Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (14-17 жніўня 2006 г.)

14 жніўня ў міліцыю расейскага горада Таганрога прыбегла жанчына. Яна паведаміла, што яе муж абвешаўся гранатамі і зачыніўся ў кватэры з двума іхнымі малымі дзецьмі.
Міліцыя пайшла на штурм кватэры. Тэрарыст кінуў гранату і параніў аднаго з міліцыянтаў, а потым падарваўся сам. Хаця не. Ён не “тэрарыст”: “в течение пяти последних лет он героически сражался с терроризмом в рядах таганрогского ОМОНа на Кавказе…” «Герой» забіў столькі людзей на Каўказе, што ўрэшце ашалеў і ўзяў у закладнікі ўласных дзяцей. У кватэры “героя Россіі” знайшлі цэлы арсэнал зброі. У сувязі з набліжэньнем 15-х угодкаў аднаўленьня незалежнасьці Беларусі малойцы з гомельскага, магілеўскага, менскага ОМОНу павінны памятаць нешта вельмі важнае: менавіта дзякуючы незалежнасьці нашай краіны яны не замяняюць на крывавых дарогах Каўказа сваіх таганрогскіх калегаў.

У сувязі з разгарам турыстычнага сэзону на Беларусі сярод іншага адбываецца шэраг кур’ёзных скандалаў. Сотні нашых грамадзянаў прыязджаюць або прылятаюць у блізкія і далёкія краіны, зьвяртаюцца са сваімі турпуцёўкамі ў аплочаныя гатэлі. А там абслуга заяўляе ім, што “вас у сьпісах няма, нумары заняты іншай дэлегацыяй…” Даводзіцца або плаціць яшчэ раз або начаваць на асфальце пад пальмамі. На шум і крык вымушана было адрэагаваць турыстычнае начальства РБ. Нават на радыё Свабода выступіў адзін турначальнік. Ён спакойна патлумачыў (і трэба прызнаць, ня схлусіў), што згаданыя сотні турыстаў былі кліентамі расейскіх турыстычных фірмаў. Беларусы паквапіліся на нізкія кошты, пададзеныя на інтэрнэтсайтах расейскіх фірмаў. Падумалі: “Своі ведь, русскіе…” І пасьпешліва паслалі грошы ў Маскву. У Маскве такое называецца “кинуть лохов”, “втюхать туфту” і г.д. Чамусьці не чуваць пра сотні эстонскіх, грузінскіх, украінскіх турыстаў, якіх бы “кідалі” і “тюхалі” маскоўскія “своі”. Бо для эстонца і ўкраінца яны даўно не “своі”. Там людзі шануюць сябе самых і ня зьвязваюцца з маскоўскімі жулікамі.

