Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Асіміляцыя – злачынства супраць чалавецтва

Інфармацыя і папярэджаньне для чыноўнікаў, якія праводзяць палітыку асіміляцыі беларусаў у інтарэсах імпэрскай Расеі. Далей...

6/5/2007 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

 


У Курапатах працягваюцца штосуботнія талокі

Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ прыбіраюць тэрыторыю мэмарыялу. Апошнім часам Курапаты наведваюць замежныя дэлегацыі. Сёньня там была дэлегацыя з нямецкай акцыі “Выкупленьне”. Далей...

5/5/2007 › Навіны, Курапаты

 


“Маніфэстанты”

Травень для беларусаў пачаўся халодным ветрам з боку Расеі і чарговымі скокамі псэўдаапазыцыі на бангалёрскім сабачніку. 1 траўня там забраліся зябкія і нешматлікія групы левых. Яны, мабыць, паслухалі вінцукіста Хадыку, які ў чарговы раз пераконваў усіх, што бангалёрскае балота — “гэта сьвятыня для беларусаў”. Назіралася чарговая спроба зганьбіць наш нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, з якім па сабачніку паслухмяна бадзяліся некаторыя асобы, не заўважаныя раней ў адраджэнскай дзейнасьці. Далей...

5/5/2007 › Навіны

 


Бандыцкая краіна

Такое адэкватнае вызначэньне Расеі дае выданьне “The Economist” (Вялікабрытанія) у аднайменным артыкуле за 4 траўня 2007 г.

“The Economist” паведамляе, што з Інгушэціі вымушаны сыходзіць місіі ААН. У сакавіку комплекс ААН у Назрані двойчы абстралялі з гранатамётаў. Далей...

5/5/2007 › Навіны

 


Беларуская моладзь змагаецца

У Салігорскім КДБ дапытваюць маладафронтаўцаў

Пры амаль поўным маўчаньні запалоханага грамадзтва Прамаскоўскі рэжым працягвае вайну і рэпрэсіі супраць беларускай моладзі. Але ведайма – мы пераможам і нічога не забудзем. Далей...

4/5/2007 › Навіны

 


Рускімі правакацыямі ў Эстоніі кіруюць з Адміністрацыі Пуціна

Міністар замежных справаў Эстоніі Урмас Паэт заявіў, што Эстонія, а разам зь ёю і ўвесь Эўрапейскі Зьвяз апынуліся пад атакаю з боку Расеі. Паводле міністра, гаворка ідзе менавіта пра напад, бо чыняцца хакерскія атакі на ўрадавыя сайты Эстоніі, блякуецца пасольства Эстоніі ў Маскве, правакуецца грамадзянскае непадпарадкаваньне. Далей...

4/5/2007 › Навіны

 


Польская дэлегацыя ў Курапатах

2 траўня вялікая група грамадзянаў Польшчы наведала Народны Мэмарыял у Курапатах. Людзі ўсклалі вянок да Трох Крыжоў на Кальварыйскім пагорку Мэмарыяла, пакланіліся памяці ахвяраў генацыду беларускага народу. Польскія сябры ў знак салідарнасьці з беларускім народам пакінулі на многіх крыжах і магілах нацыянальныя бела-чырвоныя польскія сьцяжкі і стужкі. Дзякуй культурным людзям з братняй суседняй Польшчы!

Валеры Буйвал

3/5/2007 › Навіны

 


  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2007
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь