Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Энэргетычная халодная вайна

‘Дагавор Пуціна-Шродэра’ гучыць больш агрэсіўна чым ‘пакт Молатава-Рыбентропа’
(”Wprost”, Польша) Ежы Марэк Новаковскі (Jerzy Marek Nowakowski), Вільня,15 траўня 2006

‘Калі Ўкраіна стане па-сапраўднаму незалежнай краінай, гэта будзе азначаць канец гісторыі Расеі’. Калі лідэр расейскіх дэмакратаў Юрый Афанасьеў так адрэагаваў на мае словы аб тым, што Ўкраіне трэба ўвайсьці ў НАТА, я аслупянеў. Таму што гэта азначае, па-першае, што нават самыя празаходнія расейцы ня лічаць Кіеў сталіцай незалежнай дзяржавы, і, па-другое, што нават для іх гісторыя Расеі - гэта, па сутнасьці, гісторыя расейскай імпэрыі.

Пасьля размовы з праф. Афанасьевым я асьвядоміў праўдзівасьць яго выказваньня.

Сучасная Расея - нашчадак імпэрыі. Кіраваньне папярэднікаў Уладзімера Пуціна пачынаецца Іванам Грозным, працягваецца Пятром I, Кацярынай II, Мікалаем I і сканчаецца Сталіным. ‘Русскость’ вызначаецца экспаньсіяй. Бо імпэрыю, якая не пашыраецца, чакае заняпад. І, калі расейцы, узрушаныя тым, што ў Вільні на мінулым тыдні гаварылася пра тое, як дапамагчы Расеі, заяўлялі, што Расеі не патрэбная дапамога, а маскоўскія палітыкі байкатавалі сустрэчу, сэнсацыяй дня стаў выступ віцэ-прэзыдэнта ЗША Дзіка Чейні. ‘Нічым нельга абгрунтаваць выкарыстаньне такіх прыродных рэсурсаў, як газ або нафта, у якасьці прылады ціску або нават шантажу, каб хтосьці маніпуляваў транспартыроўкай гэтых рэсурсаў або спрабаваў манапалізаваць пастаўкі’- гаварыў Чейні. Ён дадаў, што Расея павінна набліжацца да Захаду і выйграе, калі ў яе межаў будуць ‘дужыя і стабільныя дэмакратыі’. Апошні сказ расейцы ўспрынялі як гатоўнасьць падтрымаць Украіну. Камэнтар газэты ‘Коммерсант’ пасьля канфэрэнцыі ў Вільні быў названы ‘Враг у ворот’, а выступ Чейні параўналі з фултанскай прамовай Чэрчыля ў 1946 г., якую гісторыкі лічаць пачаткам халоднай вайны.

Дзеці Рапалло

Віцэ-прэзыдэнт ЗША пазбавіў пачэснага званьня ворага нумар адзін польскага міністра абароны. Выказваньне Радаслава Сікорскага (Radoslaw Sikorski), які выступіў на сэсіі Брусэльскага форуму, прысвечанай энэргетычнай палітыцы, з крытыкай Нямеччыны за вядзеньне эгаістычнай палітыкі і непавагі да прынцыпа эўрапейскай салідарнасьці, было прызнанае зробленым ‘у духу халоднай вайны’. Будаўніцтва расейска-нямецкага газаправоду ў абыход Польшы (нягледзячы на запэўненьні ў тым, што Бэрлін не падасьць Маскве рукі за сьпіной Варшавы) Сікорскі параўнаў з пактам Молатава-Рыбентропа.

У Брусэлі толькі гэтае выказваньне, а ня польская прапанова па пытаньні энэргетычнай палітыкі, зрабіла сабе кар’еру ў СМІ. Аднак больш усяго эмоцыяў яно выклікала ў Варшаве, Бэрліне і Маскве, а не ў Брусэлі. Хаця і тут было звышдастаткова камэнтароў. Прэс-сакратар старшыні Эўрапейскай камісіі Йоханнес Лайтенбергер (Johannes Laitenberger) палічыў гэтае параўнаньне перабольшаным.

