Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Бандыцкая краіна

Такое адэкватнае вызначэньне Расеі дае выданьне “The Economist” (Вялікабрытанія) у аднайменным артыкуле за 4 траўня 2007 г.

“The Economist” паведамляе, што з Інгушэціі вымушаны сыходзіць місіі ААН. У сакавіку комплекс ААН у Назрані двойчы абстралялі з гранатамётаў.

Вось такая “нармалізацыя” па-крамлёўскі. У выніку крамлёўскай “нармалізацыі” Інгушэцію пакідаюць місіі Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, Сусьветнай харчовай праграмы, ЮНІСЭФ ды іншыя арганізацыі ААН.
Небясьпека жыцьцю супрацоўнікаў місій сыходзіць ад тых, хто прыстаўлены расейскімі ўладамі іх абараняць.

А потым у гэтай гісторыі зьявіўся “добры сьледчы”: згадайце хто – Фэдэральная служба бясьпекі Расеі. Яна папярэдзіла ААН аб тым, што магчымыя і іншыя акты насільля, у тым ліку існуе сур’ёзная пагроза выкраданьня супрацоўнікаў. У выніку замежнікі з ААН цяпер ня езьдзяць нават па тэрыторыі Інгушэціі – у прыватнасьці, у бок Чачэніі. Як піша прэса, інгушская ўлада, са свайго боку, выказала спачуваньні, але дапамагаць нічым не стала. Што ня дзіўна: у Інгушэціі абстрэлы, забойствы і выкраданьні – нармальная хада жыцьця ў шалёным колавароце палітыкі, рэлігіі і кроўнай помсты. І спэцслцжбы зьяўляюцца творцамі гэтага жаоса, а калі і ахвярамі.
Як бы ні пахваляўся Крэмль сваімі нафтавымі багацьцямі, ён занадта многім грамадзянам не даў нічога, нават самага жыцьцёва неабходнага, і гэта за яго робяць зьнешнія агэнствы і дабрачынныя арганізацыі (якія затым той жа Крэмль звычайна вінаваціць у шпіёнстве). Зыходзячы з усяго, Расея – да слова, пастаянны чалец Савета Бясьпекі ААН – няздольная абараніць супрацоўнікаў ААН ад сваіх жа дзяржаўных служачых. Або нават не няздольная, а не жадае гэтага рабіць? Цяпер вельмі складана сказаць, як разьвіваецца карупцыя: супраць волі Крамля або з яго дабраславеньня.”
– піша “The Economist”.

Адэкватна вызначаючы сытуацыю ў Расеі як бандыцкую, усё ж “The Economist” не даводзіць да завяршэньня высновы аб злачынных дзеяньнях Крамля ў імкненьні захаваць і пашырыць імпэрыю. Супраць народаў Крэмль выкарыстоўвае палітыку асіміляцыі і фізічнага зьнішчэньня. Каўказскія народы не ўдаецца асіміляваць. На Каўказе Крэмль не плянуе выцягваць народы з беднасьці. Падтрымліваць на Каўказе ён будзе толькі бандыцкія кланы тыпу клана Кадырава. Каб утрымаць Каўказ у імпэрыі, выкарыстоўваецца палітыка аслабленьня народаў, драбленьне, выцісканьне з сваіх тэрыторыяў, ініцыяваньне забойчых канфліктаў, стварэньне забойчага хаосу, беднасьці і галечы.

БС

5/5/2007 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2007
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024