Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Псэўдаапазыцыя працягвае сваю гульню

Радыё Свабода паведаміла 5 красавіка пра сход “лідэраў” 13 (вельмі сымвалічная лічба) партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў. Былі названы сярод іншых калякінскі “Справедлівый мір”, “Партыя БНФ” (псэўда-Фронт начале з “чалавекам у галіфэ” Янукевічам), АГП, мілінкевіцкі “Рух за свабоду”, БХД і яшчэ некалькі мікраскапічных структурак, аб якіх наша насельніцтва даўно ня чула. “Лідэры” абмяркоўвалі хаду “выбарчай кампаніі”. І прынялі “сумесную заяву”. Цытуем паводле Радыё Свабода: “Выбараў у Рэспубліцы Беларусь па-ранейшаму няма. І значыць, няма падставаў для прызнаньня цяперашняй выбарчай кампаніі адпаведнай стандартам свабодных і справядлівых выбараў. Вынікі, якія ўлада абвесьціць пасьля дня выбараў 25 красавіка 2010 года, ня могуць лічыцца адлюстраваньнем волі беларускіх выбарцаў “.

Трэба было б чакаць, што аўтары заявы зробяць выснову, што, калі гэта ня выбары, то і ня трэба удзельнічаць у іх, а трэба абвясьціць байкот гэтаму акту несправядлівасьці і рэжымнага антызаконьня. Лагічнай была б выснова, што яны заклікаюць народ не ісьці на выбарчыя ўчасткі і ня ўдзельнічаць у фарсе. Такой высновы “лідэры апазыцыі” не зрабілі. У фінале заявы яны напісалі нешта пра “непрызнаньне міжнароднай супольнасьцю ўсіх папярэдніх выбараў нелегітымнымі”. Забыліся дадаць, што яны актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх тых нелегітымных выбарах дыктатуры і актыўна зазывалі беларусаў удзельнічаць у іх.

“Лідэры” канстатавалі, што “выбараў па-ранейшаму няма”, і вярнуліся ў свае выбарчыя штабы. Яны працягваюць удзел у выбарчай кампаніі, не зьнялі сваіх кандыдатаў і агітуюць народ пайсьці прагаласаваць за іх на выбарчыя ўчасткі. Толькі вось народ ужо не паддаецца на зазываньне псэўдаапазыцыі. Па ўсёй Беларусі большасьць шчытоў з надпісам “Выборы-2010″ стаяць пустымі. Да рэдкіх, кволых пікецікаў псэўдаапазыцыі людзі не падыходзяць, даючы магчымасьць пікетчыкам варыцца ва ўласным саку.

Паводзіны згаданых “лідэраў” і іхных структураў яшчэ раз выразна паказваюць, што гэта ёсьць несамастойныя палітычныя целы. Яны кіруюцца чужымі рукамі паводле прынцыпу марыянэткавага тэатру. Яны падпарадкоўваюцца не нацыянальным інтарэсам нашага народу і нашай дзяржавы, а нейкім сваім прыватным інтарэсам. Яны выконваюць чужую волю, бо гэта ім пэрсанальна выгадна.

Псэўдаапазыцыя падманвае беларускі народ, спрабуе разам з антынародным рэжымам маніпуляваць нашымі людзьмі. Але, як бачна, народ не паддаецца ўжо на іхныя маніпуляцыі. Людзі на выбары ісьці не зьбіраюцца. Таму назіраем такія псэўдаапазыцыйныя цыркавыя нумары.

Янка Базыль

6/4/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2010
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024