Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (21-23 лютага 2006 г.)

Крымскія асаднікі галасуюць за маскоўскае ханства. 22 лютага ворган, які на манумэнтальны манэр называе сабе “парламент республікі Крым”, прагаласаваў за правядзеньне на паўвысьпе рэгіянальнага рэфэрэндуму аб наданьні расейскай мове статуса другой дзяржаўнай. Мясцовая пракуратура заявіла на гэты дэмарш, што абвяшчаць такія рэфэрэндумы можна толькі з санкцыі Кіева.

Пра тое ж нагадаў прадстаўнік прэзыдэнта Украіны ў Крыме. Цікава, што пад гэтую лавачку адразу ж засьвяцілася лубянская агентура. Януковіч, Кучма і некалькі менш вядомых “лідэраў” прывялі свае групоўкі ў цэнтар Сімфэрэпаля і галёкалі пад блакітнымі і ружовымі шматамі (дзяржаўных сцягоў Украіны заўважана ў натоўпе не было). Крэмль-Лубянка працягваюць сваю антыўкраінскую правакацыю.

Кракадзіл заплакаў. Пуцін 21-22 лютага гасьцяваў у Баку. Рабіў рэвэрансы і кніксены, радаваўся, што ў гэтым горадзе не зачынілі рускія школы. А перад ад’ездам раптам пачаў выступаць наконт грузінскіх справаў (і што гэта за мода пайшла ў крамлёўцаў – шумець наконт сваіх адносінаў з нейкай краінай у трэцяй краіне?). “Жаль, очень жаль грузін. – гукнуў, ледзь ня плачучы, крамлёўскі начальнік. – Такой красівый і блізкій нам народ. І жівут в таком крізісе, в такой бедності…” Якія-небудзь Чынгіс-хан або Тамерлан былі аўтарамі ня меншых народных трагедыяў, але прынамсьці не ўдавалі плачу Яраслаўны над сваімі ахвярамі. Лубянскі хан больш гнуткі і шматжанравы. Ён можа і “мочіть в сортіре” зараўці і чачэнскіх сірат на крамлёўскую навагоднюю ёлку запрасіць. Учора РФ пачала помсьціць Грузіі за апошняе рашэньне грузінскага парляманта аб выдаленьні з тэрыторыі дзяржавы расейскіх “міратворцаў”. Масква перастала выдаваць візы грузінскім грамадзянам і ў той жа час актывізавала парушэньні паветранай прасторы Грузіі сваімі вайсковымі самалётамі і вэрталётамі. Прэзыдэнт Саакашвілі назваў гэта “правакацыяй і замахам на сувэрэнітэт Грузіі”. Імпэрскі монстр ашалела нарываецца на чарговую ваенную авантуру. Будзе чым заняцца расейскай моладзі.