Камісар па пытаньнях энэргетыкі Андрыс Піебалгс (Andris Piebalgs) гаворыць аб лёгкім перабольшваньні. - Я разумею пазыцыю Польшы, і аргуманты міністра Сікорскага мяне ўпэўніваюць; увесь яго выступ быў нам цікавы. Аднак гэтае параўнаньне я лічу неадэкватным і задужа дзяркатым, - сказаў Піебалгс “Wprost”. Словы Сікорскага абараняюць палякі і літовцы. Віцэ-спікер Эврапарляманту Яцэк Сарыуш-Вольскі (Jacek Saryusz-Wolski) лічыць крытыку ў адрас Сікорскага ў Варшаве праявай польскіх комплексаў. - Мы не павінны сароміцца і баяцца непапулярнай праўды. Сікорскі ня першы польскі палітык, які выкарыстаў гэтае параўнаньне, - сьцьвярджае Сарыуш-Вольскі. Яго падтрымлівае былы літовскі прэзыдэнт Вітаутас Ландсбергіс (Vytautas Landsbergis). - Як інакш назваць нямецка-расейскі дагавор, які падпісаны без кансультацыяў з краінамі ЭЗ і, асабліва, з бліжэйшымі суседзямі? - гаворыць Ландсбергіс.

Параўнаньне з пактам Молатава-Рыбентропа напрошваецца самое.

Такія дамоўленасьці маюць даўнюю традыцыю - ад падзелаў Польшы да дагавору ў Рапалло 1922 г. Мэта не зьмяняецца: устанаўленьне панаваньня тандэма Бэрлін-Масква ў Эўропе.

У балтыйскіх краінах выказваньне польскага міністра было найважнейшай палітычнай тэмай. Сікорскага падтрымаў міністр абароны Літвы. Латвійцы больш асьцярожныя. Іх прэмьер Айгарс Калвітіс (Aigars Kalvitis) сустрэўся з Ангелай Меркель і быў задаволены гэтым візітам. Падчас перамоваў з палякамі 2 траўня ён ня выключыў, што Латвія пагодзіцца на будаўніцтва адводу Паўночнага газаправода Гэта азначала б зьяўленье шчыліны ў агульным фронце дзяржаваў, якім наўпрост пагражае Расея. Невыпадкова аб нафце і газу гавораць міністры абароны. Бо гаворка ідзе аб бясьпецы. Расея Пятра I пасылала на Захад войскі, дзяліла і захоплівала суседнія краіны. Сталін выкарыстаў камуністычныя партыі ў якасьці агэнтуры руска-савецкога імпэрыялізму, а Пуцін, які імкнецца да той ж мэты павелічэньня сфэры ўплыву, выкарыстоўвае апошнія аргуманты, якімі ён валодае: нафту і газ.

Імпэрыялізм прымусу

Мэтай расейскай палітыкі зьяўляецца аднаўленьне імпэрыі. Не таму, што рускія нудзеюць па статусу звышдзяржавы 70-х і 80-х гадоў. Прынамсі, ня гэта служыць галоўным чыньнікам. Галоўнае - гэта прызнаньне таго факту, што расейская дзяржава функцыянуе больш-менш спраўна толькі ў якасьці матора зьнешняй экспаньсіі. Пуцін ішоў да ўлады як человек, які спыніць распад Расейскай Фэдэрацыі. І спыніў, вядучы вайну ў Чачне і абмяжоўваючы грамадзянскія свабоды. Аднак гэтага задужа мала - каб спыніць распад імпэрыі, павінна пачацца экспаньсія. Калі імпэрыі - ад рымской да брытанскай - спынялі экспаньсію і жадалі стабілізаваць сфэру свайго ўплыву, яны бурыліся. Гэтае правіла тычыцца ўсіх імпэрыяў старога тыпу. І ў гэтым ёсьць слабасьць Расеі. У адрозьненьне ад амэрыканскай супэрдзяржавы, якую Чарльз Краутхаммер (Charles Krauthammer) на старонках “Wprost” назваў гандлёвай дзяржавай, Расея - дзяржава тэрытарыяльная.

Таму, выкарыстоўваючы ўсё сродкі - ад перакрыцьця нафтавага і газавага крану да зачыненьня межаў перад грузінскім віном і вадой ‘Баржомі’ - яна імкнецца аднавіць сфэры ўплыву.

Радаслав Сікорскі мае рацыю. Больш таго, параўнаньне расейска-нямецкага газавага пакту з пактам Молатава-Рыбентропа будзе, хутчэй, не на карысьць пары Пуцін-Шродэр. Бо газавы дагавор больш агрэсіўны, чым пакт 1939 г. (быў фармальна пактам аб неагрэсіі). Акрамя таго, мэты абодвух дакумантаў аднолькавыя - падзяліць сфэры ўплыву на абшары між Расеяй і Нямеччыный. Ціск, які аказвае нямецкі канцлер на балтыйскія дзяржавы і Польшу спалучаецца з расейскімі пагрозамі.

