноў называюць “натоўпам” і паказваюць, як іх б’юць, захопліваюць і гоняць з плошчы. Пры гэтым паводле дыктарскага тэксту, Лукашэнка “паказаў сваю сілу” і “так будзе працягвацца яшчэ тры прэзыдэнцкіх тэрміны”. Апошні тэзіс навязьліва паўтараецца ў фільме тройчы. У тым ліку ў выглядзе апошняга акорда тэлероліка. Пэсымістычны настрой фільма заканчваецца пэсымістычнай сэнтэнцыяй.

І што тады павінна застацца ў сэрцах і розумах беларускіх людзей. Маўляў, трэба скласьці лапкі і не чырыкаць?

А тлумачыцца гэтае ўпадніцтва тым, што тэлеролік ёсьць тыповым опусам псэўдаапазыцыі, ад дачыненьняў зь якой у беларусаў заўсёды застаецца больш пытаньняў, чым адказаў. Стужка адлюстравала прыгнечаны настрой гэтых людзей, выявіла стыль, які не спрыяе праўдзе і змаганьню.

Нашаму грамадзтву варта было б цяпер прыслухацца да тых людзей, якія заклікалі да Народнага Байкоту псэўдавыбараў і папярэджвалі, каб дэманстранты не хадзілі за папамі-гапонамі. Патрыёты Беларусі робяць усё для таго, каб народ пераадолеў навязаны яму комплекс паразы. Паўстае народны Рух за новыя выбары без Лукашэнкі. І ня трэба слухаць балбатуноў, а трэба брацца за справу і рабіць яе да самай перамогі над антынародным рэжымам.

Янка Базыль

15/1/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2011
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024