Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Прэзыдэнту Эстоніі сп. Тоомасу Хэндрыку Ільвэсу

Мы выказваем нашу падтрымку палітычнаму кіраўніцтву Эстоніі і эстонскаму народу, якія бароняць сувэрэнітэт і незалежнасьць сваёй Дзяржавы ад імпэрскіх правакацыяў Масквы.

Шаноўны спадар Прэзыдэнт,

Апошнім часам Расея актывізавала кампанію супраць эстонскай дзяржавы і эстонскага народу. Кіраўніцтва Крамля інспіравала байкот эстонскіх тавараў у Расеі, прыняло шэраг іншых захадаў эканамічнага ўціску Эстоніі. Вышэйшыя прадстаўнікі дзяржаўнай улады Расеі робяць агрэсіўныя палітычныя заявы, у якіх пагражаюць Эстоніі “ускладненьнем адносінаў”. Па ўсёй Расеі разгорнута правакацыйная кампанія, якая мае на мэце зганьбіць эстонскі народ, ягоныя нацыянальныя традыцыі. З Масквы гучаць абвінавачваньні эстонцаў у “фашызме”, “блюзьнерстве” і “вандалізме”. У сваёй антынароднай правакацыі Расея выкарыстоўвае таксама прадстаўнікоў расейскай меншасьці, якія пражываюць на тэрыторыі Эстоніі. Увесь сьвет пабачыў, як яны арганізавалі пагромы ў цэнтры Таліна і ў іншых гарадах Эстоніі. Расейскія вандалы пашкодзілі і зьнішчылі некалькі помнікаў эстонскім героям, якія змагаліся супраць расейскай агрэсіі ў 1918-м і 1940-х гадах. Толькі дзякуючы прафэсійным дзеяньням эстонскай паліцыі і адэкватным паводзінам эстонскага грамадзтва ўладам удалося навесьці ў краіне парадак.

Такім чынам Масква спрабуе запалохаць эстонскі народ і кіраўніцтва Эстоніі. Дэмантаж савецкага помніка і перанос яго на вайсковыя могілкі ў Таліне – гэта толькі прэтэкст для разгортваньня агрэсіўных дзеяньняў Расеі. Агульнавядома, што на ўсёй тэрыторыі Расеі па лясах і палях ляжаць непахаваныя парэшткі мільёнаў ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў і войнаў, многія пахаваньні закінуты і разбураны. Гэты ганебны факт не клапоціць кіраўнікоў і грамадзтва Расеі. Менавіта Расея зьяўляецца прыкладам варварскіх адносінаў да пахаваньняў ахвяраў. На Беларусі па загаду з Масквы прамаскоўскі рэжым ня раз спрабаваў зьнішчыць народныя помнікі на магілах ахвяраў расейска-камуністычнай акупацыі ў Курапатах пад Менскам і іншых месцах, але беларусы абаранілі свае сьвятыні.

Помнікі савецкай эпохі адлюстроўваюць антычалавечыя камуністычныя ілюзіі. У краінах, якія пазбавіліся ад расейскай акупацыі, большасьць камуністычных помнікаў былі дэмантаваны як сымвалы акупацыйнай улады. Эстонскі народ мае права самастойна вызначаць свае адносіны да эстэтыкі расейскага таталітарызма.

Антыэстонская правакацыя Масквы зьяўляецца часткай імпэрскай палітыкі Крамля супраць незалежных дзяржаваў. Ваенная агрэсія Расеі ў Грузіі і Малдове, імкненьне ліквідаваць Беларускую дзяржаву і захапіць тэрыторыю, шалёная кампанія русіфікацыі і асіміляцыі, а таксама падпарадкаваньне беларускай арміі пад ваенную стратэгію Расеі, агрэсіўная палітыка супраць балтыйскіх краінаў сьведчаць пра нежаданьне Расеі мірна суіснаваць з суседнімі дзяржавамі. Безумоўна, кіраўніцтва Крамля зацікаўлена ў канфрантацыі з эўрапейскімі краінамі. Сапраўднай мэтай агрэсіўных дзеяньняў Расеі зьяўляецца не клопат аб бронзавай скульптуры, а забесьпячэньне трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну для сп. Пуціна. Менавіта дзеля гэтага штучна ствараецца міжнародная напружанасьць і праводзіцца дэмагагічная апрацоўка расейскага насельніцтва, для якога крамлёўскае кіраўніцтва знаходзіць чарговых ворагаў.

Мы выказваем нашу падтрымку палітычнаму кіраўніцтву Эстоніі і эстонскаму народу, якія бароняць сувэрэнітэт і незалежнасьць сваёй Дзяржавы ад імпэрскіх правакацыяў Масквы.

Кіраўніцтва Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
9 траўня 2007 г.
Менск

9/5/2007 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2007
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024