Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

О’Ірляндыя!

17 красавіка 2006 г. Нідэрляндская газэта “De Telegraaf” дае рэпартаж з сталіцы Рэспублікі Ірляндыі Дубліна. Напярэдадні там адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прысьвечаныя 90-годдзю Вялікоднага Паўстаньня. Прэм’ер краіны Бэрці Ахэрн і прэзыдэнт Мэры Мак Эліс усклалі вянкі да будынку Галоўпаштамта, дзе знаходзіўся штаб ірляндскіх паўстанцаў. Адбыліся вайсковы парад і маніфэстацыя. Пры чым, вайскоўцы прынялі ўдзел у сьвяткаваньнях упершыню з 1970 г., бо раней улады апасаліся абвастрыць ваяўнічыя настроі ў Паўночнай Ірляндыі, дзе ў той пэрыяд разгаралася барацьба за ўзьяднаньне з Айчынай.

Наш камэнтар: Ірляндскі народ змагаўся за сваю незалежнасьць на працягу васьмісот гадоў. Здраднікі прывялі на вольны востраў ангельскіх калянізатараў яшчэ ў 1176 г. З тае пары кожнае (!) пакаленьне ірляндскага народу мела сваё паўстаньне. Апошнія нацыянальныя паўстаньні ў 1798 і 1803 гг. былі разгромленыя акупантамі. Але народ не здаваўся, зьяднаны ідэяй каталіцызму, нацыянальнай культуры і дзяржаўнасьці. Калі на патрыятычны мітынг у сярэдзіне 1840-х гг. сабраўся мільён ірляндцаў, ангельскія акупанты “пачалі дзейнічаць”. Імпэрцы выкарысталі хваробу бульбы (асноўнага прадукту харчаваньня ірляндцаў) дзеля падрыву няскоранай нацыі. Нягледзячы на страшны голад акупанты вывозілі з вострава прадукты ў адпаведнасьці з вызначанай раней каляніяльнай квотай падаткаў і паставак. Памерла ад голаду паўтара мільёны ірляндцаў, тры мільёны эмігравалі ў Амэрыку. Але на злачынствы акупантаў нацыяналісты адказалі партызанскай вайной, якая не давала спакою англічанам да самай Першай сусьветнай вайны.

Кульмінацыяй адчайнай барацьбы стала паўстаньне ў Дубліне на Вялікдзень у красавіку 1916 г. Баявыя атрады нечакана для акупантаў выйшлі з падпольля і занялі ўвесь цэнтар Дубліна. У будынку Галоўпаштамта паўстанцы утварылі Часовы ўрад і зьвярнуліся да народу з Дэклярацыяй Незалежнасьці. Беларускі патрыёт з хваляваньнем прачытае радкі гэтага гістарычнага дакуманта, у якім адгукаюцца далёкія галасы і нашага нацыянальнага змаганьня: “У імя Бога і памерлых пакаленьняў, ад якіх мы атрымалі нашу старажытную нацыянальную традыцыю, Ірляндыя праз нас зьбірае сваіх дзяцей пад сваім сьцягам і змагаецца за сваю свабоду. Мы дэкляруем права народу Ірляндыі на валоданьне Ірляндыяй і на непадзельнае права вызначаць лёс Ірляндыі: быць сувярэннай і належаць народу. Доўгая ўзурпацыя гэтага права чужым народам і ўрадам не зьліквідавала гэтае права. Яно ня можа быць зьліквідавана інакш як толькі праз зьнішчэньне Ірляндскага народу. Мы аддаем справу Ірляндская Рэспублікі пад пратэкцыю Усявышняга Бога…”

Брытанцы кінулі супраць патрыётаў цэлыя палкі, артылерыя разбурыла палову горада. Але паўстанцы мужна абаранялі сваю сталіцу на працягу некалькіх дзён. Яны выйшлі пад белым сьцягам толькі тады, калі стала зразумелым, што немагчыма аказаць дапамогу сотням сваіх параненых. З горда ўзьнятымі галовамі, самкнёнымі шыхтамі яны прайшлі паміж брытанскіх войскаў, якія не хавалі рэспэкту да пераможанага праціўніка. Нягледзячы на паразу ў бітве ўвесь сьвет даведаўся пра ірляндскіх змагароў, браты Луцкевічы віталі іхны подзьвіг з акупаванай Беларусі.

Без Вялікоднай Дэклярацыі 1916 г. немагчымым было б аднаўленьне незалежнай Ірляндыі ў 1922 г. (так жа сама, як без 25 Сакавіка 1918 г. немагчымым было б аднаўленьне нашай Дзяржавы ў 1991 г.). Як заўсёды, паліцэйшчына дзейнічала сваімі мэтадамі. Параненых біў нагамі асабіста англічанін-начальнік дублінскай паліцыі, гэткі мясцовы генэрал Жадобін (пазьней за гэта яго забілі патрыёты). Важна адзначыць, што насельніцтва Дубліна, якое моцна пацярпела падчас баёў, спачатку праклінала нацыяналістаў. Але, даведаўшыся, што англічане расстралялі пятнаццаць кіраўнікоў паўстаньня (у тым ліку і параненых), людзі пачалі актыўна падтрымліваць партызанаў і падпольшчыкаў, якія працягнулі барацьбу і дамагліся перамогі праз шэсьць гадоў. Змагарны і салідарны народ перамог магутную імпэрыю.

Валеры Буйвал

18/4/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2006
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024