Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (21-23 сьнежня 2005 г.)

21 сьнежня ў Санкт-Пецярбурзе адбыўся вэрнісаж з нагайкамі і лямпасамі. “Ряженые” адкрывалі вялікую выставу, прысьвечаную казацтву.
Расейская тэлевізія паказала парачку экспанатаў у вітрынах. Напрыклад, шабэльку, падораную казакам асабіста царом Міколкам Крывавым “за доблесную службу” (беларусы і ўсе астатнія народы добра памятаюць гэтых “доблесных” грамілаў на конях, якія забівалі і калечылі народ падчас дэманстрацыяў і страйкаў ня горш за сёньняшні ОМОН). Але такія дэталі на экспазыцыі ніхто ня згадваў. Вядома, што з канца 1990-х гг., калі пачала валіцца саўдэпія, КГБ (тыя самыя чэкісты, якія падчас грамадзянскай вайны і калектывізацыі зьнішчылі мільёны казакоў – бальшавіцкі інквізытар Свярдлоў нат тэрмін прыдумаў: “расказачіваніе”) актыўна заняўся “адраджэньнем” казацкіх сотняў. Купкі гэтых чарнасоценцаў карцінна выстаўляліся перад тэлекамэрамі на выставе. Абвешаныя пацешнымі мэдалькамі і яркай зброяй, яны выглядалі сьмешна. Але казалі рэчы надта сур’ёзныя і, зразумела, што не ад сябе. Лубянская кантора ўжо раздала ім суфлёрскія тэксты, якія яны актыўна агучваюць цяпер па ўсёй РФ. Дык вось: “Мы,– казаки, — как в старину, должны охранять рубежи страны. Будем строить станицы и нести казацкую службу у эстонской, литовской и латвийской границы…” Лубянка мабілізуе сярэднявечныя фармаваньні на справу супрацьстаяньня “прыбалтыйскай агрэсіі”. Але такое можна ўявіць сабе толькі дзеля сьмеху (казак падбівае нагайкай натаўскі танк). У лепшым выпадку казачкі здолеюць лавіць па лясах уцекачоў з расейскага пекла, якія будуць прарывацца праз Прыбалтыку на Захад. Клоўнскіх казакоў мы бачылі нават у беліцкім прадмесьці Гомлі. Яны і там ужо таўкуцца з нагайкамі каля мясцовай РПЦ. Ад каго яны зьбіраюцца бараніць наш народ? Аднак, мы разумеем, што мабілізуюць гэтую пацешную антыбеларускую публіку на выратаваньне антынароднага рэжыму. І зьнікнуць яны разам зь ім.
17-18 сьнежня ў Майкопе адбыўся “зьезд славянаў Адыгеі”. “Гей славяне” заклікалі расейскі ўрад далучыць Адыгею да Краснадарскага краю. Цікава пачытаць іхны зварот да Пуціна: “патрабуем ураўняць у правах прадстаўнікоў тытульнай нацыі і астатніх жыхароў рэспублікі, што забясьпечыць эканамічны рост у рэспубліцы і аслабіць карупцыйны і кланавы ўплыў на эканоміку з боку часткі нацыянальнай эліты”. Старшыня адыгейскіх “гей славянаў” Ніна Канавалава паведаміла “зьезду”, што склалася нецярпімае становішча: як гэта так? – на кіруючых пасадах у Адыгеі працуюць 76 адыгаў і 57 іншых. Цяпер засталося няшмат: зрабіць, каб у Адыгеі не было аніводнага адыга. Толькі вось у адыгскага народу не спыталіся гэтыя госьцікі ягонай зямлі, ці яны згодны “аславяніцца”. Расея нарываецца на яшчэ адну каўказкую вайну.
