Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (10-15 сьнежня 2006 г.)

Яны так падобныя ў сваёй фальшывасьці – шклоўскі рэжым і прысьцёбнутая да яго псэўдпаапазыцыя.
Рэжым нібыта далучыўся да ўшанаваньня памяці вялікага Уладзімера Караткевіча, але па-свойму, па-вычварэнску. 26 лістапада, у дзень памяці вялікага пісьменьніка да ягонага помніка ў Віцебску прышлі беларускія патрыёты, сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Яны ўсклалі да помніка кветкі, чыталі вершы. Крыху пазьней каля помніка зьявілася “представітельная делегація товарішчей” з афіцыйнага прарэжымнага (шклоўскага) “саюза пісьменьнікаў”. Яны пастаялі там і сышлі. Але “бдітельные граждане” пасьпелі паведаміць “куда надо”, што ў цэнтры горада былі беларусы. Пад помнік прыляцела зграя мясцовага ОМОНа, патаптала-параскідала кветкі і вянкі (не разьбіраючы, якія з бел-чырвона-белымі стужкамі, а якія з чырвона-зялёнымі, рэжымнымі). А 3 сьнежня фальшывае мэмарыяльнае мерапрыемства правяла ў Слуцку грантаўская, “фрондіруюшчая” публіка. Як памятаем, гэтая публіка спрабавала арганізаваць правакацыю падчас мэмарыяльных мітынгаў, арганізаваных на Случчыне сябрамі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ на ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну сёлета 26 лістапада. Правакацыя правалілася. Але правакатары на гэтым не спыніліся, ім трэба было запоўніць сабой гэтую падзею і любым спосабам. Яны абралі жанр балагана і бессаромнай хлусьні. Радыё Свабода паведаміла 3 сьнежня пра мэмарыяльную акцыю нейкіх маладзёнаў пад кіраўніцтвам дзеяча Франэка Вячоркі. Яны раздавалі ўлёткі на рынку і вул. Леніна ў Слуцку (траіх затрымала міліцыя!), а ў парку наладзілі канцэрт на эстрадзе. Да паведамленьня на інтэрнэт-старонцы Радыё Свабоды падаецца маленькае фота нібыта з гэтай акцыі. Але ўглядзеўшыся ў яго, разумееш, што здымак зроблены 26 лістапада і на ім сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Пратыі – БНФ стаяць перад будынкам Гістарычнага музэя ў Слуцаку, трымаючы ў руках Бел-Чырвона-Белыя сьцягі і транспаранты. Рэдакцыя пайшла, такім чынам, на гнюсную фальшыўку, на падлог, падманула сваіх слухачоў-чытачоў (паглядзіце, гэты здымак дагэтуль вісіць на іхным сайце за 3 сьнежня). А ўсё таму, што Вінцучкі (старэйшыя і малодшыя) даўно ўжо не карыстаюцца нацыянальнай сымволікай, бо небясьпечна. Ды й навошта – за гэта грантаў не даюць. Але прымазацца да змагарных людзей (асабліва ў інфармацыйнай прасторы) – гэта ўжо адпрацаваны спосаб гэтай фальшывай публікі. “Далеко пойдёте, товарішчі…”

На “дзень правоў чалавека” 10 сьнежня псэўдаапазыцыя арганізавала чарговую падкрэсьлена небеларускую акцыю ў цэнтры Менска. Пра гэта апэратыўна паведаміў расейскі тэлеканал НТВ. На экране тэлевізара сталі ў радок нейкія “ребята” у скуранках, разгарнулі транспарант “Свободу Козулину”. Іншыя “ребята” у скуранках хадзілі перад шыхтом ОМОНа і соўкалі дзяржымордам улёткі з партрэтамі палітвязьняў ды паўтаралі пры гэтым: “Возьмите, ознакомтесь, почитайте, пожалста…” (затое расейскаму гледачу і грантадаўцу ўсё зразумела пра іхную “барбу”). Зразумела, што ніякой нацыянальнай сымволікі ў “ребят” не было і быць не магло. Потым амоны іх шуганулі, і тэлебачаньне камэнтавала “рэпрэсіі і арышты”. На экране задаволеныя сабой “ребята” спакойна заходзілі ў міліцэйскія аўтобусы, усьміхаліся і пазіравалі перад тэлекамэрай. НТВ паведаміла, што акцыяй камандваў “лідер оппозіціі” А. Лебедько (няхай бы ў Маскве ўрэшце вызначыліся, хто ў іх лідэр). Яго, праўда, не паказалі. Мабыць, пасьпеў схавацца ў нейкім Разьліве… Якая ўсё ж брыдота.

13 сьнежня гішпанская паліцыя зноў рабіла аблаву на расейскіх бандытаў. Накрылі цэлую банду пад выразным назовам “Пуля”. Захапілі некалькіх “русскіх ребят” і іхнага ватажку Валерыя Брунова. Ён, праўда, казаў: “Это ошібка. Я — Валерійс Бруновс” і паказваў палісмэнам латвійскі пашпарт. Але чыны разабраліся і згрэблі ўсіх разам са зброяй і наркотыкамі. Рыжскага “русского парня” пасадзілі ў самалёт і перадалі ўладам Латвіі. Цяпер над бандай, якая займалася кантрабандай зброі і наркотыкаў, адбудзецца суд. У розных кутках Эўропы працягваецца акцыя па крыптонімам “Раздавім фашыстоўскую гадзіну”.

