Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Гэта мог быць тэракт. Частка ІІI

Завяршаем публікацыю матэр’ялаў, сабраных польскім аналітыкам Філіпам Станкевічам, якія былі зьмешчаны ў польскім інтэрнэт-выданьні “Wolna Polska” 17 красавіка 2010 года.
Крыніца: http://www.wolnapolska.pl/index.php/Artykuly/to-mog-by-zamach-najwiksze-wtpliwoci.html

Філіп Станкевіч
Гэта мог быць тэракт. Найбольш сумніўныя моманты
(Заканчэньне)

Яраслаў Качыньскі павінен быў таксама ляцець “Тупалевым” разам з братам. Кіраўніка ПіС замяніў, аднак. Збігнеў Васэрман. Калі б не хвароба маці, Яраслаў загінуў бы таксама як і Лех Качыньскі, першая дама і некалькі дзясяткаў найважнейшых людзей у дзяржаве.
http://www.wprost.pl/ar/19157/Nosimy-po-Was-zalobe

Экспэрты ўстанавілі, што стужка з запісам палёта перасунулася ўнутры “чорнай скрынкі”, “найбольш верагодна з-за ўдару” – даў інфармацыю камітэт. Прадстаўнік Генэральнай Ваеннай Пракуратуры Збігнеў Жэпа быў адзіным польскім пракурорам, які ўдзельнічаў у праслухоўваньні запісаў з чорных скрынак. Чаму, нягледзячы на тое, што ў Расею выехалі 8 пракурораў, толькі адзін удзельнічаў у такім ключавым моманце? Пры гэтым павінны былі знаходзіцца прынамсі некалькі польскіх пракурораў.
http://fakty.interiapl/raport/lech-kaczynski-nie-zyje/news/pierwsze-wyniki-badania-czarnych-skrzynek,1463092

Расейскі дыспэтчэр не надта арыентаваўся, паводле якой сістэмы трэба паведамляць значэньні атмасфэрнага ціску на аэрадроме ў Смаленску. Гэта ёсьць ключавое значэньне, бо ад яго залежаць паказчыкі вымяральнікаў вышыні на борце самалёта. У Расеі выкарыстоўваецца свая сістэма вызначэньня гэтага паказчыка, у міжнародных авіялініях выкарыстоўваецца іншая сістэма. У сьвеце лічыцца, што ціск падаецца паводле QNH, гэта зн., сярэдняга ціску на ўзроўне мора. Інакш кажучы, гэты стандарт не ўлічвае рэльеф мясцовасьці. Вымяральнік вышыні ў такой сістэме паказвае на аэрадроме не нуль, а пэўную вышыню – такую, на якой тэрыторыя знаходзіцца на ўзроўні мора. А ў Расеі выкарыстоўваецца сістэма QFE, гэта зн., падаецца ціск з улікам рэльефа мясцовасьці. Такім чынам усталяваны вымяральнік вышыні паказвае на аэрадроме нуль. Экіпаж прэзыдэнцкага самалёта ляцеў з ціскам, які вымяраўся паводле QNH. І мог меркаваць, што знаходзіцца вышэй, чым быў у сапраўднасьці. У гэты момант важнай ёсьць сувязь паміж дыспэтчэрам і экіпажам, бо абодва бакі павінны вызначыць, якімі сістэмамі карыстаюцца. А з гэтым у суботу якраз быў клопат. Прымаючы, што дыспэтчэр ведае, што гаворыць (…). А з таго, што я чуў, то ён ня надта ведаў некаторыя рэчы. Бо там яго пыталі нашы з самалёта, а ён распытваў іх, што гэта такое. “Але няхай гэта вызначае камісія”. – кажа палкоўнік Петжак, былы камандзёр палка, які вазіў польскіх VIP-аў. Мабыць таму важна было зноў дапытаць расейскага дыспэтчэра, аб чым прасіў пасьля катастрофы польскі бок. Перамовы з дыспэтчэрскай вежай ужо пэўна вядомыя экспэртам з камісіі. У залежнасьці ад стану захаваньня бартавой апаратуры можна будзе праверыць паказаньні вымяральнікаў вышыні, а менавіта тое, якое паказаньне было на іх. Пілот вырашыў рабіць пасадку, апускаючыся як мага ніжэй і шукаючы праз вакно дзіркі ў тумане, спрабаваў пасадзіць машыну. Можна прыняць, што ён усталяваў на адпаведных прыборах такзваную вырашальную вышыню – бясьпечны паказчык над паверхняй зямлі. Ён павінен быў апускацца да гэтай вышыні і, калі б умовы яму гэта дазволілі, то ён прызямліўся б. Але гэта было немагчыма, калі не было высьветлена наконт сістэм паказаньняў ціску. Самалёт апускаўся ўсё ніжэй, і да закладзенай раней вырашальнай вышыні, — паводле прыбораў, — было яшчэ далёка. Трэба было б высьветліць ці гэта было зроблена выпадкова ці мэтанакіравана.
http://www.rmf24.pl/raport-lech-kaczynski-nie-zyje-2/kaczynski-spekulacje-o-przyczynach

