Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Супраць нямецкай русіфікацыі

Беларускі Культурна-Асьветніцкі Цэнтар у Познані (Польшча) пад кіраўніцтвам Віталя Воранава сумесна з Незалежным Студэнцкім Задзіночаньнем распачынае збор подпісаў супраць вяшчаньня радыё Deutsche Welle у Беларусь па-расейску. Далей...

15/11/2005 › Навіны

 


“Срам, господа, срам!”

У Празе завяршылася генэральная асамблея Мадрыдзкага клюбу, які аб’ядноўвае 30 былых кіраўнікоў краінаў і ўрадаў. Яны добра пагаварылі. Працягваем публікацыі “эўратупізмаў”:
Д.Cорас: ” У Беларусі – таталітарны рэжым. Я думаю, што паколькі Расея мае ўплыў на сытуацыю ў Беларусі, Расеі павінна быць сорамна за тое, што адбывацца.”
Ох, як сорамна, як ёй сорамна!

Тамаш Ракса.

15/11/2005 › Актуаліі



Хадакі да “барына”

У А. Мілінкевіча спыталі чаго ён паехаў у Маскву. Вось што ён адказаў:
“Я думаю, што Масква ня будзе сябе паводзіць так, як раней, адразу ставіць на пэўнага кандыдата. Яна, безумоўна, будзе прыглядацца, але наша галоўная мэта была — паказаць, што ў Беларусі ў палітычнай эліце няма русафобаў, няма антырасейскіх настрояў”.
“Спадар Мілінкевіч мяркуе, што гэтая пазыцыя будзе данесеная да вышэйшага кіраўніцтва Расеі”,– паведаміла радыё «Свабода» (11.11.2005.)

15/11/2005 › Навіны



“Я – ПАЛЯШУК”

Беларускі мастак Яўген Шатохін, сябра Сойму Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ адкрывае выставу сваіх твораў.
Запрашаем на сустрэчу з мастаком і яго творамі а 17-ай гадзіне 16 лістапада 2005 г. У Музей сучаснага беларускага мастацтва, Менск, пр. Скарыны, 47

15/11/2005 › Навіны



Лістападаўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

13 лістапада ў Менску адбылося чарговае паседжаньне Сойму Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сябры Сойму абмеркавалі палітычную і эканамічную сітуацыю ў краіне. Далей...

13/11/2005 › Навіны

 


Зянон Пазьняк. Нацыянальнае становішча

Становішча, у якім цяпер знаходзіцца Беларусь, нагадвае аддалена сітуацыю, якая склалася ў канцы ХVIII стагоддзя, калі сумеснымі намаганьнямі трох імпэрыяў Беларусь і Рэч Паспалітая былі разарваныя паміж немцамі і Масквой. Далей...

12/11/2005 › Навіны

 


Зянон Пазьняк. Назіраецца павелічэньне варожасьці

З першых дзён лістапада заўважна актывізавалася Масква, ейныя “спэцслужбы” і “гэбэ” супраць беларускага руху. Зь некаторых беларускіх форумаў у Сеціве (шмат якія зь іх кантралююцца КГБ) выключылі беларускіх удзельнікаў і зьнішчылі ўсе іхныя выказваньні. Ліквідавалі таксама станоўчыя і нэўтральныя выказваньні пра мяне (пакінулі нэгатыўныя). Далей...

12/11/2005 › Навіны

 


Самаагітацыя Лукашэнкі

А. Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласьць заявіў, што перакананы ў сваёй перамозе на маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году.

“У выпадку майго абраньня я буду рабіць тое, што рабіў 10 гадоў. Я ня буду нікога прасіць галасаваць за мяне, народ не памыліцца, калі на яго ня ціснуць”, – заявіў Лукашэнка, — “справа ня ў тым, выбераце вы мяне ці не… Дзе вы дзенецеся, выбераце.

Мы ж без нагавіц засталіся пасьля развалу Савецкага Саюзу, а тыя, хто сёньня рвецца да ўлады, яны ж тады ўсё прапілі.”

