Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Пружанскія чынадралы рэжыму чыняць беззаконьне (ліст з г.Пружаны)

Намесьніку старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
Юрыю Беленькаму

У нашым г. Пружаны мясцовая ўлада звычайна не праяўляла сваёй агрэсіўнасьці ў адносінах да апазыцыі. А тут напрыканцы мінулага года з зайздроснай заўзятасьцю змушалі і змусілі настаўніцу гісторыі СШ № 5, сябра Партыі Жагалаву Тэрэзу Міхайлаўну падаць заяву аб звальненьні.
Дзесьці пасьля 20 сьнежня дырэктар школы № 5 Каўрыга Віктар Міхайлавіч выклікаў да сябе ў кабінет Тэрэзу Міхайлаўну і зачытаў ліст-данос, які, як ён патлумачыў, прыйшоў яму з мясцовага КДБ. У лісьце гаварылася, што настаўніца на ўроку гісторыі ў 10 кл., знаёмячы вучняў з тыпамі дзяржаў, назвала РБ таталітарнай, дыктатарскай дзяржавай.
Дырэктар запатрабаваў тут жа пісаць тлумачэньне, а потым прапанаваў звальняцца з працы.
На другі дзень ужо ў аддзеле адукацыі намесьнік нач. аддзела Ляшко Кацярына Аляксандраўна з тым жа Каўрыгам ушчучвалі настаўніцу, страшылі КДБ, патрабавалі самой зволіцца з працы. Настаўніца адмовілася. Тады на яе ў школе пачалі ціснуць: амаль на кожны ўрок ішоў то дырэктар, то адзін, то другі завуч. І прыгаварвалі: ня зволішся па палітычных матывах, то накапаем іншага кампрамату.
Прыкінуўшы, што да выхаду на пенсію засталося 10 месяцаў і што пад старасьць здароў’е і нэрвы трэба берагчы, Тарэза Міхайлаўна 29 сьнежня 2005 г. падала заяву аб звальненьні з працы.
Ва ўсёй гэтай гісторыі ўдзельнічаў таксама першы намесьнік вертыкальшчыка-старшыні Макарэвіч Віктар Мікалаевіч.

А дзесьці 17 студзеня 2006 г. падчас збору подпісаў за Зянона Пазьняка супрацоўнікам КДБ па Пружанскаму раёну быў затрыманы і дастаўлены ў іх кантору Жук Мікалай Аляксеевіч, старшыня Пружанскай суполкі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Зрабілі ператрус яго папераў, пасьля чаго адпусьцілі. Прычыну затрыманьня тлумачылі тым, што нібыта хтосьці ім пазваніў, а яны, маўляў, змушаны рэагаваць.
26 студзеня 2006 г. І. Здановіч
г. Пружаны

2/2/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2006
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024