Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Агляд замежнага друку

Іспанская газэта “”El Pais”.
27 лістапада 2010 г. Іспанская газэта “”El Pais” паведаміла, што Дзярждума Расеі ўхваліла рэзалюцыю, датычную расстраляных НКВД у 1940 г. тысячаў афіцэраў Войска Польскага і польскай адміністрацыі. У тэксьце рэзалюцыі ёсьць прызнаньне, што расстрэлы адбыліся “на непасрэдны загад Сталіна і іншых савецкіх кіраўнікоў”. Усе, акрамя фракцыі кампартыі, галасавалі за гэтую рэзалюцыю.
Наш камэнтар: У Польшчы, асабліва ў сем’яў і нашчадкаў ахвяраў НКВД думская рэзалюцыя выклікала скепсіс і недавер. Масква і не зьбіраецца выплочваць сем’ям ахвяраў кампэнсацыю за свае злачынствы (нягледзячы на тое, што цяперашняя РФ ёсьць правапераемніцай СССР і правапераемніцай ягоных злачынстваў). Для нас прыкметна, што ў крывадушнай думскай рэзалюцыі няма аніслова пра сотні беларусаў, расстраляных у Катыні і іншых месцах катамі НКВД. Цяперашні гэбоўскі Крэмль спадзяецца лёгка і камфортна саштурхнуць адказнасьць на Сталіна і ягоных таварышаў. Ня ўдасца.

Юрка Марозаў

***

Французкая газэта “Le Monde”.
27 лістапада 2010 г. Французкая газэта “Le Monde” пісала пра паведамленьне з Масквы, што ў Расеі адмянілі прапіску. Газэта з цяжкасьцю тлумачыць чытачам, што такое “прапіска” (на Захадзе ня ведаюць, што гэта такое з часоў адмены фэадальнага прыгону), нагадвае, што прапіску ўвёў Сталін у 1932 г. падчас Галадамора, каб не дапусьціць уцёкаў людзей з зоны голаду. Газэта нагадвае, што цяперашні ўказ на самай справе не адмяніў прапіску на сталае жыхарства. Дазволена толькі неабмежаваная часовая рэгістрацыя людзей.
Наш камэнтар: На Захадзе заўважылі чарговую вялікую хлусьню “новай рускай дэмакратыі” і даволі адэкватна ацанілі яе.

Алесь Хадасевіч

***

Нямецкая газэта “Frankfurter Allgemeine Zeitung”.
27 лістапада 2010 г. Нямецкая газэта “Frankfurter Allgemeine Zeitung” вачамі свайго рэпарцёра глядзела на вечаровую Маскву. Рэпарцёр хадзіў па танц-барах, рэстаранах, убачыў шмат прыгожых дзяўчат. Падрабязна апісаў, як там весела і прыемна.
Наш камэнтар: Нямецкі спэц ня ўбачыў тысячы вулічных прастытутак, якія мерзнуць пад камандай паханоў на вуліцах і ў падваротнях жудаснай імпэрскай сталіцы. Ён ня ўбачыў іншыя жахі “златоглавой”. На нашу думку, такія балады пра Маскву магчымыя толькі за тлустыя ганарары ад маскоўскага начальства дзеля стварэньня прывабнага вобразу маскоўскай пачвары.

Юрка Марозаў

***

Славацкая газэта “SME”.
27 лістапада 2010 г. Славацкая газэта “SME” пісала пра міжнародную канфэрэнцыю, што праходзіла ў Браціславе і была прысьвечана адказнасьці былых камуністычных спэцслужбаў і агентуры за злачынствы, зьдзейсьненыя пад савецкай уладай. Удзельнікі чыталі даклады пра агента чэхаславацкіх спэцслужбаў (вядомага пісьменьніка) Кундэру, гучала інфармацыя пра агента “Болека” (Леха Валенсу) і г.д. Усе спрабавалі вызначыць: была гэтая дзейнасьць злачынствам або прафэсіяй? Выступіў і старшыня Асацыяцыі былых афіцэраў чэхаславацкай выведкі Ігар Цыбула. Ён абараняў аўтарытэт сваіх калег, якія “дзейнічалі паводле ўнівэрсальных асноваў”.
Наш камэнтар: Зразумела, што ва ўмовах беларускай дэмакратычнай дзяржавы шмат каму з цяперашніх агентаў і стукачоў захочацца патэарэтызаваць на тэму мінуўшчыны ды яшчэ і абараніць свой “аўтарытэт”. Але ў нашай краіне іхныя злачынствы настолькі цяжкія, што народ не дазволіць ім вылезьці з-пад лавы і ўдаваць з сябе тэарэтыкаў.