(Лістапад 2005 г. Паводле радыё “Свабода” і друку)

12/11/2005 › Навіны



Potrzebujemy zaprzestać wtrącanie się do spraw wewnętrznych Białorusi, łamanie praw i wolności obywateli Białorusi przez organy władzy państwowej Federacji Rosyjskiej.

Oświadczenie

My, obywatele Białorusi, potrzebujemy od organów władzy państwowej Federacji Rosyjskiej zaprzestać łamanie norm prawa międzynarodowego w stosunku do Republiki Białorusi i 10-milionowego narodu białoruskiego. Chodzi o działalność nieprawną wyższych organów władzy Federacji Rosyjskiej w sprawie wykonania nieprawnej umowy o stworzeniu państwa zjednoczonego Federacji Rosyjskiej i Republiki Białorusi, podpisanej 8 grudnia 1999 r. przez prezydenta Federacji Rosyjskiej B. Jelcyna. Ta umowa jest nieprawna, bo według niej unitarne państwo Republika Białoruś stanie się subiektem jakiegoś „zjednoczonego państwa”, co jest zabronione w Konstytucji Białorusi. Далей...

12/11/2005 › Polski

 


Факты і падзеі (6-10 лістапада 2005 г.)

Рэклямная газэтка “Ва-Банк” паведаміла нам 6 лістапада, што ў 2006 г. дзяржаўнае фінансаваньне сістэмы санаторных і аздараўляльных установаў будзе скарочана ў два разы. І піша далей: “Такое решение принято по итогам совещания по оптимизации санаторно-курортного лечения и оздоровления населения, которое прошло 2 ноября у президента”. Вось так, аказваецца, і слоўца прыдумалі рэжымныя прапагандысты – “оптімізація”. Далей...

12/11/2005 › Актуаліі

 


З. Пазьняк. Прамаскоўскі рэжым.

Альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі
Набліжаецца 2006 год а зь ім падзея пад назвай “прэзыдэнцкія выбары”. Гэтая “падзея” (якой яна станецца ніхто ня ведае) павінна абазначыць лёсы трох суб’ектаў палітыкі на ўсходзе Эўропы: Беларусі, Расеі і Аляксандра Лукашэнкі. Шмат хто мяркуе, што ў выніку ўсяго – пакінецца статус-кво акупацыйнага рэжыму на Беларусі. Але гэта якраз і будзе змрочнае “абазначэньне” яе лёсу. Бо падзеі не застануцца стаяць, працэсы акупацыі выявяцца яшчэ больш адкрыта, паскорыцца разбурэньне беларускай нацыі. Далей...

9/11/2005 › Навіны

 


Мэмарыяльныя мерапрыемствы ў Лошыцкім яры

Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ правялі 5 лістапада мэмарыяльныя мерапрыемствы яшчэ на адным месцы пакутніцтва нашага народу – у Лошыцкім Яры ў Менску. Далей...

7/11/2005 › Навіны

 


На Кальварыйскіх могілках Менску адкрыты помнік мастаку Яўгену Куліку

6 лістапада на Кальварыйскія могілкі, дзе пахаваны вядомы мастак і адзін са стваральнікаў Беларускага Народнага Фронту Яўген Кулік, прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек - у асноўным прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, а таксама грамадзка-палітычныя дзеячы. Мэмарыял з граніту на магіле мастака і ягонай маці паўстаў дзякуючы ахвяраваньням сяброў і родных Яўгена Куліка. Помнікі з чорнага граніту з крыжамі сьвятой Эўфрасіньні Полацкай на магіле мастака і ягонай маці былі створаныя паводле праекту сябра Яўгена Куліка, жывапісца Віктара Маркаўца. Афіцыйнае адкрыцьцё мэмарыялу, было спэцыяльна прымеркаванае да дзён памяці продкаў “Дзяды”. Далей...