Дзеля параўнаньня расейскі Ту-154, які ўпаў у лесе пад Масквой. Корпус ёсьць у дастаткова добрым стане. Таксама і іранскі Ту-154 не разьбіўся ў дробны мак. Зразумела, значэньне мае кут удару. Супрацоўнік TVP чуў 2 не надта гучных выбухі, такіх, нібыта яны адбыліся ўнутры корпуса перад ударам аб зямлю.
http://news.bbc.co.uk/2/hi/europe/8580179.stm

На думку аб катастрофе наводзіць падзеньне самалёта, у якім загінуў міністар ва ўрадзе Біла Клінтана Рональд Гэрман Браўн. Справа вельмі падазроная – між іншымі 3 тэлеканалы паведамілі пра тое, што чорныя скрынкі былі знойдзены. А ўлады сьцьвярджалі, што гэта толькі былі прадметы, зьнешне падобныя на іх. Падаваліся фальшывыя інфармацыі пра дрэннае надвор’е, а адзіная асоба, якая выратавалася ў катастрофе, адразу пасьля выратаваньня зламала карак. Палітык, які загінуў, павінен быў зьявіцца да незалежнага пракурора і папярэдзіў, што сам ня пойдзе ў турму.
http://en.wikipedia.org/wiki/Ron_Brown_%28U.S._politician%29

Падчас “фальшывага” тэлерэпартажа, паказанага месяц таму, было паведамлена пра сьмерць Леха Качыньскага. Перадача, якая месяц таму выклікала паніку сярод грузінаў, паінфармавала пра напад расейцаў на Грузію. У выніку інвазіі павінен быў загінуць грузінскі прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі. Што цікава, — у фільме паведамлена таксама пра выбух у самалёце Леха Качыньскага, які ляцеў на дапамогу Грузіі. Было выказана меркаваньне, што за тэрактам на прэзыдэнта РП стаяць расейцы. Тады камэнтатары сьцьвярджалі, што за перадачай, стылізаванай пад сапраўдны рэпартаж пра апошнія навіны, адказнасьць маюць грузінскія ўлады, якія хацелі б на аснове інфармацыі выведкі засьцерагчы перад імпэрскімі плянамі Расеі.
http://niezalezna.pl/article/show/id32899

Чаму расейскія ўлады так пасьпешліва інфармуюць пра памылку, зробленую адным з найбольш вопытных польскіх пілотаў, адразу распачынаюць сьледства з адпаведнага параграфа? Як гэта магчыма, каб самалёт, які знаходзіўся на вышыні некалькіх мэтраў, разьбіўся ўшчэнт? Лес у ваколіцах рэдкі, з невялікімі дрэўцамі. Што спрычынілася да такой ступені катастрофы? Нядаўна ў Галяндыі здарылася такая аварыя і амаль усе ацалелі.
http://www.globalnaswiadomosc.com/prezydentzginal.htm

