Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (18-19 траўня 2006 г.)

Арміі балтыйскіх рэспублікаў адразу пасьля абвяшчэньня дзяржаўнай незалежнасьці ў 1991 г. апрануліся ва ўніформы паводле эўрапейскага ўзору, выкінуўшы на сьметнік расейска-савецкую кірзу і парцянкі.
Зразумела, што ўсе статуты, каманды і наагул моўнае жыцьцё ва ўзброеных сілах прыбалтаў адбываецца выключна на летувіскай, латышскай і эстонскай мовах (пры тым, што ёсьць вялікае запатрабаваньне на замежныя мовы ў сувязі з удзелам у НАТО). На Беларусі мы назіраем крыўднае капіраваньне ўсіх дурных расейскіх формаў і звычак. Тыя ж картузы-патэльні ў нашых афіцэраў, кірза, парцянкі і сярмяжная шынэлка ў жаўнераў. Усё робіцца дзеля таго, каб сваімі зьнешнімі формамі беларуская армія была часткай маскоўскай арміі. Беларушчына ад самага пачатку груба выцесьнена з нашай нацыянальнай арміі. З кожным годам расейскія чужакі-гастралёры ўсё больш бяруць пад сваю каманду нашы ўзброеныя сілы. Перад беларускімі афіцэрамі стаіць выбар: або падпарадкавацца гэтаму правілу выжываньня (растаптаць у сабе беларуса), або ісьці з войска прэч. Пэўны час нашы вайскоўцы карысталіся, аднак, беларускамоўнымі знакамі-нашыўкамі. І вось антыбеларускі рэжым па камандзе сваіх крамлёўскіх паханоў пачаў зьнішчаць і гэтыя парэшткавыя прыкметы нацыянальнай прыналежнасьці ўзброеных сілаў. Пачалі, як заўсёды, з карніцкіх аддзелаў. Ужо гадоў пяць як нашыўкі з абрэвіятурай “АМАП” заменены на маскоўскае – “ОМОН”. А сёлета па нашых гарадах пачалі шпацыраваць афіцэры і курсанты з нашыўкамі “Внутренние войска”. Больш ніякой згадкі пра служэньне Беларусі альбо РБ у гэтых “внутренніх” няма. Хаця цяпер усё гэта выглядае значна больш адэкватна: жандармы-грамілы, якія зьяўляюцца апірышчам антынароднага рэжыму і служаць справе маскоўскай імпэрыі, атрымалі ўрэшце адпаведную назву. Усё яно так. Толькі чаму няма ў гэтых “внутренніх” хваляваньня наконт свайго ўласнага лёсу? Вось ім замянілі шэўроны і бляшкі, а трошкі пазьней запросяць “падзарабіць” на Каўказе. Можа ім і будзе прыемна, калі іх будуць класьці ў магілы пад гімн СССР-РФ. Але зразумела, што вызваленая ад расейскага імпэрыялізму Беларусь ня будзе плаціць пэнсію чужынскім “внутреннім войскам”.

Расейскія тэлеканалы па некалькі разоў на дзень дэманструюць сцэны, дастойныя часоў вялікай дэпрэсіі ў ЗША, якімі нас у савецкія часы столькі палохала крамлёўская прапаганда і агітацыя. Пад Масквой на бяскрайнім сьметніку скінуты кучай пляшкі з грузінскім віном. Па пляшках езьдзіць бульдэзэр і зьнішчае прадукт, створаны сонцам і рукамі грузінскіх сялянаў. Начальства сьметніка (па фізіяноміях і лексіцы – дакладная копія крамлёўскага начальства) рагоча і карцінна кідае-бье грузінскія пляшкі. Мы, як постсавецкія людзі, разумеем, аднак, што абсалютную большасьць віннай прадукцыі расейскае начальства скрала, зьнішчыўшы яе на паперы. Начальства будзе цяпер піць “віно ворага” бясплатна, не баючыся атруціцца. З упартай Украінай, якая ідзе курсам у НАТО, маскоўцы вырашылі змагацца пакуль мэтадамі “гістарычнай навукі”. 17 траўня ў расейскіх СМІ пачуліся выцьцё і ўлюлюканьне. “Гісторыкам у штатском” не спадабалася падрыхтоўка ва ўсёй Украіне ўрачыстасьцяў, прысьвечаных памяці вялікага патрыёта і змагара супраць расейскай акупацыі Сэмэна Пэтлюры. Кіраваць хорам маскоўскіх шакалаў і гіенаў узяўся такі Фралоў, загадчык аддзела Ўкраіны інстытута краінаў СНД у Маскве (ёсьць, аказваецца, такі). Цытуем яго: “Аранжавая” рэвалюцыя становіцца ўсё больш “карычнявай”. Калі ўкраінцы будуць так услаўляць сваіх антысаветчыкаў, то нам трэба адказаць на гэта ўстаноўкай помнікаў белым афіцэрам…” Ды пастаўце сабе хоць чорта лысага. Маліцеся круглымі суткамі на свайго “сьвятога” Міколку Крывавага, на Леніна, Сталіна, Дзяржынскага, Пуціна. Увесь сьвет і без таго сьмяецца з вас, цураецца і імкнецца трымацца як мага далей. А вызваленыя ад маскоўскай чумы народы будуць шанаваць памяць сваіх герояў, якія баранілі Айчыну ад расейскага гуна.

