Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Віншаваньне з Новым Годам

Дарагія землякі, паважаныя фронтаўцы!

Віншую ўсіх з Новым надыходзячым 2007 годам! Зычу вам здароўя і веры ў сьветлую будучыню Беларусі!

Хоць цёмныя сілы і в’юцца, віжуюць цяпер, але ўсе яны зьнікнуць скора самы з дрэва жыцьця і з мапы Зямлі, а Беларусь – наша сьветазарнае Вялікае Княства – было і будзе жыць вечна ў гонары і моцы. І ад нас залежыць, каб прысьпешыць гэты вялікі і сьветлы час.

З Новым Годам!
Жыве Беларусь!

31 сьнежня 2006 г.
Зянон Пазьняк

31/12/2006 › Навіны

 


Мірон вывесіў бел-чырвон-белы сьцяг на плошчы Перамогі ў Віцебску

Мінакі заўважылі сьцяг каля 11-й вечара 29-га сьнежня: ён быў замацаваны на электрычных дратах, якія цягнуцца паўз плошчу Перамогі.

Барыс Хамайда, які таксама быў сьведкам чарговай акцыі невядомага Мірона, паведаміў Радыё Свабода, што да бел-чырвон-белага сьцягу была прычэплена цыдулка. У ёй няўлоўны аматар вывешваньня сьцягоў у самых цяжкадаступных месцах горада павіншаваў землякоў з Новым годам: “2007 год – гэта год Незалежнасьці й Волі нашай Радзімы, гэта момант ісьціны для кожнага з нас. Мірон”.

Паводле радыё Свабода

30/12/2006 › Навіны



Ёсць сiла, здольная аберагчы Беларусь ад паглынання Расiяй. Iмя ёй — беларуская мова

Алесь РАШЧЫНСКI, кампазiтар

«Нацыяналiзм быў неабходнай умовай узнiкнення дэмакратыi». Ф. Фукуяма Далей...

30/12/2006 › Навіны

 


Шулеры за картачным сталом

27 сьнежня 2006 г. Латвійская газэта “Diena” паведамляе пра газавую вайну расейскай імпэрыі супраць Беларусі. Далей...

28/12/2006 › Навіны

 


Мірон заклікаў байкатаваць мясцовыя выбары

На даху жылога дому каля Пралетарскае плошчы ў Віцебску зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг. Гэта ўжо чацьвертая ў гэтым месяцы акцыя невядомага Мірона. Мірон зьвярнуўся да землякоў з прапановай байкоту мясцовых выбараў.

Паводле мясцовага апазыцыянэра Барыса Хамайды, з пэўнай крыніцы, вартай даверу, яму стала вядома, што да сьцяга была прымацаваная цыдулка са словамі “Байкот выбарчаму фарсу!” і подпісам — Мірон.

Паводле радыё Свабода

26/12/2006 › Навіны

 


Будапэшцкі Мэмарандум аб гарантыях бясьпекі Беларусі (1994 год)

Рэспубліка Беларусь, Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Злучаныя Штаты Амерыкі і Расейская Федэрацыя,

вітаючы далучэнне Рэспублікі Беларусь да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі ў якасці дзяржавы, якая не валодае ядзернай зброяй,

улічваючы абавязацельствы Рэспублікі Беларусь аб выдаленні ўсіх ядзерных узбраенняў з яе тэрыторыі ва ўстаноўлены тэрмін,

адзначаючы перамены ў свеце ў галіне бяспекі, у тым ліку сканчэнне “халоднай вайны”, якія стварылі ўмовы для глыбокіх скарачэнняў ядзерных сіл,

пацвярджаюць наступнае: Далей...

24/12/2006 › Змаганьне за Беларусь



Каляднае зычэньне Беларусам

Зычу маім землякам, дарагім беларусам, найперш добрага здароўя, спакою духа і сьветлага стану думак. Зычу ўсім, каб паверылі ў сьветлую будучыню нашай дарагой Беларусі і памятялі, што Божая Ласка ёсьць над нашай краінай, што Вялікі Бог чакае ад нас добрых справаў, і таму вельмі шмат што залежыць ад нас самых, ад нашай волі і нашых дзеяньняў. Памятайма, што Нараджэньне ёсьць найвялікшае сьвята прыходу на зямлю Ісуса Хрыста, пачатак часу, які зьмяніў сьвет. Няхай жа гэтае сьвята будзе сьветлым і радасным у нашым беларускім доме, у нашых беларускіх сем’ях, у нашых хатах і ў нашых душах.

Слава Хрысту! І Жыве Беларусь!

24 сьнежня 2006 г.
Зянон Пазьняк

24/12/2006 › Навіны

 


Факты і падзеі (18-21 сьнежня 2006 г.)

