Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Товарішчі, всё делается

2 студзеня прамаскоўскі рэжым наладзіў усім беларусам рэзкае працьверазьвеньне пасярод навагодніх сьвятаў. Рэжым абрынуў курс беларускага рубля. Натоўпы грамадзянаў штурмуюць абменьнікі, пазбаўляючыся ад рублёў, а таксама крамы, дзе яны выкупляюць дарагія тавары (тэлевізары, адзеньне, электроніку). У шэрагу крамаў адбыліся тэмпэрамэнтныя бойкі паміж пакупнікамі за тавар. Людзі набывалі па 2-3 лядоўні, па 20 патэльняў і г.д. Усе ведалі, што ў бліжэйшыя дні рэзка падскочаць цэны на ўсе тавары ў крамах (на рынках цэны ўжо падскочылі). На правінцыі тысячы людзей узялі прыступам мясцовыя крамы і выкупілі ўсе запасы мукі, макаронаў, крупаў, запалак і мыла (тыповы ваенны нацюрморт). Усё адбылося так рэзка, што нават былы банкір Багданкевіч прызнаўся па Радыё Свабода, што не чакаў такога тэмпу абвалу. На прыканцы сьнежня Лукашэнка лётаў быў у Маскву, сустракаўся з крамлёўскімі начальнікамі. Афіцыёз не даваў ніякой інфармацыі пра тое, аб чым яны там “беседовалі” (любімае гэбоўскае слоўца). Цяпер усім зразумела, што Масква дала адмашку на абвал нацыянальнай валюты Беларусі. На экранах тэлевізараў зьявілася гладкая фізіяномія з Нацбанку РБ і патлумачыла, што адбываецца: “Товарішчі, мы повысілі на 15% ставку рефінансірованія. Всё это для того, чтобы прівлечь нашіх граждан делать банковскіе вклады в белорусскіх рублях. Всё делается для стабільності, для блага человека…” Гэта быў самы пацешны эпізод пасярод чарговага акту беларускай драмы.

Янка Базыль

10/1/2009 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2009
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024