Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (4-8 ліпеня 2006 г.)

Адзін з папулярнейшых лёзунгаў разьвітога фэадалізму вызначаў строгую герархію падпарадкаванасьці сярэднявечнага грамадзтва: “Васал майго васала – ня мой васал”.
Як вядома, здараюцца новыя трактоўкі даўно забытага старога. 4 ліпеня ў нямецкім Бундэстагу пачаўся чарговы скандал. Фракцыя “зялёных” выступіла з рэзкім пратэстам на адрас старшыні Бундэстагу Хорста Кёлера. Справа ў тым, што гэты партайгэноссэ напярэдадні паслаў быў афіцыйнае віншаваньне “прэзыдэнту і народу РБ з днём незалежнасьці”. У гэтым пасланьні Кёлер сярод іншага кляўся ў сімпатыі і дружбе, выказваў упэўненасьць у разьвіцьці двухбаковых узаемавыгадных адносінаў і г.д. “Зялёныя” назвалі гэты ліст “недапушчальным зваротам да дыктатуры”, “незразумелым жэстам уладаў”. Сапраўды, нідзе ў цывілізаваным сьвеце кіраўнікі дэмакратычных дзяржаваў не зьвяртаюцца з такімі “віншаваньнямі” да дыктатараў, якія зьнішчаюць свой народ. Але тут йдзецца зусім пра іншую, не гатычна-рыцарскую герархію. Успомнім ганебную паслужлівасьць нямецкага эстэблішмэнту і лічно товарішча Шродэра ў фэадальных адносінах з лубянскай Масквой. Гэтая ганебная палітыка працягваецца. Працягваецца пад наноў прачытаным лёзунгам германскай васальнай залежнасьці: “Халуй майго халуя – мой халуй”.

Народ Злучаных Штатаў Амэрыкі адзначыў 4 ліпеня 230-я ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці сваёй краіны. У гэты дзень у 1776 годзе ў Філядэльфіі прадстаўнікамі шэрагу штатаў была прынята “Дэклярацыя незалежнасьці Амэрыкі”. Амэрыканская нацыя заявіла на ўвесь сьвет аб выбары свайго самастойнага шляху нацыянальна-дзяржаўнага разьвіцьця і скасаваньні залежных адносінаў з Вялікай Брытаніяй. Ужо на працягу году ішла вайна амэрыканскіх паўстанцаў супраць рэгулярных войскаў брытанскай кароны. Вайна працягвалася восем гадоў, да канчатковай перамогі народу ў 1783 г. Найбольш цяжкім быў першы пэрыяд змаганьня. Палкі паўстанцаў не маглі эфэктыўна супрацьстаяць у рэгулярных баях прафэсійнай брытанскай арміі. Не хапала зброі, амуніцыі, вайсковай вывучкі і досьведу сучаснай вайны. Адступаючыя паўстанцы пакідалі на сьнезе крывавы сьлед, таму што мелі на сабе парваны абутак. Шмат жаўнераў загінула ад хваробаў. Аднак шэраг паразаў не зламіў патрыётаў. Лідэр нацыі Джордж Вашынгтон здолеў стабілізаваць абарону маладой рэспублікі, забесьпячэньне арміі, запрасіў з Эўропы маладых афіцэраў. Адным з дабраахвотнікаў быў вялікі беларус Тадэвуш Касьцюшка. Таленавіты вайсковы інжынэр запраектаваў і пабудаваў для паўстанцаў вялікія ўмацаваньні, аб якія разьбіліся ўдары брытанскіх імпэрыялістаў. Рэспубліка атрымала час, неабходны дзеля фармаваньня прафэсійнай арміі і арганізацыі народнай салідарнасьці ў вызвольным змаганьні. Геній Касьцюшкі спрычыніўся да бліскучых перамогаў амэрыканцаў пад Саратогай і Ёрктаўнам на заключным этапе рэвалюцыйнай вайны. Цяпер, праз стагоддзі мы бачым, як народ і кіраўніцтва Злучаных Штатаў пасьлядоўна падтрымліваюць беларускі народ у ягоным змаганьні за незалежнасьць Дзяржавы.

8 ліпеня Дзярждума РФ прыняла новы закон. Паводле закону, прэзыдэнт РФ мае права пасылаць расейскія войскі ў “любую кропку сьвету” дзеля “барацьбы супраць тэрарызму”. Прычым, Пуцін павінен толькі “паведаміць” аб ваеннай апэрацыі. Яму не патрэбны дазвол і санкцыі парляманту, ён не абавязаны паведамляць аб колькасьці вайскоўцаў і тэхнікі, а таксама аб выніках апэрацыі (!). Крамлёўскі імпэрскі монстр сам сабе дае карт-блянш на агрэсію і вайну.

Расейскія СМІ распаўсюдзілі 8 ліпеня інфармацыю ў стылі “правоў чалавека”. Расеец А. Казакоў падаў у суд на памежную службу Латвіі, патрабуе грашовай кампэнсацыі “за моральный ушчерб”. Гэты Казакоў служыў у Рызе ў амплуа засланага казачка. Быў адным з кіраўнікоў асадніцкай структуры пад назовам “Зашчітнікі русскіх школ”, арганізоўваў шумныя акцыі пратэсту супраць навучаньня на латышскай мове. У 2004 г. ён быў затрыманы і дэпартаваны з тэрыторыі Латвіі туды, дзе ўсе школы русскіе. Раім цяпер гэтаму казачку апрануць панталёны з лампасамі, купіць шашку, нагайку і кабылу ды сьпяваць на імпэрскія сьвяты на гарадзкіх базарах і вакзалах забыты шлягер “Хотят ли русские войны, спросите вы у тишины…”

Янка Базыль

11/7/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2006
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024