Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Ушанаваньне памяці ахвяраў Лошыцкага яру (фота)

Дзясяткі чалавек прыйшлі сёньня ў Менску да крыжа з надпісам: “Ахвярам бальшавіцкага тэрору”, які стаіць у яры каля вёскі Лошыца. Там у 30-я -40-я гады мінулага стагодзьдзя НКВД расстрэльвала сваіх ахвяраў. Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ штогод на Дзяды ладзіць там мітынг-рэквіем.

Акцыя пачалася шэсьцем ад Палацу культуры менскага Камвольнага камбінату, які знаходзіцца прыкладна ў кілямэтры ад месца расcтрэлаў. Больш за 30 чалавек пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, у атачэньні прыкладна такой жа колькасьці мліцыянтаў у цывільным, рушыла ў Лошыцкі яр, дзе адбыўся мітынг-рэквіем. Ён пачаўся сьпяваньнем гінму “Магутны Божа”.

Пасьля слова ўзяў актывіст Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ Анатоль Лагутаў:

(Лагутаў: ) “Мы сабраліся сёньня ў гэтым, сьвятым для кожнага беларуса месцы, бо тут ляжаць бязьвінна забітыя ў часы бальшавіцка-расейскага тэрору. На вялікі жаль, Дзяды сёньня не адзначаюцца на дзяржаўным узроўні. Такіх месцаў у Беларусі вельмі шмат. Гэта ня толькі Курапаты і Лошыцкі яр. Уся беларуская зямля выкладзеная косткамі нашых людзей. Здаецца, ну чаму не сьвяткуецца гэтае чалавечае, нацыянальнае сьвята беларусаў? Гэта гістарчны факт, які ніхто не адмаўляе, што на тэрыторыі Беларусі такое рабілася. Здавалася, трэба было б пакаяцца каб такое больш на нашай зямлі не паўтарылася. Але ж не! Ні пакаяньня, ні прызнаньня гэтага факту няма”.

Выступоўцы казалі, што паводле афіцыйных зьвестак у Беларусі цяпер жыве каля 6 тысячаў вэтэранаў НКВД-МГБ СССР. Ніхто іх да адказнасьці не прыцягвае. Адпаведна ўлады і ня хочуць належна ўшаноўваць памяць ахвяраў бальшавіцкага тэрору – лічаць арганізаты мітынгу.

Сакратар управы Партыі БНФ Валеры Буйвал адзначаў, што гэтыя рэпрэсіі былі лягічным вынікам акупацыі Беларусі Расеяй:

(Буйвал: ) “ Штогод прыходзім мы ў Курапаты, сюды ў Лошыцкі яр. Па ўсёй краіне беларускія патрыёты, носьбіты памяці, сумленьня нашага народу прыходзяць да сьвятых месцаў палітых крывёй бязьвінных ахвяраў беларускага народу. Ахвяраў расейскай акупацыі нашай краіны”.

Удзельнікі мітынгу ўсклалі да крыжа кветкі і запалілі сьвечкі-зьнічы ў памяць па ахвярах тэрору.

Лошыцкі яр. 04.11.2006

Лошыцкі яр. 04.11.2006

Лошыцкі яр. 04.11.2006

Паводле Радыё Свабода

4/11/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2006
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024