Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА

Канстытуцыйны Суд, грунтуючыся на замацаваным у артыкуле 80 Канстытуцыі прыярытэце агульнаправавых прынцыпаў міжнароднага права і не ацэньваючы наяўнасць сапраўдных ці ўяўных падстаў для звароту Пазьняка З.С. з просьбай аб атрыманні прыстанішча ў іншай краіне, зыходзіць з смаго факта прадстаўлення яму прыстанішча і мяркуе, што рэгістрацыя ініцыятыўнай групы па яго вылучэнню кандыдатам ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь будзе сведчыць аб добрай волі нашай дзяржавы як прававой і дэмакратычнай, яе імкненні ўмацоўваць асновы народаўладдзя і жаданні правесці свабодныя і справядлівыя выбары, вырашаць пытанні, кіруючыся нормамі міжнароднага права, накіраванымі на забеспячэнне і абарону асноватворных правоў і свабод чалавека і грамадзяніна.

Канстытуцыйны Суд лічыць, што з улікам выкладзеных акалічнасцей Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў мае прававыя падставы для рэгістрацыі ўказанай ініцыятыўнай групы.

РАШЭННЕ
КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Аб прававой пазіцыі Канстытуцыйнага Суда адносна
выкарыстоўваемага ў артыкуле 80 Канстытуцыі Рэспублікі
Беларусь паняцця “грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які
пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь”

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшыні Канстытуцыйнага Суда Васілевіча Р.А., намесьніка Старшыні Марыскіна Л.У., суддзяў Бойка Т.С., Вараб’я Г.Л., Кенік К.І., Падгрушы В.В., Саркісавай Э.А., Філіпчык Р.І., Цікавенкі Л.Г., Шышко Г.Б., на падставе артыкулаў 7, 8, 40, 59, 116 і 137 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь разгледзеў запыт Цэнтральнай Каміссіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньню рэспубліканскіх рэферэндумаў аб пазіцыі Канстытуцыйнага Суда адносна вызначэння паняцця “грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь”, што выкарыстоўваецца ў артыкуле 80 Канстытуцыі.
У запыце указана, што ў Цэнтральную Камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньню рэспубліканскіх рэферэндумаў паступілі дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па вылучэнню кандыдатам ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Пазьняка З.С., які знаходзіцца ў цяпераші час за межамі Рэспублікі Беларусь.
Прааналізаваўшы палажэнні Канстытуцыі, нормы міжнародна-прававых актаў Выбарчага кодэкса, іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд адзначае наступнае.
Пры вызначэнні месца пастаяннага пражываньня трэба ўлічваць не толькі месца фактычнага знаходжання асобы ў той ці іншы перыяд часу (у Рэспубліцы Беларусь або за яе межамі), але і яго намер мець дадзенае месца ў якасці месца свайго пастаяннага пражывання. Змест гэтага паняцця прадвызначаецца мэтамі выезду (выбыцця) за межы Рэспублікі Беларусь: ці з’яўляецца выезд часовым або гэта выбыццё на пастаяннае месца жыхарства ў іншую дзяржаву.
У якасці часовага выезду можна разглядаць выезд у службовую камандзіроўку, на вучобу, адпачынак, для лячэння і па іншых уважлівых прычынах, якія сьведчаць аб часовым знаходжанні за межамі Рэспублікі Беларусь і захванні Рэспублікі Беларусь у якасці месца пастаяннага пражывання.
Канстытуцыйны Суд адзначае, што Пазьняк З.С. захоўвае грамадзянства Рэспублікі Беларусь, свой выезд разглядае як часовы з прычыны палітычнай, на яго думку, сітуацыі. Ім не афармляўся выезд на пастаяннае месца жыхарства ў іншую дзяржаву. Ён з’яўляецца старшынёй Кансэрватыўна-Хрысціянскай Партыі – БНФ, афіцыйна зарэгістраванай Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь (пасьведчаньне № 18), што пацвярджае яго ўдзел у палітычным жыцьці Рэспублікі Беларусь.
Трэба таксама улічваць, што яму прадастаўлена прыстанішча ў замежнай дзяржаве. Артыкулам 14 Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека прадугледжана права кожнага шукаць прыстанішча ад праследавання ў іншых краінах і карыстацца гэтым прыстанішчам.
У адпаведнасці з Дэкларацыяй аб тэрытарыяльным прыстанішчы, прынятай рэзалюцыяй 2312 (ХХІІ) Генеральнай Асамблеі ААН 14 снежня 1967 г., прыстанішча, прадстаўляемае якой-небудзь дзяржавай ва ажыцяўленне свайго суверэнітэту асобам, якія маюць падставу спасылацца на артыкул 14 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, павінна паважацца ўсімі іншымі дзяржавамі. Ацэнка падстаў для прадстаўлення прыстанішча ляжыць на дзяржаве, якая прадстаўляе гэта прыстанішча (артыкул 1).
У гэтай сувязі Канстытуцыйны Суд, грунтуючыся на замацаваным у артыкуле 80 Канстытуцыі прыярытэце агульнаправавых прынцыпаў міжнароднага права і не ацэньваючы наяўнасць сапраўдных ці ўяўных падстаў для звароту Пазьняка З.С. з просьбай аб атрыманні прыстанішча ў іншай краіне, зыходзіць з смаго факта прадстаўлення яму прыстанішча і мяркуе, што рэгістрацыя ініцыятыўнай групы па яго вылучэнню кандыдатам ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь будзе сведчыць аб добрай волі нашай дзяржавы як прававой і дэмакратычнай, яе імкненні ўмацоўваць асновы народаўладдзя і жаданні правесці свабодныя і справядлівыя выбары, вырашаць пытанні, кіруючыся нормамі міжнароднага права, накіраванымі на забеспячэнне і абарону асноватворных правоў і свабод чалавека і грамадзяніна.
Канстытуцыйны Суд лічыць, што з улікам выкладзеных акалічнасцей Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў мае прававыя падставы для рэгістрацыі ўказанай ініцыятыўнай групы.
У сілу прадпісанняў артыкула 3 Канстытуцыі вярхоўнай суверэннай уладай валодае народ, які можа свабодна і непасрэдна выказваць свае адносіны да Кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь як пры зборы подпісаў для яго вылучэння, так і пры галасаванні ў дзень выбараў Прэзідэнта Рэсублікі Беларусь.
Гэтае рашэнне ўступае ў сілу з дня яго прыняцця і падлягае апублікаванню ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

Старшынствуючы – Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь
Р.А. Васілевіч

15 чэрвеня 2001 г., г. Мінск
№ Р-120/2001

21/12/2005 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2005
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024