Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Стара-новыя фальсіфікатары

Ёсьць на шклоўскім тэлебачаньні (язык не паварочваецца назваць яго беларускім) манумэнтальная праграма пад тытулам “Союз нерушімый”.Перад гледачом разгортваецца шэраг настальгічна-маразматычных сюжэтаў наконт таго, як “было время, когда нас все боялись, все жили дружно, батон был по 15 копеек”. Аднак сярод тэлесюжэтаў 2 сьнежня запомніўся адзін, што выбіваўся сярод імпэрскай мішуры. Хаця і падавалі яго пад фанфаронскім дэвізам “Россия и Беларусь – победили вместе!” Паказалі маладых мужчынаў у вайсковым камуфляжы, якія жывуць у Смаргоні. Яны арганізавалі нефармальны гістарычны клюб і праводзяць раскопкі на месцах баёў Першай сусьветнай вайны. У адрозьненьні ад большасьці насельніцтва яны ведаюць, што пад Смаргонямі фронт стаяў паўтара гады (1915-17), што тут змагаліся і загінулі сотні тысячаў чалавек. Аматары знаходзяць зброю, ваенныя ўмацаваньні. Яны раскапалі некаторыя магілы. Тэлебачаньне паказала макабрычныя кадры — шэраг шкілетаў у ботах, што ляжаць у доўгіх ямах. Аматары штораз паўтаралі : “Вот германские могилы, германские укрепления, а здесь русские могилы…”

Аказалася, што ў ролі гісторыкаў-аматараў выступаюць мясцовыя афіцэры-ракетчыкі. Ім ніхто, акрамя мясцовага палітрука, не расказаў пра далёкія падзеі. Мёртвыя ня ўстануць з магілаў, каб назвацца сваім імем, каб распавесьці праўду пра Смагронскую бітву. Іх паклалі ў магілы побач. Чаркеса з кавалерыйскай “Дзікай дывізіі”, якая ляцела ў атаку з крыкам “Аллаху Акбар!”, наганяючы панічны жах на германцаў. Украінца і беларуса, якіх мільёнамі расейскія генэралы кідалі ў лабавыя атакі на кулямёты. Эстонца, што дбаў пра сваю гармату, як пра жывую істоту, з адпаведнай чухонскай акуратнасьцю і адказнасьцю. Для аматараў яны ўсе “русскіе”. Будзем спадзявацца, што імпэтныя “гісторыкі” не нанясуць шмат шкоды гістарычным аб’ектам, якімі яшчэ прыйдзецца адэкватна займацца сапраўднай беларускай гістарычнай навуцы і сапраўднай нашай дзяржаве.

З аматараў і не даводзіцца шмат патрабаваць. Але апошнім часам мы назіраем подленькія антынавуковыя зьявы ў прафэсійным (з дазволу сказаць) пісаньні пра нашу нацыянальную гісторыю. Калі раней акупанцкая ілжэнавука паведамляла нам, што “не было такой Белоруссии и таких белоруссов, не было вашего языка и государственности, а вас угнетали польские феодалы…”, то цяпер іхныя мэтады зрабіліся больш вырабленымі. Апошнія ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну выклікалі ёрзаньне і мітусьлівую актыўнасьць фальсіфікатараў-камэнтатараў. У газэтцы “запісных” дзеячоў “Наша Ніва” (яны за апошнія гады, хочучы ці ня хочучы, прыклалі свае намаганьні, каб зганьбіць вобраз і імя адраджэнскай газэты са стогадовай гісторыяй) зьявіліся “новыя адкрыцьці пра Слуцкі Чын”.

Салённыя запісныя паведамілі чытачам, што случакі змагаліся ў 1920 годзе не супраць расейскага нашэсьця, не за Беларускую Народную Рэспубліку, не за беларускія сьвятыні, незалежнасьць і Хрыста. А, аказваецца, гэта быў проста стыхійны выступ супраць палітыкі продразвёрсткі. Вось як… Беларусы проста не схацелі плаціць падаткі і распачалі банальны бунт. Да таго ж салённыя паведамляюць, што, маўляў, браты Луцкевічы не падтрымалі збройны выступ случакоў, ды й былі яны масонамі…

Трэба прызнаць, што цяперашнія мэтады абалваньваньня людзей гістарычнымі фальшыўкамі значна больш цынічныя і падступныя, чым у бальшавіцкай прапаганды. Маючы давер да тытула і гісторыі “Нашай Нівы”, многія маладыя беларусы пачалі паўтараць гэтую фальшыўку (думаючы, што гэта і ёсьць навуковая праўда). З гэтай нагоды фальсіфікатары нават вышлі з кабінэтаў “у шырокае поле”. Стала вядома, што падчас мэмарыяльных урачыстасьцяў на месцах Слуцкага Збройнага Чыну, якія праводзілі сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 26 лістапада сёлета, псэўдаапазыцыйная агентура рыхтавала правакацыю. Грантаўскія псэўдаапазыцыянэры паспрабавалі падбухторыць людзей з некалькіх гістарычных клюбаў, каб тыя накінуліся на арганізатараў мерапрыемстваў, адштурхнулі іх ад слуцкіх Крыжоў і далі слова ім – “дэмакратычнай апазыцыі”. Толькі нічога ў іх не атрымалася. Беларусы не паддаліся на безадказныя заклікі.

Тады “падстаўныя” пачалі навязваць арганізатарам “выступ гісторыка Н. Стужынскай, якая быццам бы знайшла новыя факты з гісторыі Слуцкага Чыну”. Ды толькі ведаем мы гэтых “прафэсійных гісторыкаў”, якія зрабілі акадэмічную кар’еру на Леніне і ролі рабочага класу в повышеніі благосостоянія советского народа. Памятаюць беларусы, як Стужынская і іжэ зь імі раней распавядалі нам не пра велічны і сьвяты подзьвіг слуцкіх палкоў, якія грамілі маскоўскіх акупантаў, а пра тое, як “сразу же поссорились слуцкие командиры, как они спорили около сугробов, и кто у кого украл ящик гранат…”

Фронтаўцы не захацелі слухаць базарную балбатню прафэсійных псэўдагісторыкаў каля сьвятых Крыжоў на магілах паўстанцаў. У рамках маштабнай фальсіфікацыі гэтыя спэцы выпусьцілі нядаўна кніжку пад назовам “Новыя матэр’ялы пра Слуцкі Збройны Чын”. Нават КГБ РБ паслужліва адчыніла свае архівы для гэтых “дасьледчыкаў”. Асноўную частку “кнігі” склалі тэксты допытаў удзельнікаў паўстаньня, якія праводзіла НКВД пасьля арышту случакоў. Нават без камэнтароў падаюцца расейскамоўныя гэбоўскія тэксты допытаў змучаных катаваньнямі людзей. На гэбоўскіх тэкстах робіцца карціна беларускай драмы. І ўсё ў марным жаданьні акупантаў і іхных паслугачоў сказіць і спачварыць нашу нацыянальную гісторыю, выставіць нашых герояў і наш народ натоўпам недарэкаў. Але беларусы, ня вераць фальсіфікатарам!

Янка Базыль

8/12/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2006
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024