Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Саюз нерушымы”

Ва ўмовах глыбокага эканамічнага крызісу мы назіраем, як мільёны людзей у Заходняй Эўропе пытаюцца (і часам масава ды вельмі агрэсіўна): навошта існуе Эўразьвяз і чаму яны павінны карміць і ўтрымліваць у стане камфорту легіёны эўрабюракратаў? Бюракратычная брусэльская сыстэма ў гэты драматычны момант асабліва ярка дэманструе сваю неадпаведнасьць заяўленым задачам і функцыям. Сыстэма аказалася няздольнай да эфэктыўнае кіраваньне групай краінаў пасярод крызісу. Многія ў наш час прыслухоўваюцца да заяваў былога маскоўскага дысыдэнта Уладзімера Букоўскага. Ён параўноўвае Эўразьвяз з Савецкім Саюзам ужо даўно, на працягу дзесяцігоддзяў. Але раней такія параўнаньні ўспрымаліся многімі скэптычна, з усьмешачкай. Цяпер раптам сьмех адбіла. Нагадаем, што Ул. Букоўскі выдатна ведае, што такое саўдэпія і ГУЛАГ. На працягу 10 гадоў за дысыдэнцкую дзейнасьць ён правёў у савецкіх турмах і ў псіхшпіталях як ахвяра тэрарыстычнай псіхіатрыі. У сьнежні 1976 г. Крэмль абмяняў маладога дысыдэнта на генсека кампартыі Чылі Луіса Карвалана. Уладзімер Высоцкі іранічна адлюстраваў тады гэтую падзею ў радках адной з сваіх песень: “Абмянялі хулігана на Луіса Карвалана…” З 1976 г. Букоўскі жыве ў Лёндане, зьяўляецца аўтарам шэрагу кніг і артыкулаў.

Прапануем вам пераклад выступа Уладзімера Букоўскага на чэшскім тэлеканале Gloria. TV за 22 лютага 2010 г.
Крыніца: http://www.youtube.com/user/REFORMYcz#p/u/7/8roO-PhgPOc

***
Уладзімер Букоўскі
“Эўразьвяз – новы Савецкі Саюз?”

Для мяне загадка: чаму мы, ледзь пахаваўшы адну пачвару, — Савецкі Саюз, — адразу будуем іншую пачвару, але на дзіва падобную — Эўрапейскі Зьвяз. Чым уласна ёсьць Эўразьвяз? Можа адказ на гэта мы знойдзем, прааналізаваўшы яго савецкую вэрсію? У Савецкім Саюзе валадарылі 15 нікім не абраных людзей, якія адзін аднаго прыводзілі ва ўладу і ня несьлі адказнасьці перад кім-небудзь. У Эўразьвязе валадараць два тузіны людзей, якія адзін аднаго вядуць ва ўладу, таемна сустракаюцца, не нясуць ніякай адказнасьці перад кім-небудзь, і мы іх ня можам зьняць з пасадаў.

Можна запярэчыць, што Эўразьвяз мае абраны парлямант. Але й Савецкі Саюз таксама меў парлямант, Вярхоўны Савет. Аднак ён толькі аўтаматычна ставіў пячаткі на рашэньнях Палітбюро. Практычна тое ж самае робіць Эўрапарлямант. Асабліва, калі браць пад увагу тое, што час на выступы кожнай групы ў парляманце абмежаваны і часта складае адну хвіліну на выступоўцу. У Эўразьвязе ёсьць сотні тысячаў эўракратаў. Яны маюць вялізныя заробкі, уласны пэрсанал, даплаты і прывілеі, а таксама пажыцьцёвы імунітэт на юрыдычны перасьлед. Яны толькі перасоўваюцца з крэсла ў крэсла незалежна ад таго, чаго яны дасягнулі або што правалілі. Ці ня ёсьць гэта дакладна тое ж самае, што было і ў Савецкім Саюзе?

Савецкі Саюз быў створаны гвалтам і вельмі часта шляхам ваеннай акупацыі. Трэба прызнаць, што Эўразьвяз створаны не ваеннай моцай, але эканамічным гвалтам і шляхам інтрыгаў. Дзеля таго, каб існаваць, Савецкі Саюз мусіў увесь час пашырацца і пашырацца. Як толькі ён перастаў пашырацца, то адразу пачаў распадацца. І я баюся, што тое ж самае тычыцца і Эўразьвязу.

Нам казалі, што сэнсам існаваньня Савецкага Саюза зьяўляецца стварэньне новай гістарычнай супольнасьці – савецкага народа. І што мы павінны забыцца пра нашы нацыянальнасьці, нашы этнічныя традыцыі і звычаі. Здаецца, тое ж самае тычыцца і Эўразьвязу. Яны ня хочуць, каб былі брытанцы, французы. Яны хочуць, каб усе сталіся новай гістарычнай супольнасьцю – эўрапейцамі. Прыдушыць усе вашы нацыянальныя пачуцьці і стварыць шматнацыянальнае грамадзтва. У Савецкім Саюзе гэтая сыстэма прывяла праз 73 гады да этнічных канфліктаў, якіх яшчэ не было ў сьвеце.

Адной з галоўных мэтаў у Савецкім Саюзе было зьнішчэньне нацыянальнай дзяржавы. А якраз гэта мы і бачым у Эўропе. Брусэль мае намер паглынуць нацыянальныя дзяржавы, каб усе яны зьніклі. Карупцыя пранізала савецкую сыстэму згары да долу. І тое ж самае адбылося ў Эўразьвязе. Тыя ж самыя недэмакратычныя дзеяньні, якія мы бачылі ў Савецкім Саюзе, квітнеюць цяпер ў сёньняшнім Эўразьвязе. Хто аказвае супраціў або раскрывае нешта, таго прымушаюць маўчаць або караюць. Нішто не зьмянілася.

У Савецкім Саюзе быў ГУЛАГ. Думаю, што ў Эўразьвязе нешта такое мы ўжо маем – інтэлектуальны ГУЛАГ, вядомы як “паліткарэктнасьць”. Калі нехта недзе спрабуе сказаць тое, што думае пра расізм, або выкажа іншую, чым афіцыйна дазволеная, думку, таго чакае астракізм. Гэта ёсьць пачатак ГУЛАГа, пачатак упадку вашай свабоды.

У Савецкім Саюзе нам казалі, што нам патрэбная фэдэратыўная дзяржава, каб ужо не было войнаў. У Эўразьвязе нам сёньня кажуць дакладна тое ж самае. Адным словам, абодзьве сыстэмы грунтуюцца на аднолькавай ідэалогіі. Эўразьвяз – гэта старая савецкая мадэль, апранутая ў заходні пінжак. Але дакладна, як і Савецкі Саюз, Эўразьвяз нясе ў сабе зерне ўласнага ўпадку. На жаль, калі ён абваліцца, — а гэта абавязкава будзе, — то пакіне пасьля сябе жудасную шкоду. Нам пасьля Эўразьвязу застануцца толькі каласальныя гаспадарчыя і нацыянальныя праблемы.

Савецкі Саюз ня быў здольны на рэфармаваньне. І тое ж самае тычыцца Эўразьвязу. Але ёсьць альтэрнатыва ўладзе гэтых двух тузінаў самазванчых валадароў у Брусэлі. Імя ёй – незалежнасьць.

Вы не абавязаны прымаць тое, што яны для вас падрыхтавалі. Урэшце рэшт, ніхто ж вас не пытаўся, ці вы хочаце гэтай сыстэмы. Я пакаштаваў вашай будучыні. Нічога з таго не атрымалася.

12/3/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2010
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024