Расейскія дзяржфашысты ўслаўляюць Гітлера. 18-20 сьнежня па праграме “телевіденія союзного государства” дэманстраваўся “дакумэнтальна-мастацкі фільм” пад тытулам “Генералиссимус”. Далей...

21/12/2006 › Актуаліі

Камэнтаваць


Прэзыдэнт Румыніі папрасіў прабачэньня ў ахвяраў камунізму

(Басэску: ) “Мы можам сказаць, што камуністычны рэжым у Румыніі з 45-га па 89-ы год быў незаконны і злачынны… Для грамадзянаў Румыніі камунізм быў рэжымам, навязаным ім палітычнай групай, якая прэтэндавала на ўсю праўду. Гэта быў таталітарны рэжым, які нарадзіўся ў выніку гвалту і гвалтоўна сканаў. Гэта быў рэпрэсіўны рэжым, які адняў ў румынскага народу пяць дзесяцігодзьдзяў найноўшай гісторыі, які зламаў права і прымусіў грамадзян жыць ў хлусьні і страху,” – заявіў прэзыдэнт у Парлямэнцкім Палацы ў Бухарэсьце ў часе сэсіі абедзьвюх палатаў парлямэнту. Далей...

20/12/2006 › Навіны

 


Аб пагрозе суверэнітэту Беларусі з боку Расеі

Пуцінская ўлада выкарыстоўвае статус Расеі – краіны прадаўца энергетычных рэсурсаў (нафты і газу) для палітычнага ціску на Беларусь з мэтай стварэньня эканамічнага крызісу і ліквідацыі суверэнітэту Беларускай дзяржавы. Далей...

20/12/2006 › Навіны

 


Аб выдаленьні амбасадара Расеі з тэрыторыі Беларусі

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў (Суриков) выступіў з падбухторшчыцкімі заявамі аб правядзеньні незаконнага анэксійнага рэфэрэндуму ў Беларусі аб так званым “канстытуцыйным акце” і аб ліквідацыі суверэнітэту нашай краіны шляхам маніпуляцыяў аб’яднаньня яе з Расеяй. Далей...

19/12/2006 › Навіны

 


Мірон вывесіў Бел-чырвона-белы сьцяг каля будынку віцебскага КДБ

Мірон Сьцяг зьявіўся позна ўвечары 18-га сьнежня на даху жылога дому па вуліцы Савецкай, што стаіць якраз насупраць абласной управы КДБ. У якіх 20-ці мэтрах ад гэтага месца знаходзіцца і райаддзел міліцыі Кастрычніцкага раёну. Каля гадзіны сьцяг лунаў на вачох у мінакоў. Далей...

19/12/2006 › Навіны

 


On the threat for the sovereignty of Belarus by Russia

The Putin’s authorities are using the status of Russia (Russia is the exporter of the energetic resources – the petrol and the gas) in order to execute the political pressure on Belarus and to provoke the economical crisis as well as to liquidate the sovereignty of the Belarusan state. Далей...

18/12/2006 › English



Факты і падзеі (16-17 сьнежня 2006 г.)

16 сьнежня ў Маскве махалі кулакамі. На Трыюмфальнай плошчы сабралася зборная салянка, якая ўдавала трыюмф антыпуцінскіх сілаў. Далей...

17/12/2006 › Актуаліі

 


Кароткія паведамленьні

Часопіс “Дзеяслоў” № 5 (24) 2006 надрукаваў міні-рэцэнзію на кніжку Сяргея Навумчыка наступнага зьместу:
«Сяргей Навумчык. Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)». Далей...

17/12/2006 › Навіны

 


Фальшывыя раводзіны

Яны так падобныя ў сваёй фальшывасьці – шклоўскі рэжым і прысьцёбнутая да яго псэўдпаапазыцыя. Далей...

17/12/2006 › Навіны

 


“Ребята” пазіруюць

На “дзень правоў чалавека” 10 сьнежня псэўдаапазыцыя арганізавала чарговую падкрэсьлена небеларускую акцыю ў цэнтры Менска. Далей...

17/12/2006 › Навіны

 


On the deportation of the russian ambassador from Belarus

The ambassador of Russia in Belarus Mr. Alexander Surikov has spoken publicly presenting the provocative declarations on the illegitimate referendum in Belarus which will secure the annexation of Belarus by Russia. Далей...

17/12/2006 › English



Факты і падзеі (10-15 сьнежня 2006 г.)

Яны так падобныя ў сваёй фальшывасьці – шклоўскі рэжым і прысьцёбнутая да яго псэўдпаапазыцыя. Далей...

16/12/2006 › Актуаліі

Камэнтаваць


Ганебнае антыбеларускае рашэньне

5 сьнежня рабочая група Эўразьвязу большасьцю галасоў прыняла рашэньне выключыць Беларусь з Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў. Далей...

16/12/2006 › Навіны

 


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2006
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024