Пасьля катастрофы прэзыдэнцкага Ту-154 прамінула толькі некалькі дзён, сьледства па гэтай справе працягнецца напэўна яшчэ шмат тыдняў, можа нават месяцаў, а расейскі бок ужо выключае аварыю машыны. І сьцьвярджае, што да катастрофы маўляў магла спрычыніцца легкадумнасьць польскіх пілотаў і іхнае няведаньне расейскай мовы, што абцяжарвала кантакт з дыспэтчэрскай вежай. Такое заўчаснае вызначэньне справы зьдзіўляе экспэртаў. Экспэртаў па авіякатастрофах такая пазыцыя шакіруе, бо каб выключыць аварыю самалёта, трэба спачатку правесьці скрупулёзныя абсьледваньні разьбітаай машыны. У выпадку катастрофы трэба сабраць усе кавалкі самалёта і скласьці іх у ангары. Тады інжынэры, тэхнікі, спэцыялісты па вытворчасьці матораў, аэрадынаміцы, канструкцыі самалётаў, супраціву матэр’ялаў павінны дагладна аглядзець усе парэшткі і выказаць сваю думку наконт магчымых прычын катастрофы. Пілот жа мог нават не пасьпець паінфармаваць вежу аб праблемах з самалётам, бо ўсё магло здарыцца даслоўна на працягу сэкунд. Зрэшты ня трэба быць экспэртам па авіяцыі, каб заўважыць, што аўтарытарнае вырашэньне справы па тэхнічнаму стану “Тупалева” цяпер ёсьць надта заўчасным. – “Калі мы па даручэньню пракуратуры дасьледвалі часта на працягу многіх дзён розныя элемэнты рухавіка, падвескі, тармазы, элктрапрыборы, каб даведацца аб тэхнічным стане самалёта і ці ня ёсьць гэта прычынай катастрофы, то як без экспэртызы можна выдаваць адназначную думку пра стан самалёта?” – кажа інжынэр Станіслаў Крупскі, які на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў быў экспэртам па аўтамабілях і ўдзельнічаў у абследваньні вялікай колькасьці разьбітых машын, якія пабылі ў аўтакатастрофах са сьмяротным вынікам. – “Гэта ж быў вялікі пасажырскі самалёт, на шмат больш складаная машына, чым нават найбольш сучасны аўтамабіль”. – дадае ён. Дыспэтчэры маглі яму, падобна, раіць, каб ён ляцеў у Менск або Маскву, дзе можна бясьпечна сесьці. У той жа час, як падкрэсьліваюць шмат пілотаў, іх калегі не былі самагубцамі, і калі ўжо вырашылі прызямляцца, то мусілі сьцьвердзіць, што прызямляцца можна. Па-першае, туман (на колькі ён быў) не павінен быў быць вялікай перашкодай, бо ў ім ёсьць шмат прасьветаў, праз якія добра бачны аэрадром. Аб тым, што ўмовы ўсё ж дазвалялі садзіць машыну, сьведчыць перад усім тое, што аэрапорт ня быў зачынены. Калі б было прынята рашэньне зачыніць аэрапорт, ніводная машына не магла б там прызямліцца – таксама і Ту-154 з прэзыдэнтам Качыньскім на борце. Калі – як сьцьвярджаюць расейцы – непасрэдна перад прылётам польскага самалёта не дадзена дазволу на прызямленьне расейскаму ваенна-транспартнаму самалёту, то чаму не зачынілі аэрапорт? Аднак адзін з дыспэтчэраў – Павел Плюснін — пераконвае, што ён раіў экіпажу ляцець у іншы горад. На пытаньне, чаму пілот не паслухаўся яго, ён адказаў: “Трэба яго пра гэта спытаць”. Цяжка знайсьці прыклад большай пыхі і бястактнасьці ў сітуацыі, калі ведома, што ўсе, у тым ліку і пілоты, загінулі ў катастрофе. Кур’ёзным ёсьць таксама сьцьвержаньне, што польскія пілоты ня ведалі расейскай мовы і таму мелі праблемы пры перамовах з вежай. Бо пілоты вельмі добра ведалі расейскую мову. Ніводнага зь іх не паслалі б ляцець у Смаленск, калі б яны не валодалі свабодна расейскай. Гэта не звычайны цывільны аэрадром, але стары вайсковы. Няма на ім рэгулярных рэйсаў, і абслуга расейскамоўная. Штораз, калі там павінен быў прызямляцца польскі самалёт, ім павінен быў кіраваць лётнік, які ведае расейскую мову. У дадатак 36-ты спэцыяльны авіяполк, які мае ў падпарадкаваньні прэзыдэнцкі паветраны флёт, ня раз праводзіў палёты ў краіны за нашую ўсходнюю мяжу, таксама ў Смаленск. І ні для каго не было нечаканасьцю, што з тамашняй вежай трэба весьці перамовы па-расейску. Тым больш, што гэтыя пілоты прыляцелі за некалькі дзён да гэтага на Ту-154 у Смаленск з дэлегацыяй начале з прэм’ерам Дональдам Тускам на ўрачыстасьці з удзелам прэм’ера Расеі Уладіміра Пуціна. Але расейская вэрсія катастрофы ўжо пранікла ў заходнія СМІ. І можа пра гэта йшлося расейцам, каб паведаміць такое, як у італьянскай левай газэце “La Repubblica”, якая напісала, што неабходна высьветліць, чаму “два вопытных пілоты прадэманстравалі такі нізкі прафэсіяналізм, бо хацелі прызямляцца ў Смаленску любым коштам”.
http://www.naszdziennik.pl/index.php?typ=tk&dat=20100413&id=tk05.txt

