Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (19-23 лістапада 2006 г.)

19 лістапада латвійская паліцыя з санкцыі пракурора заняла кватэру ў Рызе, дзе затрымала 11 “русскіх ребят” і канфіскавала вялікую колькасьць антылатвійскіх улётак.
“Ребята” зьяўляюцца сябрамі расейскай фашыстоўскай арганізацыі “Націонал-большевістская партія” з цэнтрам у Маскве. Яны рыхтаваліся да антыдзяржаўных акцыяў у Рызе на Дзень Незалежнасьці Латвіі. Усяго 15 гадоў прамінула, а як зьмяніўся сьвет. Да 1990 года ў гэты ж дзень праводзілі аблавы, арышты і ператрусы самы “русскіе ребята” з КГБ і МВД СССР. Яны арыштоўвалі ў латвійскай сталіцы і іншых гарадах латвійскіх патрыётаў, душылі імкненьне народу адзначыць сваё сьвята на сваёй зямлі. Цяпер усё наадварот. Цяпер латвійскі народ ачышчае сваю краіну ад расейскага гэбізму-фашызму. Так будзе паўсюль, дзе яшчэ ўладарыць маскоўскі акупант.

21 лістапада па расейскім тэлебачаньні паказалі дакумэнтальны фільм пад назовам “Юродівые”. Выступала прафэсура, простыя грамадзяне і бацюшкі з РПЦ. Рэй вёў мітрапаліт РПЦ Піцірым, жвавы барадач са звонкім камсамольскім голасам. Яны распавялі пра благостных людзей, якія ў мінулыя часы хадзілі голыя і босыя па сьнезе, гадамі ня мыліся, “казалі праўду”, “маліліся за гарады”. З усяго расказанага, аднак, не было зразумела, як выступоўцы ацэньваюць гэтую сярэднявечную зьяву, назоў якой ёсьць вытворная архаічная форма ад расейскага слова “уродлівые”. Гледачы адчулі, аднак, празрысты намёк на тое, што шарахацца ад юродзівых ня трэба, бо можна “святого прозевать”. Беларусы (у гісторыі якіх ніколі не было ніякіх “юродзівых”, а прынята было заўсёды мыцца і хадзіць у вопратцы і абутку) з гэтага ўсяго зрабілі наступную выснову. Лубянская ўлада давяла сваю Расею да жудаснага стану. Мільёны людзей ўсіх узростаў даведзены да жывёльнага і каляжывёльнага стану. У гарадах, мястэчках і вёсках, на вакзалах, базарах і вуліцах валяюцца ў сьнезе і брудзе, кульгаюць і поўзаюць страшнага выгляду жанчыны, мужчыны і дзеці. Такіх маштабаў бедства ня ведае нават цяперашняя Індыя і ў цэлым краіны трэцяга сьвету. З гэтым усім крамлёўцам нешта трэба рабіць. Няма моцы (і жаданьня) ліквідаваць жудасную сацыяльную язву, дык трэба хаця б “облагородіть ея”. Аказваецца, паводле тэлебацюшак, гэта не жах, а працяг “велікой русской духовності”. Такім чынам Расея становіцца бліжэй да Бога і г.д. Людажэрнае крамлёўска-лубянскае мэсіянства выходзіць на новы этап сярэднявечнай стылізацыі. Нам і іншым народам трэба далей трымацца ад гэтых злачынных шызікаў. Дарэчы, і цяперашнія расейцы ня надта паддаюцца на тэарэтызаваньні РПЦ. Літаральна пасьля тэлефільма, 22 лістапада расейскае тэлебачаньне паведаміла пра лёс юродзівых. У маскоўскім раёне Хімкі за адзін вечар былі знойдзены пяць па-зьверску забітых бамжоў. Адну цяжка параненую жанчыну-бамжыху пасьпелі завезьці ў шпіталь.