22 сьнежня Сойм Латвіі прыняў папраўкі ў Кодэкс адміністрацыйных парушэньняў. Паводле новага тэксту, “за няўжываньне дзяржаўнай (латышскай) мовы ў поўным аб’ёме пры выкананьні прафэсійных абавязкаў на парушальнікаў накладаецца штраф ад 50 да 100 латаў”. Сумы штрафу даволі вялікія. Так што прыйдзецца вэтэранам інтэрфрантоў, якія пад камандай Лубянкі наладжвалі гнюсныя правакацыі супраць латышскага народу ў 1988-91 гг., засвойваць дзяржмову. Застаецца яшчэ адно лягічнае выйсьце – Ivan, Go Home! Ну, сапраўды, калі не любіш і ня хочаш ведаць латышскую, эстонскую, украінскую, беларускую мовы, то заўсёды застаецца, як той казаў: “И дым отечества нам сладок и приятен…”
У Румыніі адзначаюць 16-я ўгодкі падзеньня прамаскоўскага камуністычнага рэжыму Чаўшэскі. Вырасла ўжо цэлае пакаленьне румынаў, для якога камуністычная дыктатура ёсьць гістарычнай тэмай. 22 сьнежня румынскае тэлебачаньне дэманстравала цікавую праграму: ключавыя ўдзельнікі падзеяў сьнежня 1989 г. дыскутавалі ў студыі з моладзю. Маладыя задавалі пытаньні ў лоб: ці праўда, што частка камуністычнай намэнклятуры пачала тады пераварот з мэтай зьвяржэньня дыктатара па камандзе з Масквы? Кіраўнікі рэвалюцыйных падзеяў Іліеску (пазьнейшы прэзыдэнт Румыніі) і Роман (пазьнейшы прэмьер) упарта адкідвалі гэтую вэрсію, называлі сябе барацьбітамі супраць дыктатуры. Пэтрэ Роман рытарычна пытаўся: “Дык што, я дзейнічаў па загаду з КГБ? Я змагаўся ў цэнтры гораду на барыкадзе, палова абаронцаў якой загінула ад куляў рэжыму!” Бараніўся ад вострых і прамых пытаньняў і Іліеску. Сапраўды, пытаньняў застаецца надта шмат. Напрыклад, чаму гэта нікому не вядомы грамадзянін П. Роман падышоў на першым жа мітынгу да генэрала Стэкулеску і загадаў яму падпарадкаваць войскі міністэрства абароны Румыніі толькі што ўтворанаму Камітэту нацыянальнага выратаваньня? І генэрал аддаў такі загад. У выніку румынская армія разам з народам змагалася супраць войскаў міністэрства ўнутраных справаў і чаўшэскаўскай гэбухі “Секурітате”. Канчаткова рысунак падзеяў стане зразумелым толькі пасьля таго, калі будуць адкрыты крамлёўскія архівы зьліквідаванай імпэрыі, і там будуць працаваць прадстаўнікі народаў, супраць якіх імпэрыя тварыла зло. Але для беларусаў найбольш цікавы іншы аспэкт румынскай тэмы. Нават калі румынскія намэнклятуршчыкі (Іліеску, Роман і шэраг іншых кіраўнікоў падзеяў скончылі савецкія ВНУ і партшколы) і дзейнічалі паводле загаду гарбачоўскай Масквы, якая зьбіралася толькі замяніць брыдкага дыктатара на новую марыянэтку, то народная рэвалюцыйная энэргія ў хуткім часе разьбіла гэты лубянскі праект. Кіраўнікі вымушаны былі падпарадкавацца волі мільёнаў людзей, што паўсталі супраць ненавіснай дыктатуры і не маглі ўжо спыніць канчатковы і поўны яе пагром. Да таго ж, праўда, што Роман, Іліеску і іншыя дзейнічалі ў гушчы падзеяў, рызыкавалі жыцьцём і прымалі адэкватныя тактычныя рашэньні ў драматычныя дні і ночы рэвалюцыі. У гэтай сувязі ўспамінаюцца мясцовыя псэўдазмагары мілінкевічы-вінцучкі-лебедько-хадыкі. Гэтыя, выконваючы подлы маскоўскі праект, нічым не рызыкуюць, ніколі ня лезуць у небясьпечныя сітуацыі. Яны з лёгкасьцю пасылаюць пад амонаўскія дубіны беларускую моладзь, а самы на значным аддаленьні камандуюць па сотавых тэлефончыках. Яны – прафэсійныя правакатары, агенты ўплыву, перад якімі пастаўлена задача разбурэньня руху беларускага супраціву. З разбурэньнем яны рады не даюць. Бо застаецца змагарны Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка. Тады гэтая падстаўная публіка імкнецца заблытаць беларускую моладзь і завесьці яе ў тупік, у лубянскую пастку, падставіць пад удар за бессэнсоўную справу псэўдаапазыцыі. З гэтай публікай ня будзе ніякіх тэледыскусіяў ні праз 16 гадоў, ні раней. Зь імі ўсё зразумела й зараз. Яны будуць сядзець на адной лаве з ключавымі фігурамі антынароднага рэжыму на судовым працэсе, які наладзіць вызвалены беларускі народ.