Часопіс “Skrzydlata Polska”, 11/2008. Томаш Гыбкі. Уладу прыняў урад Дональда Туска, але Мацей Унук застаўся ў міністэрстве абароны. Трапіў нават у… назіральную раду. Такім чынам ён мог надалей уплываць на працэдуру закупкі самалётаў для VIP-пэрсонаў. І гэта рабілася нягледзячы на тое, што ён быў замяшаны ў шэраг афёраў (акрамя аўтамабільнай справы, сярод іншага ён спрабаваў спыніць пастаўкі KTO Rosomak, што выклікала неабгрунтаванае пашкоджаньне цалкам абсталяванага транспарцёра, які шмат каштаваў). Сітуацыі не зьмяніў нават ліст Міжнароднай Галоснасьці Польшчы (ТІР), зь якога вынікала, што незалежныя назіральнікі за трансакцыяй па закупцы самалётаў для VIP-пэрсонаў, прызначаныя ў выніку пагадненьня міністэрства абароны з гэтай фірмай, не былі вядомыя ягонаму кіраўніцтву, а фактычна прадстаўлялі вядомую юрыдычную канцылярыю. ТІР не было нават паінфармаванае аб дзейнасьці гэтых назіральнікаў. З ліста вынікала, што прынамсі некаторыя з тых асобаў былі прызначаны міністрам абароны па рэкамэндацыі… Мацея Унука. З іншай карэспандэнцыі вынікае, што супрацоўнік міністэрства абароны, які займаецца барацьбой з карупцыяй, спрабаваў выключыць з удзелу ў працэдурах закупкі найбольш незалежных экспэртаў, хаця б пад прэтэкстам канфлікту інтарэсаў, зьвязанага з працай у… Бюро Грамадзянскай Авіяцыі. Унук застаўся, бо ягоны партнёр зьмяніў кааліцыю і ведамства, але і надалей мае вялікія ўплывы ў мінабароны. А сышлі адтуль іншыя людзі, якія маглі б правесьці добрасумленную трансакцыю па закупцы самалётаў для VIP-пэрсонаў. Перад усім доктар Ежы Кравец, сакратар камісіі па трансакцыях, які запрапанаваў аб’ектыўныя працэдуры, у якіх улічваліся б кошты эксплуатацыі, з выкарыстаньнем праграм, якімі карыстаюцца спэцыялізаваныя прадпрыествы ва ўсім сьвеце. Такія незалежныя спэцыялісты непатрэбныя ў краіне, якая шмат у чым нагадвае бананавую рэспубліку.
http://obnie.info/Joomla/index.php?option=com_content&view=article&id=854:do-krwi-ostatniej&catid=96:sluzby&itemid=27

Дэзынфармацыя выконвае вельмі важную ролю ў палітыцы Масквы на працягу дзесяцігоддзяў. Яна вядзе яе па-майстэрску, таму мільёны грамадзянаў іншых краін, уключна з элітамі і журналістамі, ловяцца на гэты кручок. Аналіз гэтай зьявы ў артыкуле.
http://cogito.salon24.pl/170293,falsz-na-miare-tragedii