23 лістапада абвешчаны на прасторах расейскай імпэрыі Днём Стукача. Урачыстасьці з нагоды прафэсійнага сьвята адкрыў у Маскве тов. Васільев, старшыня камітэту Дзярждумы па бясьпецы. На прэс-канфэрэнцыі ён пасіянарна гукаў: “Вот доигрались мы, так доигрались. Столько шумели да осуждали стукачество и доносительство. А в результате люди перестали сообщать в правозащитные органы, бдительность притупилась, страдает безопасность страны!..” На правінцыі таксама разгарнуліся стукацкія сьвяткаваньні. У Белгарадзе артыкулятыўна зачытваў з паперкі тов. Патрушев, старшыня ФСБ (гэта, каб усе добра зразумелі і засвоілі): “Ранее мы боролись против конкретных проявлений терроризма. Теперь переходим к новой стадии. К борьбе против терроризма как явления. Будем ликвидировать всё то, что способствует и ведёт к терроризму…” Адзін з галоўных лубянскіх арганізатараў тэрору вывеў, такім чынам, новую ўнівэрсальную дэфініцыю тэрарызму. Цяпер тэрарызмам будуць лічыцца не канкрэтныя дзеяньні супраць канрэтных людзей і інстытуцыяў, а “всё, что способствует”: касы позірк ў бок начальства, неасьцярожнае слова, нелюбоў да русского языка ў выглядзе акцэнту і г.д. Такое ўжо было на памяці беларусаў савецкіх часоў. Трэба нам бараніцца ўсім народам ад гэтага маразма.

Зь іх кпяць нават у Маскве. 23 лістапада расейскае інтэрнэтвыданьне “Lenta.ru” апублікавала прыперчаны фэльетон на тэму “менскіх барцоў за дэмакратыю і іхных брусэльскіх грантадаўцаў”. Цытуем: “21 лістапада Эўракамісія прэзэнтавала новую стратэгію супрацоўніцтва з Менскам. Плян Брусэля абяцае беларусам вялікія выгоды, але толькі пасьля таго, як эўрапейскія чыноўнікі вырашаць, што ў краіне зьявілася “сапраўдная дэмакратыя”. Назіральнікі ўжо зьвязалі зьяўленьне “новай стратэгіі ЭЗ” з наступнымі выбарамі ў мясцовыя ворганы ўлады Беларусі, прызначаныя на студзень 2007 г. Мясцовыя апазыцыянэры, якія цяпер рыхтуюцца да выбараў, атрымалі пацьверджаньне, што Захад дапаможа іхнай барацьбе за дэмакратыю. “Прапанова Эўразьвязу своечасовая. – заяўляе былы кандыдат у беларускія прэзыдэнты А. Мілінкевіч. – Мы атрымалі дакумэнт, які пацьвярджае, што ЭЗ чакае дэмакратычных пераменаў і гатовы падтрымаць рэспубліку вельмі сур’ёзнымі грашыма”. Далей па тэксьце прыводзяцца таксама выказваньні вядомай Бэніты Фэрэра-Вальднэр (адстаўкі якой беларускія патрыёты патрабавалі ўжо даўно) пра падтрымку тых сілаў у Беларусі, “якія за рэфэрмы”. У сваю чаргу дзяжурны па ЭЗ фінскі міністар замежных сувязяў Э. Туоміёя выказаў перакананьне, што “кропкавыя (точечные) санкцыі прывядуць да зьнікненьня дыктатуры ў Беларусі”. А пачынаецца фэльетон эпіграфам з “Дванаццаці крэслаў” Ільфа-Пятрова: “Вечером деньги — утром стулья или утром стулья – вечером деньги”. Маскоўцы кпяць з брусэльскіх і менскіх жулікаў, таму што і тыя і другія разам выконваюць выгадны для Масквы праект зьнішчэньня Беларускай дзяржавы. Сапраўдныя дэмакратычныя эўрапейскія палітыкі заявілі б адкрыта, што Эўразьвяз не прызнае ўжо цяпер, зараз і не прызнае ніколі любыя выбары і рэфэрэндумы, якія праводзіць дыктатарскі рэжым у Беларусі. А яны зноў далдоняць пра “неабходнасьць празрыстых і справядлівых выбараў” ды абяцаюць грошы псэўдаапазыцыянэрам, што заклікаюць беларусаў ісьці на выбарчае шоў антыбеларускага рэжыму. Брусэль зноў дае грошы фальшывым псэўдапалітыкам і разважае пра “точечную стратегію” (да чаго ж хітрамудрая лексіка брусэльскіх бюракратаў). Сьмяецца і кпіць нават Масква. Няўжо мы, беларусы, успрымем гэтае паскудства на поўным сур’ёзе? Няўжо зноў дазволім падмануць сябе падстаўным мілінкевічам, якія на брусэльскія і маскоўскія грошы павядуць нас на выбарчыя ўчасткі? Для іх гэта прынамсьці бізнэс – манэра зарабляньня грошай. Але чаму ў пастку фальшывых прайдзісьветаў штораз трапляецца столькі талковых і разумных людзей? Пара задумацца над гэтым. Ды арганізаваць байкот гэтым круцелям.

Янка Базыль

24/11/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2006
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024