Юрка Марозаў

***

Польская газэта “Dziennik Polski”.
27 лістапада 2010 г. Польская газэта “Dziennik Polski” напісала, што на 2 сьнежня прызначана эгсгумацыя парэшткаў трох ахвяраў авіякатастрофы, якая адбылася 4 ліпеня 1943 г. над Гібралтарам. У самалёце тады загінуў прэм’ер-міністар польскага эміграцыйнага ўраду і галоўнакамандуючы Войска Польскага на Захадзе Уладзіслаў Сікорскі. Ахвяры катастрофы пахаваны на могілках у Ньюворку (Вялікая Брытанія). Судова-мэдыцынская экспэртыза будзе праводзіцца ў Кракаве.
Наш камэнтар: Палякі ніколі не пагадзіліся з брытанскімі тлумачэньнямі 1943 года, што, маўляў, Сікорскі загінуў у выпадковай авіякатастрофе. Ужо тады многія палякі зрабілі выснову, што катастрофу арганізавалі брытанскія спэцслужбы, каб дагадзіць Маскве і пазбавіцца ад папулярнага польскага лідэра, які адстойваў інтарэсы сваёй дзяржавы. Пасьля таго, як у 1943 годзе стала вядома пра расстраляных у Катыні афіцэраў Войска Польскага, Сікорскі разарваў адносіны з Масквой і запатрабаваў міжнароднага асуджэньня расейскага злачынства. Гэта выклікала незадаволенасьць заходніх хаўрусьнікаў Масквы. Ужо тады рыхтавалася змова Захаду з Сталіным па перадачы саўдэпіі шэрагу краінаў Усходняй і Цэнтральнай Эўропы. Самастойныя і непадкупныя нацыянальныя лідары заўсёды бянтэжылі як Захад, так і Маскву.

Алесь Хадасевіч

***

Італьянская газэта “Corriere della Sera”.
29 лістапада 2010 г. Італьянская газэта “Corriere della Sera” пісала пра дэманстрацыі пратэсту ў Ірляндыі. 50 тысячаў чалавек дэманстравалі ў Дубліне супраць плянаў ураду наладзіць рэжым эканоміі за кошт працоўных. Такія ўмовы паставіў перад афіцыйным Дублінам Эўразьвяз.
Наш камэнтар: Трашчыць па швах грувасткая эканоміка Эўразьвязу. Успомнім, што менавіта ірляндцы на працягу гэтага дзесяцігоддзя некалькі разоў галасавалі супраць штучнага пашырэньня Эўразьвязу. Як у ваду глядзелі, захістаўся карабель з жукам і жабай.

Алесь Хадасевіч

***

Летувіская газэта “Lietuvos Rytas”.
29 лістапада 2010 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” паведаміла пра трыюмф самай папулярнай у Швайцарыі правай Народный партыі, на ініцыятыву якой быў праведзены рэфэрэндум па пытаньні высылкі з краіны імігрантаў з швайцарскім пашпартамі, якія зьдзейсьнілі цяжкія крымінальныя злачынствы. 52,9% удзельнікаў рэфэрэндуму прагаласавалі “за”. У нямецкамоўных кантонах “за” было яшчэ больш – 66,3%. Раней Народная партыя дасягнула перамогі на рэфэрэндуме па забароне будаваць у Швайцарыі мінарэты мячэцэй. Левыя называюць гэта “сэгрэгацыяй” і талкуюць пра правы чалавека.
Наш камэнтар: Швайцарскі народ падтрымлівае патрыётаў-нацыяналістаў, якія бароняць краіну ад левацкіх “дасягненьняў”, у выніку якіх швайцарцы ня могуць спакойна існаваць у сваёй цывілізаванай краіне. Нават паводле афіцыйнай статыстыкі імігрантамі і чужынцамі зьдзяйсьняецца 60% цяжкіх злачынстваў у краіне. Эўропа ўжо “накушалася дасыту” лібэральнага “інтэрнацыяналізму” і ўрэшце хоча навесьці парадак ва ўласным нацыянальным доме.

Алесь Хадасевіч

***

Угорская газэта “Nepszabadsag”.
29 лістапада 2010 г. Угорская газэта “Nepszabadsag” напісала пра вынікі парляманцкіх выбараў у Малдове. Камуністы (якія за інтэграцыю з Масквой) згубілі частку месцаў у парляманце. Партыі Хаўруса за інтэграцыю ў Эўропу ўзялі большасьць месцаў і будуць ствараць урадавую кааліцыю.
Наш камэнтар: Мяркуем, што ў Малдове ўсё паступова ідзе да забароны злачыннай прамаскоўскай кампартыі.

Юрка Марозаў

***

Латвійская газэта “Diena”.
29 лістапада 2010 г. Латвійская газэта “Diena” напісала, што прэзыдэнт Расеі Медведев пачаў новую кампанію “дэсталінізацыі”. Ён паабяцаў сярод іншага адкрыць сакрэтныя архівы той эпохі.
Наш камэнтар: Што ж, ня надта арыгінальная ініцыятыва. Да гэтага былі ўжо дзьве манумэнтальных дэсталінізацыі – хрушчоўская і гарбачоўская. Скончыліся яны вядома як – чарговым узмацненьнем сталіншчыны і гэбізма. Цяперашняя выглядае фарсам і блюзьнерскім зьдзекам з памяці ахвяраў сталінізма. Ды й ня можа быць інакш. Імпэрыяй кіруе той жа НКВД, які зьнішчаў людзей. Паўсюль у Расеі стаяць помнікі катам і арцыкатам, палітыка маскоўскай імпэрыі тая ж, што і была – антынародная і злачынная. Сапраўдная дэсталінізацыя магчымая толькі з ліквідацыяй імпэрыі Крамля-Лубянкі.

Юрка Марозаў

1/12/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2010
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024