Расейскі амбасадар у Латвіі папярэдзіў Польшчу і тры балтыйскія дзяржавы, што “яны будуць вымушаныя заплаціць” за вострую крытыку Расеі ў канфлікце з Грузіяй – падала інфармацыю балтыйская агенцыя BNS. “Ня трэба так сьпяшацца ў такіх сур’ёзных пытаньнях, бо можна зрабіць сур’ёзныя памылкі, за якія прыйдзецца заплаціць яшчэ раз”. – сказаў цытаваны гэтай агенцыяй расейскі амбасадар Аляксандр Вешнякоў. Агенцыя AFP спытала пра гэта прадстаўніка расейскай амбасады ў Рызе, і ён пацьвердзіў выказваньне амбасадара, але адмовіўся ад любых камэнтароў.
http://www.wprost.pl/ar/136083/Rosyjski-ambasador-ostrzega-Polske-i-kraje-baltyckie

Інтэрв’ю з Віктарам Суворавым, былым агентам савецкай ваеннай выведкі ГРУ, якога асудзілі ў Расеі да пакараньня сьмерцю, аўтарам кніг па гісторыі СССР (між іншым “Ледакол” і “Акварыюм”). Расея здольная на “палітычнае забойства”. Рэжым прэм’ера Уладзіміра Пуціна ёсьць злачынным рэжымам. Я ня ведаю, што праўда, надта шмат дэталяў трагедыі, якая здарылася ў мінулую суботу ў Смаленску, але час знаходжаньня пры ўладзе Пуціна быў перапоўнены палітычным тэрорам. Я кажу між іншым пра забойства ў Лёндане майго сябра Аляксандра Літвіненкі. Але гэта было ня проста звычайнае забойства з выкарыстаньнем радыёактыўнага палонія. Быў гэта першы ў сьвеце тэракт з выкарыстаньнем радыёактыўных рэчываў. У часы кіраваньня Пуціна забілі таксама журналістку Ганну Паліткоўскую, пачаліся забойствы чачэнцаў і г.д. У гэта непасрэдна была замяшана расейская дыпламатыя. Так мы бачым, што для Пуціна гэта ня ёсьць праблемай. Колькасьць палітычных злачынстваў нябачаная раней. Цяпер у асноўным йдзецца пра журналістаў, якіх Пуцін трактаваў як сваіх ворагаў.
http://www.naszdziennik.pl/index.php?dat=20100417&typ=tk&id=tk22.txt

