Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: 22-я ГАДАВІНА ЧАРНОБЫЛЯ

Дарагія землякі, дарагія фронтаўцы! У вельмі цяжкі час мы ўшаноўваем памяць пра Чарнобыльскую катастрофу — найвялікшую катастрофу ХХ стагоддзя і вялікае нашае народнае нішчэньне. Чарнобыль стаў сымвалам беларускай бяды.

Ці магі б мы пазбавіцца ад вынікаў Чарнобылю ў іншым часе і іншых варунках?
Безумоўна, маглі б. Вядома, ня цалкам, не на сто адсоткаў, але шмат што маглі б направіць. І ўсе мы разумеем, што для гэтага трэба найперш зрабіць і што гэтаму найперш перашкаджае. Гэта той антыбеларускі рэжым, які называецца духоўным чарнобылем. Цяпер “духоўны чарнобыль” нішчыць нашу культуру, помнікі гісторыі і архітэктуры, перасьледуе беларускае слова, кідае ў турму беларускіх людзей – распрацоўвае рэпрэсіўны сьпіс генэрала Жадобіна.
Аднак растуць сілы і ёсьць мэтады, здольныя перакуліць у Беларусі “духоўны чарнобыль”. Дыктатарскія рэжымы падпарадкоўваюцца закону катастрофаў, калі зьнешне, здавалася б, моцны гмах і вечная ўлада валяцца раптам у кароткі мамэнт, гэтак, напрыклад, як абвалілася Пішчалаўская турма ў Менску, што служыла расейскаму рэжыму з 1825 года і здавалася маналітам. Аказалася – порхаўка. Час катастрофы прамаскоўскага рэжыму ў Беларусі набліжаецца няўмольна, як бы ні храбрыліся, ні пагражалі, ні размахвалі дубінай ягоныя ахоўнікі.
Кожным словам сваім, кожным дзеяньнем, кожным чынам і справай набліжайма гэты канец духоўнаму чарнобылю, ведаючы, што добрыя справы і добры чын ніколі ня йдуць надарэмна.

26.04.2008. Зянон ПАЗЬНЯК

26/4/2008 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2008
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024