Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Вельмі цікавы “палітвязень”

Радыё “Свабода зьмясьціла ў пятніцу 1–га сьнежня наступны матэрыял Любові Лунёвай:

“Андрэю Андрэю Клімаву, які адбывае пакараньне на “хіміі” за арганізацыю вулічнай акцыі летась 25 сакавіка пад лёзунгамі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, у дзесяць разоў зьменшылі заробак. Гэта адбылося пасьля інтэрвію, якое даў палітвязень Радыё Свабода. Нагадаем, тады Андрэй Клімаў паведаміў, што атрымлівае тысячу даляраў на прадпрыемстве “Дэльта”, што ў Рэчыцкім раёне.

Андрэй Клімаў лічыць, што заробак яму зьменшылі згодна з распараджэньнем кіраўніцтва Рэчыцкага выканкаму. Палітвязень працуе інжынэрам вытворча-тэхнічнага аддзелу ў нафтавай кампаніі “Дэльта”. Ягоны заробак складаў тысячу даляраў да таго дня, калі выйшаў рэпартаж “Свабоды” пра заробкі палітвязьняў. Цяпер у ведамасьці насупраць ягонага прозьвішча стаіць сума 135 тысяч рублёў. Андрэй Клімаў паведаміў “Свабодзе”, што прэтэнзіяў да кіраўніцтва кампаніі ня мае:

(Клімаў: ) “Я разумею, што цяпер у краіне ня лепшы эканамічны стан у зьвязку зь пераходам на новыя цэны на газ. Як вынік, крызісны стан эканомікі й праблемы з выплатай заробкаў. Сёньня я стаў атрымліваць 135 тысяч. Калі нехта не разумее, што гэта — то няхай паспрабуе набыць у краме пакет малака, бохан хлеба, замарожанае кураня, сьмятану, пачак масла й бутэлечку кетчупу. Можна яшчэ дадаць пачак сурвэтак. Няхай усё гэта палічыць, і тады ён зразумее, як можна пражыць на такі заробак. Тое, што рэзка зьнізілі заробак пасьля публікацыі, я ўпэўнены, што гэта на сумленьні намесьніка ў ідэалёгіі Рэчыцкага выканкаму”.

Намесьнік старшыні Рэчыцкага райвыканкаму Віталь Атаманчук адказаў “Свабодзе”, што ніякага дачыненьня да гэтай сытуацыі ня мае.

(Атаманчук: ) “У маю кампэтэнцыю ўваходзяць усе пытаньні, якія я курырую. Сустракацца я магу з кіраўнікамі прадпрыемстваў штодня ў сваіх службовых абавязках. Што тычыцца таварыша Клімава, то гэта выдумка. Я ня ведаю ні памеру ягонага заробку, ні на якім прадпрыемстве ён працуе”.

Андрэй Клімаў будзе адбываць пакараньне яшчэ некалькі дзён. Ён спадзяецца, што ня будзе ніякіх нечаканасьцяў, і Новы год ён сустрэне дома зь сям’ёй.

А колькі зарабляюць іншыя палітвязьні, што працуюць на гэтак званай “хіміі”? Мікола Статкевіч, які адбывае пакараньне абмежаваньнем волі у вёсцы Блонь за арганізацыю вулічных дэманстрацый пратэсту, апошні раз атрымаў заробак 91 000 рублёў за два месяцы, падчас якіх працаваў па 100 гадзінаў на тыдзень. Палітык кажа, што астатнія “хімікі”, якія адбываюць пакараньне ў Пухавіцкім раёне, атрымліваюць яшчэ меней. Артур Фінькевіч за той час, што прабыў на “хіміі” у Магілёве за палітычныя графіці, атрымаў 45 000 рублёў. Праўда, хлопец шмат часу знаходзіўся ў шпіталі. За цяжкую фізычную працу ў вёсцы Малое Сітна Павал Севярынец атрымлівае каля 50 000 рублёў у месяц. Частка гэтага заробку ідзе аплатай за інтэрнат.

Любоў Лунёва

3/12/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2006
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024