![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
Шэсьце і мітынг у менскім Лошыцкім Яры Каля паўсотні чалавек узялі ўдзел у шэсьці і жалобным мітынгу ў Лошыцкім Яры, прымеркаваным да Дня памяці продкаў – Дзядоў. Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ прайшлі жалобным шэсьцем ад Палацу культуры камвольнага камбінату да памятнага крыжа ў Лошыцкім Яры, усталяваным на месцы расстрэлаў сталінскіх часоў. Людзі несьці кветкі, сьвечкі, бел-чырвона-белыя сьцягі і транспаранты з надпісамі “Ніякіх саюзаў з імпэрскай Расеяй”. Гаворыць старшыня раённай арганізацыі Партыі БНФ Анатоль Лагутаў. (Лагутаў: ) “Мінуў яшчэ адзін год пад акупацыяй прамаскоўскага рэжыму. Акупанты вядуць палітыку зьнішчэньня беларускай нацыі. Лошыцкі Яр – месца, якое Зянон Станіслававіч пацьвердзіў фактамі, як і Курапаты. Паглядзіце тут – стаянкі, 2-3 мэтры насыпу. Акупантам не патрэбная беларуская нацыя, не патрэбная краіна Беларусь. Акупантам заўсёды патрэбная тэрыторыя. Адзінае нашае выйсьце на сёньняшні дзень – гэта аддзяленьне ад расейшчыны”. Сакратар управы Партыі БНФ Валеры Буйвал нагадаў пра гісторыю жалобнага месца – Лошыцкага Яру. (Буйвал: ) “Лошыцкі Яр побач з Лошыцкай Белай дачай, якая выкарыстоўвалася ў 20-30 гады да самага нямецкага нашэсьця НКВД як катоўня. Больш за ўсё з тых людзей, якіх забівалі тут, гэта менавіта падманутыя людзі. Многія зь іх паверылі расейска-камуністычнай прапагандзе ў Заходняй Беларусі. Яны ўцякалі ў СССР і траплялі са сваіх цягнікоў на Белую дачу ў Лошыцу. А потым іх зьнішчалі і хавалі тут”. Намесьнік старшыні Партыі БНФ Сяргей Папкоў заклікаў удзельнікаў жалобнага мітынгу гуртавацца вакол нацыянальных каштоўнасьцяў. (Папкоў: ) “Якія разумныя былі нашы дзяды. У гэтыя дні яны ўспамінаюць усіх, хто іх нарадзіў, хто перадаў ім жыцьцё, сваю культуру, сваю мову і свой лад жыцьця. І гэта дае нам упэўненасьць, што мы – не апошнія, што за намі ідуць маладыя, якім мы перадаем сваё, дадаем тое, што далі нам Дзяды. Ніякія ворагі не змогуць зьнішчыць на нашай роднай зямлі наш дух і наша жыцьцё”. Сёньня памяць ахвяраў сталінскага тэрору ўшанавалі і сябры Таварыства Беларускай мовы. Яны ўсклалі вянок да крыжа “Ахвярам бальшавіцкіх рэпрэсій”. Гаворыць актывістка ТБМ Тамара Грузнова (Грузнова: ) “Мы заўсёды на Дзяды прыходзім сюды памянуць нашых дзядоў, якія памерлі за нашу свабоду. Перад гэтым мы заўсёды прыходзім сюды, сьмецьце зьбіраем, клюмбы прыбіраем, каб парадак быў”. Сёньня ў Лошыцкім Яры традыцыйна гучаў “Магутны Божа!” Паводле RFE/RL, 5 лістапада 2005 6/11/2005 › Навіны 26 Responses to “Шэсьце і мітынг у менскім Лошыцкім Яры”Leave a Reply |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:Г. Пазьняк. «Беларусь у сэрцы» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры:[ Усе сябры ] Hosted by byelarus.com Лічыльнік:
|
Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 20002010
// Интернет магазин даёт отличный спектр товаров: маленький холодильник, утюги очень дешево в Москве. |

Студзень 9th, 2012 at 7:54
Wordlistx
Fantastic blog post, saw on
Студзень 12th, 2012 at 23:58
Some Info
I think you spend numerous effort and time updating your blog.
Студзень 13th, 2012 at 21:03
Sources
[…]check below, are some totally unrelated websites to ours, however, they are most trustworthy sources that we use[…]…
Студзень 14th, 2012 at 9:42
Just Looking
When I was browsing a bit last wee end I saw a good post about
Студзень 14th, 2012 at 20:28
Recommeneded websites
[…]Here are some of the sites we recommend for our visitors[…]…
Студзень 18th, 2012 at 2:46
My story about
This is a fantastic website and I can not recommend you guys enough.
Студзень 19th, 2012 at 1:56
Some Info
Ahh tis quite true….
Студзень 22nd, 2012 at 9:37
Useful and precise
Its difficult to find really informative and precise information but here I noted
Студзень 22nd, 2012 at 20:42
Some Info
thank you for sharing.great post.
Студзень 25th, 2012 at 4:09
Weebly article
I saw a writer writing about this on Weebly and it linked to
Студзень 25th, 2012 at 11:39
Living a Healthy Lifestyle Through Diet and Exercise
I saw this really useful post today.
Студзень 26th, 2012 at 19:38
Very {interesting} {points | details } you have {mentioned | noted | observed | remarked}, {thanks | thankyou | regards | appreciate it} for {posting | putting up}. {”Success is a journey, not a destination. The doing is often more important than th…
I like this web site its a master peace ! Glad I noticed this on google. “Tears are the rinse water of an unhappy heart.” by Raynor Schein.
Студзень 29th, 2012 at 3:23
Websites you should visit
[…]below you’ll find the link to some sites that we think you should visit[…]…
Студзень 31st, 2012 at 1:21
Everything about home
Here you can find everything you want about decorative.
Студзень 31st, 2012 at 2:34
Everything about home
Here you can find everything you want about carpets.
Студзень 31st, 2012 at 5:57
Answer for post
I saw this really great post today. Thanks you for the post.
Студзень 31st, 2012 at 8:31
Answer for post
I saw this really great post today. Thanks you.
Студзень 31st, 2012 at 10:32
Everything about home
Here you can find everything you want about home.
Студзень 31st, 2012 at 11:14
Answer for post
I saw this really good post today. Thanks you.
Студзень 31st, 2012 at 14:53
Everything about home
Here you can find everything you want about carpets.
Студзень 31st, 2012 at 23:39
Just Looking
When I was surfing today I noticed a excellent article about
Люты 1st, 2012 at 0:05
Some Info
thank you for sharing.great post.
Люты 3rd, 2012 at 21:34
Some Info
Ahh tis quite true….
Люты 4th, 2012 at 18:35
It is quite hard to find good help
I am really regularly saying that its difficult to get good honest help, but here is
Люты 7th, 2012 at 4:34
Hard Day
It was quite a hard day for me today, so I decided to take to piddeling around a lot on the internet and rapidly found
Люты 7th, 2012 at 16:02
Check out these sites
Some great reads on this site , we recommend you check it out