Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Салігорскіх падлеткаў затрымалі за… размову з сябрам БНФ

У Салігорску ўвечары 23 лістапада міліцыя затрымала непаўналетніх актывістаў дэмакратычнага руху Зьмітра Бараноўскага, Івана Шылу і Ягора Астапеню. Затрыманьне адбылося падчас іх сустрэчы зь лідэрам мясцовай суполкі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Алегам Борыным.

Паводле Алега Борына, калі ён спаткаўся з падлеткамі на адной з салігорскіх вуліцаў, да іх пад’ехалі міліцыянты і затрымалі:

(Борын: ) “Я спытаў, чаму затрымалі? Яны мне адказалі: “Падазраюцца ва ўчыненьні злачынства”. Выклікалі патрульную машыну. Яна прыехала, я з хлопцамі да машыны дайшоў, міліцыянты папрасілі мяне, каб пастаяў побач. Пасадзілі хлопцаў і павезьлі ў пастарунак. А калі яны мне ўжо тэлефанавалі з пастарунку, то казалі, што затрымалі за тое, што размаўлялі з сябрам БНФ. У іх у сумках былі балёнчыкі з фарбамі”.

Пасьля гэтага спадар Борын накіраваўся ў пастарунак разам з актывісткай Жаночага руху Салігорску Ларысай Насановіч.

(Насановіч: ) “Калі мы падышлі ў міліцыю, то нам таксама было сказана: хлопцаў затрымалі, таму што яны стаялі побач з Алегам Борыным, сябрам БНФ, які можа навучыць кепскаму, то бок расьпісваць сьцены і клеіць налепкі. Гэта першы раз у практыцы, калі дзецям прад’яўляюць прэтэнзіі, што яны проста стаяць побач з чалавекам, які ўваходзіць у Кансэрватыўна-Хрысьціянскую Партыю - БНФ. І гэта ўжо, аказваецца, крымінал, і можа стаць падставай для затрыманьня падлеткаў”.

У салігорскай міліцыі адмовіліся камэнтаваць факт і падставы затрыманьня непаўналетніх актывістаў дэмакратычнага руху. Паводле Алега Борына і Ларысы Насановіч, затрыманых падлеткаў адпусьцілі на волю толькі пасьля таго, як па іх прыйшлі бацькі.

Паводле Міхала Стэльмака, Менск

24/11/2005 › Навіны


20 Responses to “Салігорскіх падлеткаў затрымалі за… размову з сябрам БНФ”

  1. Wordlistx Says:

    Wordlistx

    Fantastic blog post, saw on

  2. plancha électrique Says:

    Yahoo News

    When reading a bit Google and Bing News now I noticed this

  3. Sklep z klamkami Says:

    About our own

    Thanks for your marvelous posting!

  4. Zaluzje Says:

    Look at me

    I am happy to find your distinguished way of writing the post.

  5. Klamki drzwiowe Says:

    About our own

    I have been coming to your site for a long time.

  6. Srebrna Góra Says:

    Some Info

    Ahh tis quite true….

  7. http://www.trampolineavecfilet.fr/ Says:

    Weebly article

    I saw someone writing about this on Weebly and it linked to

  8. Lakierowanie Says:

    Look at me

    I am happy to find your distinguished way of writing the post.

  9. barbecue electrique Says:

    Weebly article

    I saw someone talking about this on Weebly and it linked to

  10. Healthy Fish Recipes Says:

    Living a Healthy Lifestyle Through Diet and Exercise

    I saw this really good post today.

  11. Solary Says:

    My story about

    Youre so cool! I dont suppose Ive learn anything like this before.

  12. Affordable Web Design Says:

    Sites we Like…

    […] Every once in a while we choose blogs that we read. Listed below are the latest sites that we choose […]…

  13. Film Says:

    Best article

    you need to read very fascinating text

  14. Mastering Says:

    Look at me

    .I will ensure that I bookmark your blog and will come back in the foreseeable future.

  15. decodeur tnt Says:

    News

    I was reading the Yahoo news and I saw this really interesting information

  16. tables basses Says:

    Useful and precise

    Its difficult to find really informative and precise info but here I found

  17. rasoir electrique Says:

    Tumblr

    Tumblr linked to this site

  18. Blinds Says:

    About our own

    I have been coming to your site for a long time.

  19. cliquez ici Says:

    Useful and precise

    Its quite hard to find super informative and precise info but now I found

  20. Juliette Jaurequi Says:

    Sites we like

    Well well well, what do we have here….

Leave a Reply

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура
Форум

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2005
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

Г. Пазьняк. «Беларусь у сэрцы»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Зянон Пазьняк

Малады Фронт!

Народныя
навіны Віцебска

Беларуская Музыка

Альтэрнатыўная энэргетыка

[ Усе сябры ]


Hosted by byelarus.com


Бясплатны хостынг



Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2010
Сувязь