23 лютага расейскія тэлеканалы славілі “советскую армію” (усё адно, як цяпер называецца гэты прыдуманы Сталіным чырвоны дзень календара). Мы ў чарговы раз пачулі пра юбілей стварэньня “красной арміі в 1918 г.” і яе перамогі. Трэба зноў нагадаць, што адбылося на самой справе 23 лютага 1918 г. Ранічкай Ленін сапраўды падмахнуў дэкрэт пра мабілізацыю ў армію. Скончылася дэмагагічная шуміха пра “дабраахвотных абаронцаў” бальшавізму. Бальшавікі, пару месяцаў таму захапіўшы ўладу ў Петраградзе, заклікалі бараніць сабе. Але жаўнеры, стомленыя сусьветнай вайной, пакідалі фронт і вярталіся дахаты. З другога боку актыўна ішла дзейнасьць па стварэньню нацыянальных арміяў у былых калёніях. Патрыёты ўзброіваліся, станавіліся ў шыхты і бараніліся ад маскоўскай камуны ў Фінляндыі, Эстоніі, Латвіі, Летуве, Украіне, на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. Удзень 23 лютага дэзарганізаваныя аддзелы “красной арміі” толькі ўбачыўшы наступаючых немцаў, пачалі імкліва ўцякаць пад Нарвай і Псковам. Дзень ваеннай паразы і ганьбы сьвяткуецца расейцамі дагэтуль як “празднік”. Навязалі і нам, беларусам, гэтую сваю фальшывую лухту. Тэлеканалы паказалі таксама расейскую правінцыю. У азін з калгасаў Варонежскай вобласьці прыехаў генэрал, камандзёр спэцгрупы ФСБ “Вымпел”. Ён наведаў сямью шэрагоўца Боева, якога летась забілі партызаны ў Назрані. Замест таго, каб у карак вытурыць генэрала за парог, маці забітага маладзёна паказвала яму “мэмарыяльны куток героя”, які яна арганізавала ў пакойчыку свайго дома (у “экспазіцыі” – нажы, граматы, чырвоныя сьцягі і г.д.). У “кутку” мясцовыя школьнікі дэклямавалі вершы пра “Боев-герой, закрыл амбразуру собой…”, славілі Расею і г.д. Паказалі таксама мясцовых маладзёнаў, якія зьбіраюцца сёлета пайсьці ў армію. Мы атрымалі ўражаньне, што яны размаўляюць з цяжкасьцю, маюць праблемы з сьвязнай гаворкай і лягічным думаньнем. Але і такіх ужо пачынае востра бракаваць на расейскай правінцыі. Мужчыны або гінуць на каляніяльных войнах, альбо паміраюць маладымі ад наркотыкаў і пьянкі.

23 лютага ў цэнтры Масквы абрынуўся вялізазны будынак Басманнага рынку. Загінула 65 чалавек, дзесяткі паранены. Хаця трагедыя адбылася каля шостай гадзіны раніцы і пра гэта даведаўся ўвесь горад, адміністрацыя і жыхары распачалі сьвяточны дзень нібыта нічога не здарылася. Зусім побач з месцам трагедыі на “плошчы трох вакзалаў” (Камсамольская плошча) адбываліся народныя гуляньні. Сярод скамарохаў і маладзіц, якія віншавалі-цалавалі ўсіх вакзальных вайскоўцаў, прадзіраліся машыны хуткай дапамогі. Стогны пакалечаных людзей заглушала вясёлая музыка і галёканьне. У цэнтры Масквы і ва ўсіх яе раёнах адбываліся шэсьці пад чырвонымі сьцягамі і шавіністычнымі лёзунгамі. У клюбах зьбіраліся пэнсіянэры і піянэры, грукаталі фанфары і барабаны. Сталіца Сатаны наладжвала свой чарговы шабас. Адной з прычынаў такога цынізму быў факт, што сярод ахвяраў катастрофы не знайшлося аніводнага расейца. Большасьць ахвяраў – азэрбайджанцы, шмат грузінаў, ёсьць узбэкі і ўкраінцы. Гэтыя людзі працавалі на рынку нават уначы, арганізоўваючы перадсьвяточны гуртовы гандаль. Некаторыя начавалі там, прама каля сваіх павільёнаў. Зноў мы сутыкнуліся з жудаснай тэндэнцыяй. Як толькі Пуцін пакатаецца на падводнай лодцы або ў бамбавіку, праз кароткі час машыны тонуць і падаюць разам з экіпажамі. Днямі крамлёўскі сатана куралесіў у Баку і вось здарылася такая трагедыя з азэрбайджанцамі. Яшчэ раз мы ўбачылі, што цынічная маскоўская публіка ня здольная сама забясьпечыць сваё штодзённае жыцьцё. Без гандляроў і рабочых з былых калёніяў мегалопаліс памёр бы з голаду-холаду і захлынуўся б у сьмецьці праз пару дзён. Трэба было б даўно пакінуць гэтае праклятае месца, трымацца ад Масквы як мага далей. Няхай бы маскоўцы самы будавалі сваю гэбоўскую дэмакратыю. Для іх усе, хто працуе на іх – рабы, “чуркі”, нелюдзі. Таму ніхто нават не каўкнуў пра арганізацыю жалобы па ахвярах страшнай бяды. Сталіца Сатаны працягвае сьвяткаваць.

Янка Базыль

26/2/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2006
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024