У расейцаў было некалькі матываў. Пры тым пра гэта маглі і ня ведаць абодва кіраўнікі. Медведев да апошняга часу лічыўся марыянэткай, але ў апошнія чатыры месяцы дэманструе ўсё большую самастойнасьць. Вытурваньне без кансультацыяў з Пуціным 18 генэралаў міліцыі, усяго турэмнага ведамства і паловы кіраўніцтва пракуратуры – гэта было абвяшчэньне вайны. Пасьля антыпуцінскіх дэманстрацый у больш за 100 гарадах Расеі спачатку ніхто не зьвярнуў увагу на тое, што гэта былі гарнізонныя гарады. Цяпер ужо гучаць галасы, што сілай, на якую абапіраецца Медведев, ёсьць армія, якая ня толькі імкнецца пазбавіцца ад курыраваньня гэбэшнікамі, але і хоча падмяць усё пад сябе. Так што гэта магло быць накіравана ня толькі супраць Польшчы, але таксама быць элемэнтам унутраных працэсаў у Расеі, а ў выпадку змаганьня без правілаў паміж сілавымі службамі Расеі кантроль над імі Пуціна і Медведева можа быць няпоўным.
Расейцам можа быць выгаднай сьмерць Качыньскага. Ён прэтэндаваў на роль лідэра ў рэгіёне, які расейцы разглядалі як іхную натуральную зону ўплываў (Цэнтральная Эўропа); — ён быў галоўным польскім палітыкам, які не баяўся выступаць супраць інтарэсаў Расеі (у абароне інтарэсаў Польшчы) на форуме Эўразьвязу, калі трэба было, то вельмі рэзка (напрыклад, блакіруючы перамовы Эўразьвяз – Расея), ён блытаўся расейцам пад нагамі ў Грузіі (зьвярнуў увагу Эўропы, а можа і сьвету на тое, што там рабілі расейцы), а пэўна і ва Украіне падчас памаранчавай рэвалюцыі. Але, зразумела, нельга выключаць ліквідацыю Старшыні Нац. Банка Польшчы з мэтай увядзеньня ў Польшчы валюты эўра або прыняцьця на сябе Бюро Нацыянальнай Бясьпекі людзьмі, на якіх расейцы маюць уплыў. Зразумела, што гэтыя асобы не былі б інфармаваныя аб жудасным намеры, але іх могуць шантажаваць адразу пасьля катастрофы, каб яны выконвалі волю расейцаў. На борце самалёту быў камандуючы польскіх войскаў генэрал Гонгор. Праз некалькі месяцаў ён павінен быў стаць камандуючым войскаў НАТО. Паляк начале войскаў НАТО? Ці ня ёсьць гэта найвялікшая зьнявага для расейцаў? На борце быў таксама камандуючы спэцвойскаў.
Чаму расейцы прапанавалі пасадку ў Маскве або Менску? Бліжэй знаходзяцца вайсковыя аэрадромы, якія адпавядаюць крытэрыям, як і аэрадром у Смаленску, абсталяваны састарэлым абсталяваньнем. Прапануючы аддаленыя аэрадромы, расейцы маглі быць упэўненыя, што пілот зробіць прынамсі адну спробу пасадкі ў Смаленску – пілот ня ведаў наколькі густы быў туман. У выпадку вельмі густога туману, пра які вядуцца гаворкі, і які дзіўным чынам зьявіўся над аэрадромам якраз перад прызямленьнем прэзыдэнцкага самалёту, расейцы павінны былі зачыніць аэрапорт. Яны не зрабілі гэтага. Калі дадамо да гэтага магчымасьць парушэньня працы або адключэньня электраабсталяваньня (у тым ліку таксама мэтанакіраванай падманнай зьмены паказаньняў вымяральніка вышыні, напрыклад, на 50-100 мэтраў), то катастрофа была практычна забясьпечана нягледзячы на перакананьне пілота, што рызыка мінімальная – проста ў выпадку няўдалага заходу на пасадку ён ведаў, што спакойна праляціць над пасадачнай паласой і паляціць на іншы аэрадром, так, як зрабіў гэта магутны Іл-62, які зрабіў гэтак перад прэзыдэнцкім самалётам.
Цяперашнія прыязныя паводзіны ўладаў Расеі не выключаюць тэракта. Пуцін да сёньняшняга дня дапускае забойствы нявінаватых жанчын і дзяцей у Чачэніі, атакаваў Грузію. Увосень 1999 года ў Маскве адбылася сэрыя выбухаў у жылых дамах. Магутны выбух таксама зьнішчыў адзін з дамоў у Валгадонску. Загінула больш за трыста чалавек. Улады абвінавацілі ў правядзеньні тэрактаў чачэнскіх тэрарыстаў. У расейскай прэсе зьявіліся інфармацыі аб тым, што іх маглі ў сапраўднасьці правесьці расейскія спэцслужбы, якія хацелі забясьпечыць Пуціна прэтэкстам для канчатковага вырашэньня праблемы Чачэніі. Вядомы таксама выпадак з гісторыі, калі нібыта ў выніку тэракта гіне асоба, якую тыя ж улады надзвычай ушаноўваюць пасьля тэракта. Сяргей Кіраў у 1934 годзе на 17-м Зьезьдзе ВКП (б) на галасаваньні партыйнага кіраўніцтва атрымаў больш галасоў, чым Сталін. Падобна, што вельмі зайздроснага што да сваёй пазыцыі Сталіна раззлавала, што падчас 17-га Зьезду ВКП(б) прамове Кірава папярэднічалі 10-хвілінныя воплескі (замест звычайных 5-хвілінных), якія належалі прагучаць для Сталіна. На зьезьдзе Кіраў быў абраны членам аргбюро і сакратаром ЦК, але 1 сьнежня 1934 г. быў застрэлены бальшавіком Леанідам Нікалаевым. Многія гісторыкі лічаць, што забойства Кірава было зьдзейсьнена на замову Сталіна і арганізавана НКВД. Абвінавачваньне ў змове высунута супраць многіх даўніх дзеячаў падчас вялікай чысткі. Кіраў быў пахаваны ў крамлёўскім муры, ягоным імем назвалі шматлікія прадпрыемствы і гарады (Кіраў у Расеі, Кіравабад у Азэрбайджане, Кіровоград ва Украіне).
Шмат падзеяў перад візытам Туска, Пуціна і Качыньскага ў Катыні з цяперашняй пэрспэктывы ўражваюць. Пад лінкам ёсьць цікавы аналіз.
http://moraine.salon24.pl/171678,lunch-z-putinem-czyli-jak-doszlo-do-smolenska