7/11/2005 › Навіны



Шэсьце і мітынг у менскім Лошыцкім Яры

Каля паўсотні чалавек узялі ўдзел у шэсьці і жалобным мітынгу ў Лошыцкім Яры, прымеркаваным да Дня памяці продкаў – Дзядоў. Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ прайшлі жалобным шэсьцем ад Палацу культуры камвольнага камбінату да памятнага крыжа ў Лошыцкім Яры, усталяваным на месцы расстрэлаў сталінскіх часоў. Людзі несьці кветкі, сьвечкі, бел-чырвона-белыя сьцягі і транспаранты з надпісамі “Ніякіх саюзаў з імпэрскай Расеяй”. Далей...

6/11/2005 › Навіны



Аршанскія сябры БНФ усталявалі крыжы на месцы растрэлу ахвяраў сталінскага рэжыму

Імпрэза прайшла ва ўрочышчы Кабыляцкая гара пад Воршай, дзе ў 30-50-я гады мінулага стагодзьдзя былі расстраляныя некалькі соцень мірных жыхароў. Як распавядаюць мясцовая старажылы, на Кабыляцкай гары пад Воршай ёсьць 7 ці 8 масавых пахаваньняў, дзе ляжаць расстраляныя ахвяры сталінізму. Ужо колькі год запар традыцыю наведваць гэтае месца на восеньскія Дзяды падтрымліваюць аршанскія сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ. Далей...

6/11/2005 › Навіны



Факты і падзеі (1-5 лістапада 2005 г.)

Школьная русіфікатарская праграма прымусіла кожнага з нас сачыць за падзеямі ў рамане Льва Талстога “Вайна і мір” (дзяўчынкі любілі сцэны з каханьнем і сэнтымэнтам, хлопцы — батальныя сцэны). Далей...

5/11/2005 › Актуаліі

 


The false commemoration

The Belarusan people has seen a certain tendency in the political life and the information practice since the 1990s. This tendency has been elaborated by the KGB. The anti-Belarusan pro-Moscow pseudo-opposition used regularly this tendency. When the Belarusan Popular Front prepared some important action the pseudo-opposition tried always to confuse the people in order to ruin the plans of the patriots. For example, the Popular Front calls the people to celebrate the greatest national fest — the Freedom Day on 25 March (the anniversary of the independence of the Belarusan People’s Republic proclaimed in 1918 and then occupied by the Russian communists). At the same time some professional KGB provocateurs (Statkevich or Khadyka) start the preparation to the celebration of the Constitution day on March 15 (two weeks before the greatest Freedom Day). Далей...

5/11/2005 › English

Камэнтаваць


Тамаш Ракса. У Беларусі і ў Польшчы абураныя дэмаршам Масквы

Расейцы ўвялі новае афіцыйнае свята “дзень нацыянальнага адзінства”, прымеркаванае да выгнаньня расейцамі беларускага акупацыйнага войска з Масквы ў пачатку 17-га стагоддзя. (Масква была занятая тады войскам ВКЛ з удзелам польскіх вайсковых адзінак.) Пра гэта пішуць польскія газэты. Далей...

5/11/2005 › Навіны

 


Юры Беленькі пра закон “Аб палітычных партыях”.

Пачынаючы з 1-га лістапада ў Беларусі дзейнічае новая рэдакцыя закону “Аб палітычных партыях”. Партыі сталі яшчэ пад больш жорсткім кантролем з боку ўлады. Далей...

5/11/2005 › Навіны

 


Валеры Буйвал. Фальшывыя паводзіны

(Падзеі вакол “Дзядоў”)

На першы пагляд некаторыя падзеі здаюцца выпадковымі і не зьвязанымі паміж сабой. Але дастаткова азірнуцца назад, каб убачыць пэўную тэндэнцыю, якую адпрацавалі спэцслужбы. А дзейнічае паводле гэтай тэндэнцыі прамаскоўская псэўдаапазыцыя, прысьцёбнутая да рэжыму. Далей...

5/11/2005 › Навіны

 


« Ранейшае  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2005
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024