Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Мэмарыяльныя мерапрыемствы на Дзяды ў Лошыцкім Яры

losz08_1.jpg
9 лістапада сябры і прыхільнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ арганізавалі традыцыйныя мэмарыяльныя мерапрыемствы ў гонар Дзядоў. Людзі сабраліся каля палаца культуры “Лошыцкі” у Менску і прайшлі шэсьцем да месца, дзе пахаваны ахвяры расейскага акупацыйнага тэрору 1937-41 гадоў. У Лошыцкім Яры НКВД расстраляла тысячы беларусаў. У 1990-х гадах фронтаўцы ўсталявалі на гэтым месцы манумэнтальны крыж. Людзі ішлі пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі і выявамі Пагоні, Несьлі транспаранты “Абаронім Беларусь ад расейскага імпэрыялізму” і “Беларуская Салідарнасьць – наш супраціў расейскай акупацыі”.

Мэмарыяльны мітынг у Лошыцкім Яры распачаўся сьпяваньнем гімну “Магутны Божа”. Быў зачытаны зварот сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ: “Дзяды ў Лошыцы” (публікуецца). Выступілі сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі, а таксама сп. Валеры Буйвал і сп. Алесь Чахольскі, сакратары Управы Фронту і Партыі. Выступоўцы нагадалі, што Лошыцкі Яр – адно з шматлікіх месцаў, дзе расейскія акупанты забівалі беларусаў. Рэжым дагэтуль спрабуе зьнішчыць магілы пакутнікаў. Пабудаваных тут гаражоў рэжыму падалося мала. Ёсьць праект пабудовы жылых дамоў на гэтым трагічным месцы. Беларусам трэба абараняць сьвятыню ад варвараў. Не выпадкова нашчадкі акупацыйнага рэжыму спрабуюць схаваць сьляды расейскіх злачынстваў. Яны імкнуцца падмануць беларускі народ “выгодамі саюзнай дзяржавы” і завабіць нас у маскоўскі палон. Але беларусы павінны абараніць сваю зямлю ад расейскай агрэсіі, каб не паўтарыліся жахі расейскай акупацыі. Менавіта ў Лошыцы апыналіся беларусы, ашуканыя савецкай прапагандай пра “пралетарскі рай” у СССР. Яны беглі праз польска-савецкую мяжу з Заходняй Беларусі, а іх арыштоўвалі і накіроўвалі сюды, у спэцкамэндатуру НКВД – на катаваньні і сьмерць. Кожная беларуская сямья мае сваіх пакутнікаў, мільёны беларускіх жыцьцяў былі зламаны і зьнішчаны маскоўскімі акупантамі. Памяць аб Дзядах павінна злучаць нас. Мы не павінны дазволіць, каб такое паўтарылася ізноў.

Выступоўцы казалі пра цяперашні крызіс у расейскай імпэрыі. Хворая, недаразьвітая імпэрская сістэма перажывае пэрыяд развалу. Расейскія капіталісты з сваімі крывавымі капіталамі ўцякаюць за мяжу, каб выратавацца. Мільёны людзей губляюць працу. Эканоміка валіцца. Вось да якой сістэмы прывязаў нашу Беларусь мясцовы прамаскоўскі рэжым. Надта ж высокі кошт арыентацыі нашай эканомікі і нашых фінансаў на Расею і расейскі рубель. Неабходна ратаваць краіну ад гэтага няшчасьця, абіраць шлях супрацоўніцтва з цывілізаванымі краінамі.
Нармальнае жыцьцё беларусаў магчымае толькі ў незалежнай ад Імпэрыі Зла хрысьціянскай дзяржаве і ў эўрапейскай цывілізацыі. Тады будуць ушанаваны помнікамі ўсе месцы пакутніцтва нашага народу. Тады ня будзе блюзьнерыць у нашых сьвятынях нахабны акупант. Шлях да перамогі над Злом – наша народная Беларуская Салідарнасьць.

Людзі засьпявалі гімн “Магутны Божа” і ўсклалі да Крыжа кветкі, запалілі сьвечкі і зьнічы.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
9 лістапада 2008 г.

losz08_21.jpg

losz08_31.jpg

losz08_41.jpg

10/11/2008 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2008
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024