Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Лубянскія “памінкі”

6 жніўня ў Маскву прыплыў хросны ход “у памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў”.

Ход пачаўся ў Архангельскай вобласьці, ад знакамітага кляштара на Салавецкім архіпэлягу, дзе маскоўскія бальшавікі арганізавалі былі адзін з першых канцлягяроў зьнішчэньня. “Ходам” РПЦ назвала баржу, на якую пагрузілі вялікі крыж, зроблены цяперашнімі салавецкімі манахамі з сасны і кедра. Баржа праплыла па Беламора-Балтыйскаму каналу, жудаснаму помніку рабскай працы, пабудаванаму на касьцях сотняў тысячаў “ворагаў народу” па загаду Сталіна. Потым праз Волгу баржа заплыла ў Маскву-раку. Як перадае расейскае тэлебачаньне, “крыж сустракаў гул усіх званоў сталіцы, а свяцейшы патрыярх Алексі ІІ сказаў пра памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў”. Пасьля круіза па Маскве-рацэ крыж зьбіраюцца ўсталяваць на маскоўскім палігоне ў Бутаве, бо менавіта там у жніўні 1937 г. НКВД пачало масавыя расстрэлы людзей (як кажуць у Маскве, “70-годдзе пачатку масавых рэпрэсіяў”). Здаецца, усё арганізавана прыстойна і велічна. Але зірнем больш уважліва на гэтую падзею. Чаму Алексі ІІ, экіпаж баржы з крыжом і ўсе астатнія памінаюць толькі ахвяраў “сталінскіх рэпрэсіяў”? А як жа ленінскія, хрушчоўскія, брэжняўскія, гарбачоўскія, ельцынскія і ўрэшце пуцінскія забойствы людзей? А рэпрэсіі царскага рэжыму? Гэта што, не рэпрэсіі, не ахвяры? Мы заўважылі ўжо і па мітусьне падстаўных “экспэртаў-культуролягаў” у Курапатах і іншых месцах пакутніцтва беларускага народу, што гэтая публіка спрабуе засяродзіць увагу менавіта на 1937 годзе (як гэта рабіла савецкая прапаганда з часоў ХХ зьезда КПСС 1956 года, дзе Хрушчоў “разьвянчаў культ Сталіна”). Што гэта за “70-годззе пачатку масавых рэпрэсіяў”, што за штучны і цынічна-бязглузды “юбілей”? Можа раней і пасьля 37-га не было рэпрэсіяў? Гэтую ману хочуць увесьці ў вушы людзям прапагандысты антычалавечых рэжымаў і РПЦ?

І самае галоўнае. Праз якія ландшафты праплывала “хросная баржа”, у які стольны горад яна заплыла? На берагах “святой Русі” спрэс чорныя балваны – бронзавыя, бэтонныя і гранітныя помнікі арганізатарам і выканаўцам масавых забойстваў нявінных людзей: Леніну, Калініну, Кіраву і драбнейшым бальшавікам-садзістам. Іхнымі імёнамі названы вуліцы і плошчы, інстытуты і фабрыкі. Па ўсёй Расеі – непахаваныя парэшткі ахвяраў бальшавіцкага тэрору, якім няма ані помнікаў, ані памяці. Імпэрыяй камфортна і расперазана кіруе лубянская хунта з той самай агранізацыі, якая растраляла і закатавала мільёны людзей. Растрэльшчыкі нават не пакаяліся, яны актыўна рэстаўруюць “честь і славу” Леніна-Сталіна і НКВД-КГБ. З удзелам галоўных растрэльшчыкаў адбываецца самы “ход” і будзе адбывацца ўсталяваньне салавецкага крыжа на растрэльным палігоне. Да такога выраблена сатанізму не дадумваліся нават нямецка-фашыстоўскія зьнішчальнікі народаў. Каго хоча падмануць Масква гэтай бутафорыяй пад гул званоў?