14 сьнежня ў Маскве “ставілі кропкі над “і”. Пракуратура заявіла ў стылі “сам вінаваты” пра вынікі рассьледваньня сьмерці грузіна Тэнгіза Таганідзэ, захопленага міліцыяй ў Пецярбурзе падчас антыгрузінскай аблавы. Таганідзэ быў дастаўлены ў маскоўскі аэрапорт “Дамадзедава” 7 кастрычніка сёлета, дзе памёр напярэдадні гвалтоўнай высылкі з Расеі. Пракуратура паведаміла, што “грузін памёр ад перадазіроўкі наркотыкам мэтадонам”. Вось як, аказваецца. У Маскве адбыўся таксама публічны тэлевыступ Ягора Гайдара, якога нядаўна прывезьлі ледзь жывога з Дубліна. Гайдар заявіў, што “ворагі Крамля атруцілі мяне і Літвіненку”. Цяпер канчаткова стала зразумела, навошта Лубянцы трэба было арганізоўваць атрутную правакацыю з экс-прэм’ерам Гайдарам. Зазірнуўшы ў твар сьмерці, ён вельмі натхнёна пачаў зачытваць з лубянскай паперкі абвінавачваньні ў адрас “ворагаў”. Гэтай ахвяры крамлёўскай зачысткі пакуль дазволілі жыць.

Зусім нядаўна сёлета ў Бішкеке адбылася тэатральная пастаноўка крамлёўскіх рэжысёраў пад назвай “каляровая рэвалюцыя апазыцыі”. Тры дні на плошчы перад парлямантам пастаялі натоўпы грамадзянаў, паслухалі прамовы мясцовых прамаскоўскіх мілінкевічаў. Яны папалохалі прэзыдэнта Кыргызтана Бакіева (пастаўленага летась той жа Масквой на пасаду). Потым кыргызкія мілінкевічы заклікалі людзей разысьціся па хатах. Мы камэнтавалі тыя падзеі на старонцы pbpf.org і выказалі меркаваньне, што Масква выкарыстала кыргызкіх падстаўных дзеля ціску на свайго ж прамаскоўскага Бакіева (“чтобы не зарывался товарішч”). Мы параўналі гэтую практыку з падобнымі прыёмчыкамі, якія Крэмль адпрацоўваў з дапамогай менскіх мілінкевічаў-вінцучкоў-лебедько ў Беларусі дзеля штучнага ціску на Лукашэнку. Пасьля заканчэньня бішкецкіх “пратэстаў” мы выказалі меркаваньне, што Масква праз прамаскоўскую “апазыцыю” першым чынам прымусіць Бакіева вывесьці амэрыканскую вайсковую базу з тэрыторыі Кыргызтана. Прызнацца, мы як у ваду глядзелі. 15 сьнежня дэпутаты кыргызкага парляманту прынялі рашэньне – цытуем: “Разглядзець пытаньне аб мэтазгоднасьці знаходжаньня на тэрыторыі Кыргызтана амэрыканскай вайсковай базы”. Зачэпкай для дэпутацкай ініцыятывы стаў інцыдэнт, што адбыўся на тэрыторыі базы 7 сьнежня. Праз браму базы на яе тэрыторыю заехаў кыргызкі грузавік, кіроўца не выконваў загад аховы спыніцца. Больш таго, выхапіў нож і пагражаў амэрыканскім жаўнерам. Тыя застрэлілі яго. Цікава, што прозьвішча “кыргыза” – Іванов. Амэрыканцы сьцьвярджаюць, што забіты быў пад уздзеяньнем наркотыў або алкаголю. Лубянка “бярэ штурмам” яшчэ адзін аб’ект на чужой зямлі. Тым часам у Кыргызтане атабарваюцца расейскія войскі.

15 сьнежня Эўрапарлямант прыняў рашэньне аб новых правілах перасоўваньня па тэрыторыі ЭЗ. Мы падумалі, што можа будуць якія палёгкі для грамадзянаў Беларусі і Украіны. Марныя спадзяваньні. ЭЗ дазволіў цяпер перасякаць свае межы без візаў для “неграмадзянаў” Эстоніі. Сотні тысячаў расейскіх асаднікаў, якія атабарыліся на тэрыторыі маленькай культурнай краіны, будуць цяпер бесперашкодна катацца па тэрыторыі іншых культурных краінаў. З чым мы заходніх грамадзянаў ды паліцыю і віншуем. Мабыць, мала ім атамных атручаньняў ў Лёндане, дзе камфортна жывуць 200 тысячаў “русскіх ребят і девчат”. Мала ім гэбоўскага бандытызму ў Гішпаніі, Бэльгіі, Нямеччыне. Цяпер легіёны іванушек-інтэрнэшнл “закосят под лабусов” і пакажуць Эўропе Кузькіну мать.

Янка Базыль

16/12/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2006
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024