19 траўня ранішні рэпартаж “с просторов родіны” расейскі тэлеканал НТВ пачаў з барабаннага бою і згадкай пра дзень савецкай піянэрыі. “Дзень” гэты жывы дагэтуль. Рэпарцэры паказалі расейскую правінцыю, дзе мясцовыя бальшавікі-чэкісты сабралі малечаў, павязалі ім на шыю чырвоныя гальштукі і вадзілі па вуліцы пад чырвоным сьцягам. Выглядала ўсё гэта кур’ёзна і сьмешна. Але шкада гэтых дзяцей, якіх зноў атручваюць бальшавіцкім гашышам. У цывілізаваным сьвеце з такіх выбрыкаў, аднак, ніхто не сьмяяўся б. Калі б у якой-небудзь альпійскай вёсцы мясцовы вэтэран гестапа пачаў бы раптам зьбіраць дзяцей пад сьцягам гітлер-югенда, то насельніцтва патэлефанавала б у паліцыю і псіхіятрычную службу. “Ініцыятыву трудяшчегося” хуценька б спынілі. А вось у Расеі такая “настальгія” зьяўляецца дзяржаўнай палітыкай (акупанты ўвесь час навязваюць яе і беларусам). У вольнай Беларусі маскоўска-фашыстоўская рэстаўрацыя будзе забаронена законам, як ва ўсёй Эўропе.

Расейскія тэлеканалы пазнаёмілі нас 19 красавіка яшчэ з адным тыповым актам зьверства ў расейскай арміі. Яшчэ ў 2004 г. у вайсковай частцы ў г. Хабараўску сяржант-“дзед” Нагайцаў катаваў шэрагоўца Каблова. Малады ледзь уцёк ад ката, схаваўся ў сутарэньнях дома і прасядзеў там тры тыдні. У выніку абмаражэньняў яму потым ампутавалі ступні абедзьвюх ног. Зразумела, што малады жаўнер не спадзяваўся на паратунак у “красных командіров” (ім прызначаны вымовы і паніжэньне ў званьні). Расейская мясарэзка працягвае сваю працу.

19 траўня паводле алфавітнага парадку Расея стала старшынём камісіі рады міністраў Эўропы, фактычна кіраўніком Рады Эўропы ў Стразбурзе. Павесялеўшы міністар замежных сувязяў РФ Лаўроў выказаўся пра “рэформы гэтай міжнароднай арганізацыі, неабходнасьць дэпалітызаваць Стразбузкі суд па правах чалавека”. Няхай заходнікі будуць упэўненыя: лубянцы рэформамі ў Стразбурзе зоймуцца ўшчыльную. Але ж абсурд! Гэбоўская імпэрыя, якая кіруе міжнародным тэрарызмам па ўсім сьвеце, якая ў адкрытую заціскае нафтава-газавай удаўкай Эўропу, будзе цяпер старшыняваць у агульнаэўрапейскай структуры. Нагадаем, што нават у 1930-я гады (славутыя згодніцтвам з фашызмам і камунізмам) Ліга Нацыяў прымушала выйсьці з яе складу краіны-агрэсары (СССР, Нямеччыну, Японію). А цяпер прама з канцлягеру Чарнакозава (што ў акупаванай Чачэніі) прыедзе ў Стразбург які-небудзь прафэсійны растрэльшчык і будзе “дэпалітызаваць” суд па правах чалавека.

У той жа дзень расейская тэлевізія паказала “стваральны сюжэт” з Грознага. Чалавекі тры ў новенькіх, незапэцканых сініх камбінэзонах і адзін экскаватар ставілі тэатральную мізансцэну пасярод руінаў разбуранага расейскімі акупантамі гораду. Начальства казала ў тэлекамэру: “Мы украшаем город. Будем тут строіть дома. А пока убіраем строітельный мусор…” Разбомблены, ушчэнт спалены, растраляны, зьнішчаны, ператвораны ў руіны горад-пакутнік яны паводле маскоўскага сцэнару называюць “строітельным мусором”. Мы памятаем, што пад будаўнічым сьмеццем зазвычай не ляжаць трупы, ім не засыпана разьбітае жыцьцё тысячаў семьяў. Няхай бы ў Маскве займаліся такім “строітельным мусором”.

Янка Базыль

21/5/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2006
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024