Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Чарнобыльскі Шлях – 2010 у Менску

26 красавіка на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ людзі прышлі ў Курапаты, каб ушанаваць памяць усіх ахвяраў генацыду беларускага народу. Патрыёты разумеюць, што чарнобыльскае злачынства былога савецкага і цяперашняга прамаскоўскага рэжымаў ёсьць працягам палітыкі генацыду нашага народу. Людзі не захацелі далучацца да крывадушнага “шэсьця” на бангалорскі сабачнік у Менску, якое арганізоўвалі ў гэты дзень некалькі падстаўных псэўдаапазыцыйных структурак пад камандай рэжыму.

Грамада сабралася каля вялікага Крыжа Пакутаў. Былі ўзьнятыя нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі. Выступіў сп. Алесь Чахольскі, адказны сакратар Управы Беларускага Народнага Фронта і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. У 1986 годзе ён удзельнічаў у мерапрыемствах па дапамозе насельніцтву раёнаў Магілеўшчыны, пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы. Ён распавёў пра шчырае жаданьне беларускіх вайскоўцаў выратаваць людзей, дапамагчы пацярпелым. Але ўлады зрабілі ўсё дзеля таго, каб мерапрыемствы былі ператвораны ў буйнамаштабны абсурд, каб велізарныя фінансавыя сродкі былі бессэнсоўна змарнаваныя. Была арганізавана такзваная “дэзактывацыя”. У паселішчах, на якія на загад Масквы былі апушчаны атручаныя радыяцыяй дажджы, мабілізаваных людзей на працягу некалькіх месяцаў прымушалі “змываць радыяцыю” нейкімі растворамі. Ніякага станоўчага выніку з гэтага не было і не магло быць. Людзей перасялялі з атручаных вёсак у суседнія паселішчы, якія таксама знаходзіліся ў атручанай зоне. Некаторых вясковых жыхароў высялялі ў Менск і вялікія гарады. І ўсё гэта рабілася замест нармальнай эвакуацыі людзей цэлымі паселішчамі ў чыстыя раёны Беларусі. З гадамі беларусы зразумелі, што разам са звычайнай савецкай бязглузьдзіцай быў таксама рэалізаваны злачынны плян па замацоўваньню сотняў тысячаў людзей на атручаных тэрыторыях дзеля правядзеньня над імі антычалавечага экспэрымэнту. Народны Фронт з першых дзён свайго існаваньня, у 1988-90 гадах здолеў адкрыць праўду пра чарнобыльскае злачынства і зьвярнуць увагу міжнароднага грамадзтва на трагедыю нашага народу і злачынную палітыку ўладаў. Менавіта Фронт арганізаваў паступленьне першых партыяў гуманітарнай дапамогі і адпраўку першых групаў дзяцей на аздараўленьне ў цывілізаваныя краіны. Цяперашні антыбеларускі рэжым на працягу гадоў прыклаў шмат намаганьняў, каб ліквідаваць гэтыя гуманітарныя праграмы.

Выступілі таксама сп. Валеры Буйвал, сакратар Управы Фронту і Партыі, і сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі. Яны нагадалі, што палітыка генацыду беларускага народу можа быць спынена толькі палітычнымі мэтадамі. Зьнішчэньне нашага народу можа быць спынена толькі пасьля ліквідацыі антыбеларускага рэжыму, які зьнішчае нашых людзей, нашу культуру, мову і цывілізацыю. Мільёны беларусаў ужо зразумелі гэта і адвярнуліся ад рэжыму. Пра гэта сьведчыць перамога народнага байкоту на ўчорашніх “мясцовых выбарах”, арганізаваных рэжымам. Да 75% выбаршчыкаў не пайшлі на выбарчыя ўчасткі, тым самым прадэманстраваўшы сваё нежаданьне ўдзельнічаць у фальшывых электаральных гульнях рэжыму і прышпіленай да яго псэўдаапазыцыі. Людзі ня сталі ўдзельнічаць у крымінальнай дзейнасьці рэжыму, які ў чарговы раз уключыў сваю машыну па фальшаваньню выбарчага працэсу і яго вынікаў. Начальнікі рэжыма і ягоных электаральных структураў спрабуюць рабіць бадзёрыя заявы пра “80% выбаршчыкаў, што прагаласавалі”, але зь іх сьмяюцца нават журналісты, якія абслугоўваюць выбарчае шоў. Журналісты выбухнулі аглушальным рогатам, калі начальніца ЦВК сп. Ярмошына пачала хваліцца вынікамі рэжымных “выбараў” (гэта нават транслявала БТ).

Рэжым інтэнсіфікуе антычалавечы экспэрымэнт над нашым народам. За гэта ягоных бонзаў шчодра аплочваюць Масква і міжнародная атамная мафія. На нашых дзецях хунта зарабляе шалёныя грошы. Начальнік рэжыма ўрачыста адкрывае для пражываньня і вытворчасьці харчаваньня атручаныя радыяцыяй тэрыторыі, аточаныя ў 1986 годзе загароджамі з калючага дроту. Фальшыва абвешчана, што пачынаецца “адраджэньне гэтых земляў”. Па ўсёй тэрыторыі нашай краіны рэжым распаўсюджвае атручаныя радыяцыяй прадукты харчаваньня. Чыстую прадукцыю нашых лепшых прадпрыемстваў рэжым пасылае эшалёнамі ў Маскву. Гэта ёсьць цынічная, антынацыянальная палітыка, якую можа зьдзяйсьняць толькі чужы, акупацыйны рэжым. Кожны беларус павінен зрабіць свой маральны выбар: або цярпець над сабой зьдзек і быць падвопытным матэр’ялам для злачынцаў або далучацца да Беларускай Салідарнасьці і абараніць будучыню сваіх дзяцей у змаганьні супраць ворага, які захапіў нашу краіну.

Людзі запалілі зьнічкі каля Крыжа Пакут і ўсклалі кветкі на магілы ахвяраў. Мэмарыяльныя мерапремствы скончыліся сьпяваньнем гімну “Магутны Божа”. Беларусы гукнулі: “Жыве Беларусь! І будзе жыць!”

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
26 красавіка 2010 г.

27/4/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2010
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024