7 жніўня “поклонный крест” урэшце ўсталявалі. Ведаеце ў якім месцы на бутаўскім палігоне? А вось у якім: там, дзе ў 1937 годзе знаходзілася камэндатура палігона. Заўважым, не на залітай крывёй ахвяраў зямлі, а на месцы, дзе сядзела гэбоўскае начальства гэтай жудаснай мясарэзкі. Агульнавядома, што калі за “увекавечваньне памяці” бяруцца лубянскія каты, то атрымліваецца цынічная гнюснасьць. Так, на месцы калясальнага канцлягера ў Трасьцянцы каля Менска (там расейскія, а потым нямецкія акупанты зьнішчылі сотні тысячаў людзей) савецкі акупацыйны рэжым наладзіў калясальны сьметнік. У 1990-я гады лубянскія “інтэлектуалы” прапанавалі ўтварыць у Трасьцянцы спачатку “парк памяті для гуляній”, а калі грамадзтва адрынула гэтую звыродлівую ідэю, яны пайшлі яшчэ далей. Запрапанавалі паставіць у Трасьцянцы на агромністай гары сьмецьця нейкую “родіну-мать” і назваць гару “Холмом памяті і раскаянія”. Што яны выраблялі ў Курапатах – усім вядома. Ня могучы спыніць народнае рушаньне, ня могучы сьцерці з памяці людзей трагічныя падзеі, імёны ахвяраў і лубянскіх катаў, рэжым КГБ спрабуе зьвесьці тэму да асобнага эпізода, да лакальнай даты – 1937-мы і ўсё. Прыдумалі нават “юбілей рэпрэсіяў”, прызначылі яго на 8 жніўня. Будуць вадзіць на месцах растрэлаў карагоды з барадатымі бацюшкамі. Ды паўтараць сваё: “Время было такое…” Беларусы не павінны дазволіць падмануць сябе ўсялякім прыліпалам да сьвятой тэмы памяці: кузьняцовым, сіўчыкам ды іхным гаспадарам з гэбэ. Народ не павінен дазволіць правіць сатанінскую гэбоўскую “імшу” на месцах пакутніцтва.

Гэбэ “с человеческім ліцом”. На пачатку жніўня “незалежная і дэмакратычная” прэса надрукавала лірыка-сэнтымэнтальныя матар’ялы з жыцьця першых асобаў спэцслужбаў прамаскоўскага рэжыму. У “Нар. Волі” і “Нашай Ніве” зьявіліся чулыя тэарэтызаваньні на тэму, хто большы нацыяналіст і дэмакрат – Сухарэнка або Жадобін? Пра першага раней нават паведамлялі, што ён нібыта зьнік і, мабыць, стаўся ахвярай рэжымных рэпрэсіяў. Надрукаваны здымкі з сада-гарода Сухарэнкі, як ён гуляецца з унукам, якая ў яго чароўная ўсьмешка і г.д. “Наша Ніва” нават надрукавала на тытульнай балёнцы фотапартрэт трыюмвірата — Жадобін, Сухарэнка і Шэйман (нешта мы ня памятаем, каб сто гадоў таму адраджэнская газэта “Наша Ніва” выходзіла з тытульным партрэтам начальнікаў царскай “охранкі”). Людзі заўважылі, што лубянская лірыка зьявілася ў гэтых газэтах адначасова, па агульнаму сьвістку. Адкуль сьвісьцелі, зразумела ўсім. Гніеньне падстаўной “дэмакратычнай” публікі працягваецца.

7 жніўня ў ААН зноў накрылі банду расейскіх жулікаў. Генсек ААН пазбавіў аднаго з іх дыпляматычнага імунітэту, паліцыя арыштавала маскоўскага прайдзісьвета-фальсіфікатара. Гэты “дыплямат” і двое ягоных калегаў на працягу доўгіх гадоў карысталіся бланкамі і пячаткамі ААН, афармляючы фальшывыя запрашэньні ў ЗША. За гэта ім плацілі па 15 тысячаў даляраў за запрашэньне. Цяпер “дыпляматам” пагражае да пяці гадоў амэрыканскай турмы. Колькі яшчэ трэба злачынстваў, каб у міжнародных арганізацыях зразумелі, што нельга браць на працу “дорогіх россіян”?

Кампанія “Міракс Груп” 8 жніўня купіла ў італьянскага архітэктара Давіда Фішэра праект хмарачоса. Дзялкі будуць будаваць у Маскве адмысловыя хмарачосы па 60 паверхаў. Пры чым, кожны паверх будзе круціцца (кожны аўтаномна) па сваёй восі. На фоне дзікіх сацыяльных праблемаў па ўсёй няшчаснай імпэрыі Масква ўжо ня ведае, як вырабляцца. Цяпер будуць круціцца вакол сваёй восі. Дакруцяцца. Нат таварыш Сталін казаў: “У некоторых товарищей голова закружилась от успехов…” і наладжваў чарговы адстрэл выканаўцаў ягоных жа злачынных загадаў. Вечнае замкнёнае кола расейскага Вавілона.

Янка Базыль

8/8/2007 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2007
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024