Нарэшце, здаецца малаверагодным, каб з Масквой аб яе газава-нафтавых пагрозах гаварыў хтосьці, акрамя Амэрыкі. Толькі ЗША валодаюць прыладамі, здольнымі пераканаць расейцаў не пачынаць новую “халодную вайну”. Мы павінны проста рабіць тое, што нам належна, гэта значыць, патрабаваць ад саюзнай дзяржавы, якой зьяўляецца Нямеччына, паводзінаў годных саюзніка і процідзейнічаць стварэньню расейска-нямецкага кандамініума. Пазыцыя нашых партнэраў з балтыйскіх краінаў яшчэ слабейшая чым польская і, у сувязі з гэтым, падтрымка прыбалтаў павінна стаць палітычным прыярытэтам Польшы. І, першым чынам, мы павінны як мага хутчэй стварыць на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях мэханізмы, якія дазволяць ліквідаваць энэргетычную залежнасьць ад Расеі.

Амэрыканскі аналітык Джошуа Мураўчык (Joshua Muravchik) у інтэрв’ю “Wprost” перасьцерагаў: ‘Нягледзячы на пэўнае зьмяненьне дачыненьня Белага Дому да Расеі і засьцярогі таго, што яна выкарыстае назапашваньні газу і нафты ў якасьці геапалітычнай зброі, ЗША, хутчэй усяго, прымуць удзел у саміце G-8. Аднак спробы аказаць уціск на Расею падчас саміту будуць жаласнымі і мы можам, хутчэй, разлічваць на тое, што Пуцін будзе весьці тую ж самую палітыку, нягледзячы на вынікі для бясьпекі рэгіёну.

Фактычна, менавіта Польша першай выступіла зь ідэяй стварэньня агульнай энэргетычнай палітыкі. Аднак добрым намерам не спадарожнічала пасьлядоўнасьць. Як гаворыць адзін з чыноўнікаў Эўрапейскай камісіі, Варшава зьдзейсьніла тактычную памылку: - Польскі ўрад афіцыйна прадставіў свой праект напярэдадні вясновага саміту, прычым на міністэрскім узроўні. Тады было задужа позна ўносіць значныя зьмяненьні ў ‘Зялёную кнігу’ ЭЗ. Варшава павінна была перадаць свае прапановы на ўзроўні чыноўнікаў хаця б некалькімі тыднямі раней. Атрымалася б ня так гучна, але больш эфэктыўна. Тады Польша была б адным з галоўных аўтараў ‘кнігі’. Нягледзячы на гэта, Андрыс Піебалгс адзначае ролю Польшы, падкрэсьліваючы значэньне ідэі энэргетычнай салідарнасьці: - Гэта палажэньне апынулася ў ‘кнізе’ дзякуючы Польшы. Па меркаваньні некаторых назіральнікаў, чарговую памылку Польша зьдзейсьніла, абвясьціўшы аб ‘энэргетычным НАТА’. - У палітыкаў ЭЗ у Брусэлі НАТА выклікае алергію. Ужо ня першы год паміж гэтымі арганізацыямі ідзе суперніцтва.

Некаторыя дзяржавы ЭЗ, асабліва Францыя, не пагодзяцца на ‘энэргетычнае НАТА’. Таму польская прапанова была ўспрынятая, асабліва ў Парыжы, як правакацыя, - гаворыць дарадца Жозе Мануэла Баррозу (Jose Manuel Barroso).

Са сваёй прамовай у Фултане Чэрчыль выступіў 60 гадоў таму. Тады СССР змог дасягнуць вяршыні магутнасьці, а затым паваліцца. Расея, у адрозьненьне ад СССР, вядзе не сусьветную, а эвразійскую імпэрскую палітыку. Але выступы Чэйні і Сікорскага гучаць гэтак жа, як прамова Чэрчыля: стрымаць агрэсіўную палітыку, пакуль ня стала задужа позна. Пуцін стаіць перад простым выбарам: або ён будзе сябрам G-8, прымаючы супольныя каштоўнасьці або, падобна сваім папярэднікам, займецца дэмантажом сусьветнага парадку дзеля імпэрскіх мэтаў. Карты ўжо адкрытыя.

Пры садзейнічаньні: Домінікі Чосіч (Dominika Cosic), Брусель; Марты Фіты-Чухновскай (Marta Fita-Czuchnowska), Вашынгтон; Монікі Міхалішын (Monika Michaliszyn), Рыга

17/5/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2006
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024