Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (28-31 траўня 2006 г.)

28 траўня адбыўся чарговы “день погранічніка”. У Маскве і па ўсёй Расеі рознага ўзросту мужчыны выходзілі на вуліцы ў зялёных картузах. Яны даволі хутка напіваліся, пачыналі біцца паміж сабой і з “непагранічнікамі”. Такое вось “боевое братство зашчітніков рубежей”. На жаль, навязаная мадэль савецкіх “праздніков” дзейнічае дагэтуль і ў Беларусі. Наша краіна і армія ня маюць ніякага дачыненьня да ленінскіх-сталінскіх дэкрэтаў адносна памежнай варты, танкаў і г.д. Але антыбеларускі рэжым штучна прыплёў нашу моладзь, нашых вайскоўцаў да сваіх прыдуманых датаў і дэкрэтаў. Мэта адна – не дапусьціць магчымасьці працаваць, ствараць і сьвяткаваць самастойна, у адпаведнасьці з нацыянальнай беларускай традыцыяй. Маскоўскае пьянства, гарлапанства і мілітарызм застаюцца стылёвай прыкметай постсавецкага жыцьця.

Грузінскі народ ужо даўно зразумеў гэта і актыўна бароніцца ад маскоўскай навязьлівасьці. 28 траўня міністэрства абароны Грузіі заявіла, што ў выпадку парушэньня паветранай прасторы краіны грузінская армія будзе зьбіваць расейскія ваенныя самалёты. Даўно пара.

Наступ вядзе таксама й пятая калёна, якая актывізавалася на ўкраінскім фронце антыімпэрскага супраціву народаў. 29 траўня ў Феадосію ўвайшоў амэрыканскі карабель з грузам для Украіны – партнёра па НАТО. На пірсе сабралася некалькі сотняў мясцовых расейскіх асаднікаў-чужакоў. Яны трымалі плякат “НАТО – враг. Россия – друг”. Усем было весела, многія таньчылі пад гармонік (падобна, што былі добра разагрэтыя гарэлкай). Інцыдэнт, канешне, брыдкі. Але з другога боку, няўжо “вялікая Расея” зьбіраецца спыніць НАТО кодлай арганізаванай асадніцкай шпаны?

У Чачэніі маскоўскія акупанты праводзяць конкурс “Міс Чачэніі”, дэманструюць пабудову шматпавярховых дамоў, “міру мір” і г.д. Сёлета ўвесну Масква заявіла нават, што вывела з Чачэніі тры тысячы вайскоўцаў. Падобна, што з “міру мір” нічога не атрымалася. Штодня партызаны забіваюць па некальку (часам па некальку дзесяткаў) аукпантаў і іхных мясцовых паслугачоў. Так што 29 траўня Масква заявіла, што плянуецца ў бліжэйшы час увесьці ў Чачэнію дадаткова пяць тысячаў штакоў унутраных войскаў РФ. Імпэрыя працягвае злачынную вайну.

У Маскве складваецца ўжо трывалая традыцыя – забойства армянаў на транспарце. Пасьля вялікоднага забойства ў мэтро 25 траўня ў вагоне электрычкі забілі нажамі 19-гадовага Артура Сардарана. “Русскіе ребята” з голенымі галовамі і акрываўленымі нажамі крычалі: “Слава Россіі!”

У Данецку “русскіе ребята і девчата” рознага ўзросту 30 траўня крычалі прэзыдэнту Украіны Юшчанку: “Чемодан-вокзал-Амеріка!” На прэс-канфэрэнцыі ў данецкай адміністрацыі прэзыдэнт, успамінаючы гэтыя крыкі, пашкадаваў крыкуноў. Ён нагадаў таксама, што пэўным сілам выгадна штучнае выкарыстаньне расейскай мовы дзеля дэстабілізацыі Украіны. Паводле словаў прэзыдэнта, зьмяніць статус дзяржаўнай мовы ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй можна толькі ўказам прэзыдэнта альбо 2/3 парляманта. “Ня трэба так зацыклівацца на расейскай мове. Нашы дзеці павінны ўмець размаўляць на многіх мовах: ангельскай, нямецкай, французкай і г.д. Гэта сьведчыць аб культуры народу і аблягчае жыцьцё…” – заявіў Юшчанка.

А 30 і 31 траўня тэлеканал “Эўраньюс” штогадзіну круціў інтэрвію з тав. Мілінкевічам. “Адзіны” заехаў у сядзібу тэлеканалу, які знаходзіцца ў Ліёне (Францыя) і чамусьці наведаў менавіта расейскую рэдакцыю гэтага рупару брусэльскага лібэралізму. Слухаючы ягоныя выказваньні, мы зразумелі, чаму ён пайшоў да расейцаў. Самае цікавае прагучала ў канцы інтэрвію, у якім расейцы вельмі адмыслова сфармулявалі пытаньні. Мілінкевіч раптам паведаміў, што на сфальшаваных рэжымам выбарах “паводле ягоных (Мілінкевіча) зьвестак, адна траціна выбарцаў уся роўна прагаласавала за яго. Атрымліваецца, што дзьве траціны электарату прагаласавалі за Лукашэнку і рэжым. Адкуль гэта такая статыстыка ў “народнага героя”? Далей яны ўзяліся за Расею. Тлусты расеец з “Эўраньюс” спытаўся: “Вядома, што Расея запатрабавала ад Беларусі плаціць у тры разы больш за газ. Што вы на гэта?” Мілінкевіч доўга ня думаў: “Расея наш партнёр. Я ўпэўнены, што яна ня будзе так рабіць. Будзе павышаць кошты на газ у некалькі этапаў. Наагул, галоўнае для нас – сяброўскія адносіны з Расеяй. Я адмыслова пасьля свайго абраньня на агульнадэмакратыснага лідэра паехаў з першым візітам менавіта ў Маскву”. Суседняя імпэрыя выстаўляе нашай Беларусі фашыстоўскі ўльтыматум, заяўляе пра намер у бліжэйшыя месяцы завершыць інкарпарацыю-акупацыю Беларусі, а для яго “Расея – партнёр”. Яшчэ адно самараспранальнае прызнаньне Мілінкевіча прагучала ў гэтай лісьлівай “размове з русскім другом”: “Наша кааліцыя імкнулася стрымаць вулічныя пратэсты пасьля выбараў. Для нас ня гэта ёсьць галоўным, а галоўнае – гэта справядлівыя выбары…” Тое, што ва ўмовах дыктатуры справядлівыя выбары немагчымы – гэта для яго ня важна. Не зьдзіўляемся, што нават радыё-Свабода ніякім чынам не камэнтавала гэтае інтэрвію свайго любімчыка. Такі вось агульнадэмакратычны гастралёр наведаў Заходнюю Эўропу.

Янка Базыль

2/6/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2006
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024