Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Італьянская рэвалюцыя

Сёлета спаўняецца 150 гадоў з дня пачатку вызвольнай рэвалюцыі на Апэнінскай паўвыспе, у выніку якой была ўтворана новая незалежная дзяржава – Італія. Быў скончаны доўгі (у паўтары тысячы гадоў) пэрыяд раздробленасьці Італіі і панаваньня на зямлі народа чужынцаў.

Перамога італьянскіх рэвалюцыянэраў начале з вялікім патрыётам Джузэпэ Гарыбальдзі натхніла тысячы рэвалюцыянэраў Польшчы і Беларусі на паўстаньне 1863-64 гадоў. Адзін зь іх, — Зыгмунт Серакоўскі, — на пачатку 1860-х гадоў накіраваўся ў Заходнюю Эўропу, сустракаўся ў Лёндане з А. Герцэнам і М. Агаровым, а ў Італіі сустрэўся і размаўляў з Гарыбальдзі. Калі пачалося Паўстаньне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, Серакоўскі ўзначаліў атрад інсургентаў, які дзейнічаў супраць расейскіх войскаў у Жмудзі, на Ковеншчыне. (У красавіку 1863 года атрад быў разгромлены каля Біржаў. Серакоўскі быў паранены, патрапіў у маскоўскі палон і быў пакараны сьмерцю на Лукішскай плошчы ў Вільні.) Паўстаньне Каліноўскага было недастаткова падрыхтавана і Беларусь тады не вярнула сваю свабоду і незалежнасьць. Да вызваленьня ад расейскай акупацыі заставаліся доўгія дзесяцігоддзі, кожны народ ішоў да перамогі сваім шляхам…

Пасьля паразы рэвалюцыі 1848 года Джузэпэ Гарыбальдзі і многія іншыя лідэры нацыянальнага вызваленьня вымушаны былі пакінуць радзіму. Але ідэя жыла, на выгнаньні яны працягвалі падрыхтоўку да новага рэвалюцыйнага ўздыму. Асабліва жорсткімі былі рэпрэсіі рэжыму Бурбонаў у каралеўстве Абодвух Сіцылій. Але менавіта на Сіцыліі 4 красавіка 1860 года з паўстаньня ў Палерма пад кіраўніцтвам Франчэска Рыза пачалася сэрыя рэвалюцыйных выступаў, якія ахапілі ўсю выспу. Хаця паўстаньне ў Палерма было адразу ж здушана бурбонскай контррэвалюцыяй, іншыя атрады маршыравалі ад Мэсіны да П’яна дэі Грэчы і заклікалі людзей да барацьбы супраць акупантаў, гукаючы: “У хуткім часе вернецца Гарыбальдзі!”

Гарыбальдзі заручыўся падтрымкай караля Сардзініі, які ўжо вёў вайну супраць аўстрыйскіх акупантаў у цэнтральнай і паўночнай Італіі. Хаця Гарыбальдзі быў рэспубліканцам, але для яго, як і для многіх іншых патрыётаў, важней было вызваленьне і ўзьяднаньне раздробленай Айчыны. Сардзінская дынастыя Савоя падтрымала гарыбальдзійцаў фінансамі і пастаўкамі зброі. Але значная частка сродкаў на экспэдыцыю была сабрана шляхам Агульнанацыянальнага збору сродкаў “на мільён ружжаў”, якую патрыёты праводзілі з сьнежня 1859 года. Гарыбальдзі заручыўся таксама падтрымкай Вялікай Брытаніі, якая паслала два ваенных караблі для экскорту рэвалюцыйнага дэсанту.

11 траўня 1860 года гарыбальдзійцы высадзіліся на Сіцыліі ў порце Марсалы. Іх было крыху больш за тысячу дабраахвотнікаў. Таму гэтая старонка італьянскай гісторыі атрымала назву “Экспэдыцыя тысячы”. Да іх адразу пачалі далучацца сіцылійскія паўстанцы. 15 траўня рэвалюцыянэры ўпершыню сутыкнуліся з бурбонскім войскам каля Калатафімі і працягнулі свой пераможны наступ. 27 траўня ўспыхнула новае паўстаньне ў Палерма. Гарыбальдзійцы адразу пайшлі на дапамогу гораду і прарвалі бурбонскую аблогу атакай праз мост Аміральё. Вызваленьне сталіцы выспы выклікала энтузіязм сыцылійцаў, якія многімі тысячамі далучаліся да тысячы герояў Гарыбальдзі. На працягу некалькіх тыдняў была ўтворана магутная рэвалюцыйная Паўднёвая армія.

17-20 ліпеня яна вытрымала галоўны экзамен. Каля горада Мілаца дабраахвотнікі сутыкнуліся з чатырохтысячнай прафэсійнай арміяй Бурбонаў. Першыя атакі гарыбальдзійцаў былі адбіты з вялікімі стратамі. Гарыбальдзі на кані зьяўляўся ў самых небясьпечных месцах бітвы, натхняў людзей, перагрупоўваў войскі. Бой працягваўся цэлы дзень. Гарыбальдзі ледзь не захапілі ў палон кавалерысты ворага, якія прарваліся праз баявыя парадкі (паўстанцам не хапала кавалерыі і артылерыі). Але палкаводца выратаваў афіцэр Джузэпэ Місоры, які адстрэльваўся ад кавалерыстаў да падыходу асноўных сілаў. Ворагі пачалі адступаць у крэпасьць, каб арганізаваць абарону. Вынік бітвы быў вырашаны карвэтам “Тукор”, які падплыў да берага і агнём сваіх гармат сарваў спробы контратакаў бурбонцаў. Усяго за некалькі дзён да бітвы капітан гэтага бурбонскага карабля здаў яго сардзінскаму адміралу за хабар. Пад ударамі рэвалюцыі бурбонская сістэма развальвалася, яе абаронцы пачалі здраджваць сваім гаспадарам.
Пасьля вызваленьня Сіцыліі да арміі Гарыбальдзі былі далучаны рэгулярныя палкі Сардзінскага каралеўства.

Да яго далучыліся таксама атрады ўгорскіх дабраахвотнікаў. Войскі Гарыбальдзі высадзіліся на кантынэнце і пачалі пераможны марш на сталіцу Бурбонаў Неапаль. У бітве пры Вальтурна 1 кастрычніка гарыбальдзійцы разбілі 50-тысячную армію ворага. Бурбоны ўцяклі з італьянскай зямлі. Наперадзе была цяжкая барацьба за далучэньне да Італіі Рыма з Папскай вобласьцю, Венецыі і паўночных тэрыторыяў. Але перамога рэвалюцыянэраў на поўдні вызначыла пасьпяховую хаду вызваленьня і ўзьяднаньня краіны.

А пачыналася ўсенароднае рушаньне за Волю і сваю Дзяржаву з мужнага выступу нешматлікага змагарнага авангарда, якім кіраваў сапраўдны лідэр.

Валеры Буйвал

14/8/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2010
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024