16 жніўня расейскі тэлеканал РТР паказаў расейскі дакумэнтальны фільм “Чаўшэску. Чырвоны імпэратар”. Расказалі і паказалі пра маладосьць і дыктатарскую сталасьць румынскага камуністычнага правадыра. Згадалі пра ягонае крымінальнае юнацтва. Распавялі нават пра галечу, у якой апынуўся румынскі народ у выніку палітыкі “пажыцьцёвага прэзыдэнта”. Усё падкрэсьлівалі, як ён быў “незалежны ад савецкага саюзу”. Пры чым, выказваліся ў фільме толькі сваякі і генэралы-паплечнікі дыктатара (аніслова ад ахвяраў рэжыму, ад дысідэнтаў і барацьбітоў). Найбольш цікавым быў фінал карціны. Народнае паўстаньне ў сьнежні 1989 г. расейскія тэлехранікёры акрэсьлілі так: “В Тимишоара хулиганствующие бандиты начали грабить магазины и поджигать дома. Армия отказалась стрелять по ним…” Аніслова пра сотні тысячаў гараджанаў, што выйшлі на дэманстрацыі супраць дыктатуры, не баючыся куляў спэцслужбаў, якія подла стралялі па людзях з паддашкаў і з-за рогу. Маскоўскія дакумэнталісты пабудавалі відэашэраг не на кадрах з сьнежня 1989 г. (дзе адлюстраваныя трагедыя і гераічная веліч паўстаньня народу і арміі супраць дыктатуры), а на хроніцы 1992 г. Тады на подступах да Бухарэста войска брутальна спыніла натоўп разьюшаных шахцёраў, якім не заплацілі заробак і якія зьбіраліся наладзіць у сталіцы пагром. Імя крывавай спэцслужбы рэжыму Чаўшэскі “Секурітате” не прагучала ў фільме аніразу (!). А вядома, што якраз спэцчасткі “Секурітате” да канца абаранялі дыктатуру, забілі тысячы людзей. Вядома таксама, што ў сваю чаргу людзі ў дні і ночы рэвалюцыі лавілі па ўсёй Румыніі ненавісных “секурыстаў” і бязьлітасна зьнішчалі іх. Вось і становіцца зразумелым, чаму ў цяперашняй гэбоўскай Расеі спатрэбілася груба фальшаваць нядаўнюю гісторыю чужой краіны. Баяцца лубянцы, што грамадзяне, асабліва маладыя, наглядзяцца тэлепраўды пра тое, як румынскі народ разам з арміяй рашуча вызваляўся ад гэбоўска-чаўшэскаўскай дыктатуры. Наглядзяцца і зразумеюць, што хопіць цярпець над сабой тыранію маскоўскай “Секурітате”, ды пакараюць лубянскую пачвару за дзесяцігоддзі зьверстваў.

Адным з ключавых словаў беларускага жыцьця апошняга часу стала слоўца “крэдыт”. У банках і рэклямных абьявах стракаціць ад прапановаў узбагаціцца на пазыках ад дзяржавы, каб пабудаваць дом, купіць аўтамабіль і г.д. Тысячы нашых грамадзянаў узялі крэдыты, распачалі будаўніцтва, набылі каштоўныя прадметы ў растэрміноўку. Але праз кароткі час раптам пераканаліся, што выплочваць па крэдытах няма з чаго. Зарабіць на радзіме немагчыма, паедзеш у Расею – забьюць. Многія людзі ў адчаі, у многіх ужо канфіскаваны неаплочаныя аб’екты. Але рэклямная машына працягвае абалваньваць грамадзтва “нечаканым шчасьцем”. Чаму раптам рэжым, які ніколі раней не вызначаўся шчодрасьцю, распачаў гэтую шумную кампанію? Адкуль у беларускіх банках раптам узяліся вялікія сродкі на крэдыты? Вядома, што гэтыя сродкі беларускім банкам выдаюць расейскія банкі (вядомыя сваёй мафійнасьцю). У выніку разараюцца ня толькі неасьцярожныя грамадзяне, але і беларускія банкі-крэдыторы паступова пераходзяць у абсалютную кабалу да расейскіх донараў. Праз пэўны час гэты працэс павінен скончыцца поўным падпарадкаваньнем нашай банкаўскай сістэмы расейскаму мафійнаму капіталу. Многія разумныя беларусы ўжо здагадаліся, што супраць нас вядзецца фінансавая вайна. Але яшчэ большая колькасьць нашых грамадзянаў энтузіястычна прымае траянскага каня ад маскоўскіх данайцаў.

17 жніўня расейскія СМІ паведамілі, што ў г. Ульянаўску міліцыя ўрэшце павязала бандыцкую групоўку гвалтаўнікоў і забойцаў. Гэта – тры маладыя жаўнеры адной з мясцовых частак. Пасьля адбою ўначы яны рэгулярна выходзілі з казармы і “патрулявалі” горад. Забілі і абрабавалі некалькі чалавек. Расейцы і самы кажуць, што “гэта ўжо не армія, а крымінальны канцлягер”. Важна, каб гэта зразумелі беларускія юнакі і абаранялі б разам з усім народам нашу незалежную дзяржаву ад усходняй крымінальнай банды.

Янка Базыль

18/8/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2006
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024