Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Яшчэ раз пра марш імітатараў

А ўсё пачыналася “так велічаво”… На працягу некалькіх месяцаў слупы і сьцены ў сталіцы і на правінцыі актыўна залепліваліся заклікамі “Прыйшоў наш час!” і запрашэньнем ісьці на “Кастрычніцкую плошчу” ў Менску на “Европейскій марш”.
Падстаўная апазыцыя бясплатна раздавала ўсім жадаючым сінія стужкі, каб дабраахвотныя выканаўцы вязалі на слупах і дрэвах гэты “тонкі” намёк на Эўразьвяз і ягоную сінюю сымволіку. Мілінкевіч чытаў за мяжой лекцыі пра “евромарш” і запрашаў на яго кіраўнікоў дзяржаваў Эўразьвязу. Па заходніх амбасадах у Менску хадзіла група хадакоў і запрашала амбасадараў на “марш”. Усім яны абяцалі “вывесьці сто тысячаў”. Мілінкевіч у чарговы раз пасіянарна заявіў: “Я буду ісьці да канца!..” Вось якраз пытаньне ў тым, куды ён і яны зьбіраюцца “ісьці да канца” і запрашаюць людзей?

Памятаем як яны пісалі бадзёрыя звароты ў “адміністрацыю прэзыдэнта” кшталту “давайце пройдзем разам у Эўропу, каб паказаць усяму сьвету”. На гэтыя заявы-запросіны рэжым нават не зьвярнуў увагі. Маршрут “евромарша” стаў вядомы яшчэ 9 кастрычніка пасьля рашэньня Менгарвыканкаму. Тыповы, ганебны маршрут. Маршавыя арганізатары нават трымалі яго ў таямніцы на працягу сутак.
І вось стала вядома, што ісьці маршам трэба ад Акадэміі Навук да месца пад назвай Бангалор. Шмат якія беларусы на бангалорскае балота ўжо даўно ня ходзяць ні на якія мерапрыемствы. Але гэта не зьмяняе думкі арганізатараў паходу. Адзін зь іх ужо сказаў па Радыё Свабода, што “пойдзе да прахадных заводаў і ў інстытуты, каб паведамляць: марш адбудзецца”.

Майстрам палітычнай імітацыі і грантаўскага “палітбізнэсу” удавалася з дапамогай дэмагогіі і мімікрыі ўводзіць у зман беларусаў на працягу шэрагу гадоў. Але цяпер урэшце пачынае здзьмухвацца пустая маршавая порхаўка. Шмат хто бачыць двухаблічнасьць і мітусьлівасьць спэцоў ад чужой палітычнай кан’юнктуры. Шмат хто не зьбіраецца ісьці на бангалорскае балота, каб слухаць пра “беларускія ўлады, якія паварочваюцца тварам да Эўропы”. Беларускага, адраджэнскага, шчырага ў гэтых маршах пад чужым сьцягам мала, ато й зусім не відаць. Адчуўшы такі настрой сярод часткі маладых, “маршавікі” ўпалі ў істэрыку і пачалі груба абзывацца, называць у СМІ людзей, нязгодных далучацца да “іхняй” ініцыятывы, “рабамі”, “недаразьвітымі” і г.д. Здаюць нэрвы ў імітатараў. Магчыма баяцца яны, што прыходзіць канец іхнаму грантаўскаму камфорту.
Калода, што ляжыць упоперак Беларускаму Адраджэньню (гэты пачварны монстрык Ганса Віка) струхлела зусім, і чым хутчэй прыняць яе з дарогі – тым лепш для Беларусі.

Па вольнай дарозе, вызваленай ад завалаў, павінен ісьці “штандар наш Бел-Чырвона-Белы”, не чужароддзе, а “Беларускі вольны дух” за нашу культуру і мову, за наша Адраджэньне і волю, за вольны народ, за нашу будучыню. Гэта вернецца.
Гэта будзе! Зь ім і пераможам.

Валеры Буйвал

10/10/2007 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2007
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024