“Грузінскія палітыкі разважаюць на тэму ўдзелу расейскіх спэцслужбаў у катастрофе самалёта пад Смаленскам. Узьнікаюць нават падазрэньні ў правядзеньні тэракта”. – піша газэта “Georgia Times”. Член Антыакупацыйнага Камітэту Іраклі Цэрэтэлі назваў катастрофу “тэрактам”. У сваю чаргу міністар аховы навакольнага асяроддзя Гога Хаджыдзэ зьвярнуў увагу на “сумніўныя абставіны”. – На расейскай вайсковай базе разьбіўся польскі самалёт, а начале расейскай сьледчай камісіі стане прэм’ер Расеі. Паводле газэты, грузіны перакананыя, што віна за трагедыю ляжыць на расейцах і калі гэта быў не тэракт, то ўжо напэўна тэхнічныя прычыны. У грузінскім інтэрнэце працягваецца дыскусія на тэму прэзыдэнцкага самалёта, які ў мінулым годзе прайшоў капітальны рамонт на расейскім заводзе. Падазроным ёсьць факт, што іншы ўрадавы самалёт колькі месяцаў таму пасьля падобнага рамонту аказаўся няспраўным і быў вернуты ў Самару.
http://www.wprost.pl/ar/192275/Gruzini-winia-Rosjan-za-katastrofe-pod-Smolenskiem

Падазрэньні ў арганізацыі тэракта ў адрас расейцаў ёсьць у СМІ многіх краін.
http://www.eutimes.net/2010/04/russian-move-against-us-in-poland-kills-most-of-government
http://www.redakcja.newsweek.pl/Tekst/Polityka-Polska/536148,Smolensk-to-morderstwo-z-premedytacja.html
http://numerbloga.salon24.pl/171628,kavkazcenter-terrorysci-z-fsb-morduja-prezydenta-przy-uzyciu-b
http://www.abcnet.com.pl/node/6519

Аналіз вядома апазыцыянэра Юзэфа Дарскага
http://www.niezalezna.pl/article/show/id/33069

Як сказаў Кшыштаф Парульскі, галоўны ваенны пракурор, расейцы вядуць сьледства і толькі інфармуюць палякаў аб яго выніках – калі захочуць нешта схаваць або падмяніць, то памятаючы гісторыю (мітусьню пасьля катастрофы атамнай падлодкі “Курск”, пасьля захопу тэрарыстамі школы ў Беслане, і нават паведамленьні пра арганізацыю расейцамі тэрактаў у жылых дамах у сябе ў краіне і скідваньне віны на тэрарыстычныя арганізацыі) толькі чалавек вельмі наіўны можа думаць, што яны гэтага не схаваюць. І ня толькі ў выпадку тэракта, але і ў выпадку якой-небудзь няўмыснай халатнасьці (напрыклад, памылковае ўказаньне вышыні для пілота альбо дрэннае асьвятленьне паласы і яе навакольля). Зьдзіўляе ўпэўненасьць палкоўніка Збігнева Жэпы ў тым, што расейцы нічога перад намі не хаваюць, пра ўсё нас інфармуюць. Зрэшты гэта менавіта ён як адзіны быў прысутны пры праслухоўваньні чорных скрынак. І чаму, калі ў Расею прыехалі 8 пракурораў, толькі адзін удзельнічаў у такім ключавым моманце? Пры такіх дзеяньнях павінны прысутнічаць прынамсі некалькі польскіх пракурораў.

23/4/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2010
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024