Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Мэтодыка вынішчэньня беларускай моладзі

Па афіцыйных зьвестках, у Менску і рэгіёнах ваенныя камісары антыбеларускага рэжыму ўжо ініцыююць больш як 300 крымінальных справаў за «ухіленьне» прызыўнікоў ад службы.

У Міністэрстве абароны даводзяць, што цяпер увялі новы закон аб вайсковай службе, у адпаведнасьці зь якім «недысцыплінаванасьць» прызыўнікоў караецца адразу міліцэйскім перасьледам. Афіцыйна агучаныя зьвесткі пра 300 так званых злосных «ухілістаў» спраўджвае кіраўнік прэсавай службы Мінабароны Вячаслаў Раменьчык:

(Раменьчык: ) “У адпаведнасьці з гэтым законам былі ўнесеныя зьмены ў Крымінальны кодэкс Беларусі. Гэта абмежаваньне свабоды тэрмінам да двух гадоў альбо пазбаўленьне волі на такі ж тэрмін. Пакараньне ўводзіцца ў гэты прызыў”.

Тым часам Рада міністраў паўночных краінаў Эўропы абвясьціла, што забясьпечыць навучаньне 300 студэнтаў, якіх адлічылі зь беларускіх ВНУ за палітычную дзейнасьць. І вось што гаворыць на гэта В. Раменьчык:

(Раменьчык: ) «Яны мусяць стаць на вайсковы ўлік пры амбасадзе ці консульстве Беларусі ў той ці іншай краіне. Прызыў на службу ажыцьцяўляецца да ўзросту 27 год. Тым ня менш, калі чалавек парушыў закон, ён павінен адказваць. Студэнты, выключаныя ў Беларусі з вучобы, страцілі права на адтэрміноўку».

(паводле радыё Свабода)

=====

Подлая мэтода акупацыйнага рэжыму відавочная. Яна накіраваная перш за ўсё на тое, каб пасьля вучобы не пусьціць маладых і адукаваных беларусаў на Беларусь, а тых што вернуцца – перасьледваць, нішчыць, не даваць працы, засадзіць у турму.
У сувязі з гэтым ёсьць некалькі рэкамендацыяў.
Першая: Ня трэба баяцца.
Другая: Ўсім прапануем прадаўжаць вучобу і атрымліваць адукацыю, якая стане нашай зброяй супраць чужога рэжыму. Калі да гэтага часу, як моладзь закончыць унівэрсітэты, антыбеларускі рэжым яшчэ ня здохне, то дапаможам яму сканаць.
Трэцяя: Лукашысцкіх «заканадаўцаў» пасадзіць ў тыя камэры, якія яны падрыхтавалі для беларускай моладзі. Не забыцца пры гэтым і пра камэру для Раменьчыка. Жыве Беларусь!

Тамаш Ракса

30/10/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2006
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024