Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Андрэй Піанткоўскі пра Пуціна

Падобна, што сапраўдныя расейскія інтэлектуальныя эліты канчаткова стаміліся ад Пуціна. Стаміліся і даўно пазбавіліся ад ілюзіяў. Яны пачалі прапанаваць розныя сцэнары выратаваньня Расеі. Некаторыя са сцэнароў не пазбаўлены тэарэтычнай арыгінальнасьці. Але трэба прызнаць, што расейскую імпэрыю ўжо нішто ня выратуе.

Прапануем вашай увазе артыкул А. Піанткоўскага, апублікаваны ў расейскім інтэрнэт-выданьні Grani.ru. Аўтар палемізуе з сваім калегай па крытычнаму аналізу пуцінізма Д. Фурманам. Публікуецца з нязначнымі скарачэньнямі.
Крыніца: http://grani.ru/opinion/piontkovsky/m.177124.html

Андрэй Піанткоўскі — былы дэпутат Нацыянальнай асамблеі РФ, вядучы навуковы
супрацоўнік Інстытута сістэмнага аналізу РАН, цяпер прафэсар Кэмбрыджскага ўнівэрсітэта ў ЗША. Ён ведае сістэму пуцінізма знутры, бо на працягу гадоў служыў дарадчыкам Крамля. Вядома, што выдатны аналітык з’ехаў у ЗША, калі пераканаўся, што імпэрская сістэма Расеі не паддаецца рэфармаваньню.

***

Добры сцэнар пры дрэннай гульні

Дзьмітры Яфімавіч Фурман – самы глыбокі і самы шчыры расейскі палітычны мысьляр апошняга дзесіцігоддзя. Кожную ягоную новую працу я чытаю з нязьменнай цікаўнасьцю і задавальненьнем, як правіла, згаджаючыся зь ягонымі высновамі. Але вось ягоны нядаўні артыкул “Добры сцэнар. Як мы можам стаць дэмакратычнай краінай у 2018 годзе” упершыню выклікаў у мяне жаданьне паспрачацца. І ня столькі па сутнасьці яго як заўсёды бліскучага аналізу. Зразумела, што ў словах “добры сцэнар” ёсьць значная доля аўтарскай іроніі.

Мяне зачапіла іншае: нейкая ледзяная, без жарсьці акадэмічная адцягненасьць ад прадмета дасьледваньня – і гэта ў аўтара, якога я ведаю як чалавека, які вельмі блізка прымае да сэрца ўсё, што адбываецца з нашай Айчынай.

“У нашай цяперашняй сістэме роль грамадзтва пры прыняцьці важных рашэньняў мінімальная. У 2012 годзе усё вырашаць два чалавекі і нас пытацца ня будуць”.

Ну, па-першае, ня два, а адзін чалавек, Дзьмітры Яфімавіч. І мы надта добра ведаем гэтага чалавека, каб заставацца паралізаванымі ягоным рыбіным позіркам і с пакорай чакаць, што ён там вырашыць, як яму ямчэй – мець нашу краіну і ўсіх нас яшчэ 14 гадоў наўпрасткі альбо праз мядзьведзеўскі лібэральна-прававы антыкарупцыйна-мадэрнізацыйны кандом.

Хіба мы не прайшлі ўжо дастаткова праз тое самае адчуваньне безнадзейнасьці і немагчымасьці што-небудзь зьмяніць, якое Вы так дакладна прадказалі яшчэ 10 гадоў таму? Калі б дэмакратыя, рэальныя выбары, зьмяняльнасьць і адказнасьць улады былі для нас усяго толькі модным дэкаратыўным банцікам, які хацелася б з-за нейкіх ідэалагічных меркаваньняў навязаць на шыю пасьпяховаму і дынамічнаму аўтарытарнаму расейскаму тыгру, то чорт зь ім з гэтым банцікам, можна было б і пачакаць. Якая розьніца, прымацаваць яго ў 18-м альбо ў 38-м годзе?

