Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Народная бяда — гэта ня сьмешна

За гады антыбеларускай дыктатуры на вачах нашага грамадзтва выгадавалася на рэжымных харчах новая катэгорыя “творчых работнікаў” з атрада журналіствуючых. Іхная “творчасьць” – гэта плынь, у якой зьмяшаліся цынізм, дэманстрацыйная недалёкасьць, схільнасьць да блюзьнерства і іншыя падобныя інгрэдыенты. Іхны дэвіз можна сфармуляваць простым чынам – “усё з дакладнасьцю да наадварот”. Іх так навучылі тыя, хто сам журналістыкай не займаецца, але ведае, як можна маніпуляваць інфармацыяй і грамадзкай думкай. Тыя, хто ведае законы інфармацыйнай вайны. У нашым выпадку гэтая вайна вядзецца супраць уласнага народу і маніпуляцыі вядуць часам да вельмі сумных вынікаў.

Такія “творцы” – проста мастакі надзьмуваць нейкую пустышку да памераў сэнсацыі. Яны ня раз рабілі гэта з банальнымі жульніцкімі моб-шмобамі псэўдаапазыцыі. Групка маладзёнаў села на брук Кастрычніцкай плошчы і 10 хвілін піла ваду з поліэтыленавых пляшак. “Творцы” паведамяць вам, што “удзельнікі флэш-моба такім чынам па-геройску пратэставалі…” Або ў Гомелі “маладыя апазыцыянэры на Дзень Канстытуцыі публічна сядзелі і публічна чыталі брашуру з тэкстам Канстытуцыі РБ, а таксама газэты “Нар. Воля” і “Товарішч”. Гэта ж якія героі! Франака Вячорку мабілізавалі ў беларускую армію – “герой-пакутнік!” І г.д. А вось калі фронтавец Сяргей Каваленка зьдзяйсьняе сапраўды геройскі ўчынак у Віцебску (ды ня раз), творцы шчыльна запаўняюць прастору вакол яго фігурамі-бразготкамі з псэўдаапазыцыі, якія бразгочуць і мельцяшаць, каб размыць і перакруціць подзьвіг патрыёта. Чытач-слухач трасе галавой, знаёмячыся з інфармацыяй, і ніяк ня можа дакапацца да сапраўднай сутнасьці падзеі з-за наслаеньняў камэнтароў, інтэрв’ю і фотапартрэтаў Севярынца, Хамайды і іншых, якія ніякага дачыненьня ня маюць да подзьвіга Каваленкі. Настане час, калі мэтады гэтага “творчага” круцельства будуць вывучацца на журфаках вызваленай ад дыктатуры Беларусі як прыклады недапушчальных мэтадаў працы прафэсіяналаў ад пяра. Хаця ў прынцыпе нічога новага ў іхных прыёмах няма. Усё гэта вядома з часоў доктара Гэбельса, класіка інфармацыйнай маніпуляцыі і бессаромнай маны.

Хаця тое, на што мы хочам зьвярнуць увагу, не падпадае пад катэгорыю маны. Гэта хутчэй ёсьць хваткая інфармацыйная маніпуляцыя. 19 траўня журналіст Радыё Свабода Ігар Карней выдаў матэр’ял у жанры фэльетона пад тытулам у выглядзе цытаты з Лукашэнкі: “Карова ў маім жыцьці – душа сям’і”. Кур’ёзнае словазлучэньне з самага старту вызначыла гульлівы, маласур’ёзны тон усяго паведамленьня. У дзьвюх словах апісаны выступ Лукашэнкі на дзяржнарадзе па пытаньнях разьвіцьця прыватных гаспадарак. А потым даволі шырака і шматслоўна даецца апісаньне ягонай каровы, прысядзібнай гаспадаркі, сямейных традыцыяў. Ёсьць нават фота з “першай лэдзі”, якая доіць карову. Ад усяго тэксту патахае іроніяй. Маўляў, Лукашэнка ўжо сам карову доіць. Пасьмяяліся і забылі…

Не ад журналістаў Радыё Свабода, а з рэжымных СМІ мы, аднак, даведаліся, пра што йшла гаворка на згаданай нарадзе. Рэжымнае начальства выказвала непрыхаваную трывогу наконт стану сельскай гаспадаркі і заклікала грамадзянаў заводзіць сябе кароваў, іншую жыўнасьць, каб забясьпечваць сябе і грамадзтва ў цэлым прадуктамі харчаваньня. І гучала гэта зусім ня сьмешна.

Што ж адбылося з прыватнымі гаспадаркамі руплівых беларусаў, што настаў час ратаваць і нанова ствараць іх? Сапраўднай аналітыкі на гэтую тэму мы ад “незалежнай журналістыкі” так і не чакаліся. Мабыць пэрспэктыва драматычных праблемаў з забесьпячэньнем насельнітва Беларусі харчаваньнем не падалася “творцам” сур’ёзнай. Далей за фэльетончык яны не пайшлі.

А адбылося нешта зусім не фэльетоннае ў нашым нацыянальным жыцьці. На працягу некалькіх гадоў рэжым сваімі дзеяньнямі разграміў ня проста прыватныя гаспадаркі шэрагу сялянаў, але і парушыў традыцыйную гаспадарчую і сацыяльную інфраструктуру, якая складвалася ў Беларусі стагоддзямі і стагоддзямі карміла народ. Маецца на ўвазе перш за ўсё шалёная праграма рэжыму з аграгарадкамі. Многія тысячы сялянскіх сем’яў былі вырваны з роднай зямлі і сагнаны ў “гарадкі” з прыгожымі фасадамі і палпотаўскай сутнасьцю. Ужо ёсьць статыстыка на гэтую тэму: людзі пачалі катастрафічна сьпівацца і неэфэктыўна працаваць у гэтых сельгасгета. Сем’і сялілі ў домікі з маленькім сарайчыкам, па памерах больш падобным на сабачую будку. Разьвіваць прыватную гаспадарку ў такіх умовах было проста немагчыма. Гэта і не прадугледжвалася: усе сілы селянін павінен быў адаваць на аграгарадоцкім поле. Самы лік гэтых “аграгарадкоў” уразіў нашых людзей – 666, лічба Сатаны. І вось праз некалькі гадоў гэтага бесчалавечнага экспэрымэнту выразна вызначыўся поўны правал экспэрымэнту. Сельская гаспадарка краіны няздольная забясьпечыць насельніцтва харчаваньнем. Трэба вяртацца да мэтадаў вядзеньня гаспадаркі, якія падчас экспэрымэнту былі адмененыя як ерэтычныя.

Нацыянальная, сапраўды прафэсійная журналістыка давяла б да грамадзтва праўдзівую інфармацыю пра чалавечую і сацыяльную драму. Рэпарцёры выехалі б у розныя куткі краіны. Яны б зрабілі рэпартажы, нізкі фотаздымкаў, інтрв’ю з сялянамі і начальствам. Намалявалі б цэльную карціну крызісу з прыватнымі гаспадаркамі і аграгарадкамі. Яны б паставілі пытаньні і шукалі б на іх адказ.

А “творцы” сьмяюцца, запрашаюць пахіхікаць і нас. Падсоўваюць сьмешныя цытаткі і аляпаватыя архіўныя здымкі. Сваім “аптымізмам” яны спрабуюць адвесьці ўвагу людзей ад гэтай разбуральнай зьявы ў нашым жыцьці. І гэта ня ў першы раз на нашай памяці. І гэта ўсё за тлустыя ганарары ад “незалежнай і дэмакратычнай” журналістыкі. Каму служыце, панове? Няўжо народу?

Янка Базыль

21/5/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2010
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024