22 сьнежня на вакзале падмаскоўнага горада Падольска невядомы расстраляў з аўтамата дзьвюх чачэнскіх дзяўчын: сясьцёр Яху і Пэцімак Бакаевых. Студэнтка першага курса і школьніца 11-й клясы жылі ў Падольску, дзе спадзяваліся ўратавацца ад вайны іхныя семьі. Але антычачэнская вайна вядзецца па ўсёй тэрыторыі імпэрыі. Тым часам у Чачэніі ў шпіталі трапляюць усё новыя дзяўчынкі, атручаныя псіхатропнымі сродкамі. Расейскае злачынства набірае абароты. Ужо 23 сьнежня акупанты мабілізавалі сваіх мясцовых грозьненскіх халуёў у белых халатах. Яны выступаюць па тэлевізіі і заяўляюць: “Нет таких газов, которые могли бы поражать только девочек, этого не может быть, товарищи. Во всём виновато высокое психо-эмоциональное напряжение…” Вось як, аказваецца. Чачэнскія дзеці разам з мацеркамі проста раптам, без прычын кінуліся ў масавую істэрыку. Слухаючы гэтых прадажнікаў чачэнскага народу, беларусы ўспамінаюць прадажнікаў беларускага народу. Тыя ў 1986 г. таксама балбаталі, што “ад радыяцыі надзейна абараняе капялюш з шырокімі палямі”. Беларусы яшчэ будуць судзіць гэтых дыплямаваных балбатуноў.
У савецкай піянэрскай песьні быў такі рэфрэн: “А город подумал, ученья ідут…” Песьня была прысьвечана савецкім лётчыкам-зьнішчальнікам, якія не накіравалі свой зламаны самалёт на горад у ГДР. З Нямеччыны расейскіх акупантаў даўно ўжо вытурылі. Да іх на працу нават экс-канцлер Шродэр паступіў. А яны ўсё “проводят ученья”. 23 сьнежня расейская тэлевізія паказала самы ганебны сюжэт года (яны пра гэта нават не здагадваюцца). Рэдка ва ўмовах міру і нармальных дыпляматычных адносінаў паміж дзяржавамі адбываюцца такія маштабныя правакацыі. Цяжка ўспомніць нават аналягічны прыклад. Дык вось на экране ўзьнік начальнік “Газпрому” Мілер і карцінна гукнуў у мікрафон: “Отключіть подачу газа на Украіну!”. У адказ пасыпаліся паведамленьні пра тое, што адключаны тыя і гэтыя вэнцілі. У маскоўскай шпаны такое называецца: “адключыць кісларод”. Крамлёўская шпана палохала ўкраінскі народ і ягонае дзяржкіраўніцтва — два суб’екты, якія ня ўпалі на калені роўна год таму падчас аранжавай рэвалюцыі. Пад крымінальнае хорканьне маскоўскага агента Януковіча (“выборы ешчё впереді, мы ім покажем…”) мафійныя гаспадары агента наладзілі шумную пагрозу ўкраінцам. Яны нават папярэдзілі, што цяперашнія “ученія” ёсьць толькі трэніроўкай сапраўднага адключэньня энэрганосьбітаў з расейскай трубы на Украіну ў выпадку, калі Кіеў не пагодзіцца на ўзьвінчаныя цэны на сібірскі газ. Маскалям напляваць, што такія дзеяньні кваліфікуюцца як эканамічная вайна, гэта іх не хвалюе. Гэта яны ўжо адпрацавалі падчас эканамічнай блякады балтыйскіх рэспублікаў ў 1991-93 гг. Трэба прызнаць, што тады і там гэтыя маскоўскія правакацыі не дадалі любові да расейцаў (хутчэй наадварот). Маскалі нарываюцца на нянавісьць усіх уседніх краінаў. Захад, як заўсёды, маўчыць.
Паступілі зьвесткі з расейскага Сахаліну. 17 сьнежня тамака быў затрыманы рыбацкі карабель. Разам з кантрабандным грузам на караблі былі знойдзеныя 25 маладых украінскіх рабоў. Стала вядома, што на карабель іх завабілі абяцанкамі, а потым прымусілі цяжка працаваць за юшку і кавалак хлеба. Зьдзек з людзей працягваўся на працягу шасьці месяцаў. Калі рабы заяўлялі пратэст, іх зачынялі ў каютах і не давалі есьці. Калі ж ужо беларусы, украінцы і малдаване ўрэшце зразумеюць, што нельга верыць маскальскім абяцанкам і нельга працаваць на імпэрыю Зла?

Янка Базыль

24/12/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2005
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024