Але сёньня ня толькі нам, пасьлядоўным крытыкам рэжыму, але і найбольш бессаромным яго апалагетам (ад Паўлоўскага да Сакалова) зразумела, што ўлада ашалелай клептакратыі зьнішчае Расею і ня толькі не забясьпечвае мадэрнізацыю, але і зьдзяйсьняе, здавалася б, немагчымае – адкідвае краіну з заваяваных ёю такімі пачварнымі ахвярамі рубяжоў індустрыяльнага грамадзтва. Ніякога 18-га года пры гэтай сістэме для Расеі проста ня будзе. Хіба што нешта накшталт 1918-га.

Я таксама “супраць дэманізацыі Пуціна, які ніяк не стваральнік нашай сістэмы, а ўладар, падпарадкаваны логіцы гэтай ужо сфармаванай сістэмы”. Сапраўды, Пуцін як добра вядома, быў прызначаны на сваю пасаду пяцьцю-шасьцю найбольш адыёзнымі фігурамі ельцынскага рэжыму з пэўнымі абавязацельствамі перад імі, якія ён добрасумленна выканаў. Але сёньня менавіта ён сымвал, асноўная дзейсная фігура і ахоўнік паміраючай Сістэмы. Ці будзе краіна мець наогул якую-небудзь будучыню, залежыць ад таго, ці пасьпеюць адказныя палітычныя сілы ў Расеі стварыць цывілізаваныя інструманты зьмены некампэтэнтнай улады, якая патанула ў крадзяжы нечувальных маштабаў, перш чым наступіць некатралюемы і хаатычны калапс сістэмы а-ля Бішкек.

Між іншым, усе гэтыя інструманты падрабязна прапісаныя ў фармальна дзейснай Канстытуцыі РФ. Усяго толькі да выкананьня Канстытуцыі заклікаюць такія маргіналы-экстрэмісты, як ініцыятары “Стратэгіі-31” і аўтары ліста “Пуцін павінен сысьці”.

Сёньня гэты ліст падпісалі ўжо больш за 35 тысячаў нашых суграмадзянаў. Я не знайшоў, дарэчы, сярод іх аніводнага з “людзей, што адыгралі ў стварэньні гэтай сістэмы значна большую і больш “творчую” ролю, чым Пуцін”. Затое са згаданых мною вышэй хросных бацькоў Пуціна-99 амаль усе як адзін аб’ядналіся ў праекце “добрага сцэнара” – псэўдаабраньня Медведева ў 12-м з туманнымі абяцаньнямі лібэралізацыі зьверху ў 18-м. Гэта будзе ўжо іхны другі добры сцэнар для Расеі пасьля пахода Басаева ў Дагестан і “вучэньняў” у Разані (У верасьні 1999 года ФСБ арганізавала падрывы жылых дамоў у Маскве і Валгадонску – сотні забітых і параненых. Чэкісты зьбіраліся падарваць таксама жылы шматпавярховы дом у Разані, дзе знаходзіцца знакамітая вайсковая вучэльня паветрана-дэсантных войскаў РФ. Усё гэта рабілася для таго, каб выклікаць нянавісьць да народаў Каўказа. Але людзі ў гарадах Расеі самаарганізаваліся, наладзілі кругласутачныя дзяжурствы каля сваіх пад’ездаў. Жыхары схапілі за рукі афіцэраў ФСБ у Разані, калі тыя закладалі мяшкі з выбуховым рэчывам у падвале ў пад’езьдзе іхнага дома. Афіцэры тлумачыліся, што “праводзяцца вучэньні”. Выбухі, у якіх абвінавацілі чачэнцаў, і ахвяры далі апраўданьне пачатку Другой чачэнска-расейскай вайны і абраньню Пуціна на прэзыдэнта РФ – заўвага рэдактара).

Гэтую п’есу, што зацягнулася, пара здымаць з рэпэртуара. Чалавек з рыбіным позіркам павінен сысьці разам з усёй сваёй брыгадай. Калі ён ня сыйдзе ў 2010-м, ён ня сыйдзе ніколі.

Андрэй Піанткоўскі

16/4/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2010
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024