Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (24 ліпеня – 6 жніўня 2005 г.)

Усе прызнаюць, што сустрэча ў Маскве Пуціна і Лукашэнкі 20-21 ліпеня насіла нейкі адмыслова закрыты характар. Аднак, як напісала “Нар. Воля”: “Сустрэча адбылася за зачыненымі дзьвярмі. Афіцыйна паведамляецца толькі, што “основной темой были вопросы дальнейшего строительства союзного государства”. Такім чынам, нават афіцыёз асабліва не хавае, што Масква актыўна працягвае падрыхтоўку канчатковага паглынаньня нашай незалежнай дзяржавы. Далей...

12/8/2005 › Актуаліі

 


Заява Прэзыдыюму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Прэзыдыюм Рады Беларускай Народнай Рэспублікі выступіў з заявай адносна канфлікту вакол Саюзу палякаў, а таксам абставінаў дыпляматычнага крызісу паміж афіцыйным Менскам і Рэспублікай Польшча. Далей...

11/8/2005 › Навіны



Зянон Пазьняк. Дзіўныя справы ў беларускім замежжы (працяг)

ПАСЬЛЯСЛОЎЕ

Першая частка гэтага артыкула (па-беларуску і ў ангельскай вэрсіі) была надрукаваная ў разавым выданьні “Беларуская Салідарнасьць за мяжой” і зьмешчана на старонцы “Беларуская Салідарнасьць” у Сеціве.
У выніку друкаваньня артыкула выдавец “Беларашан Таймс” спадар Расьціслаў Гарошка радыкальна “разабраўся” з рэдакцыяй – звольніў усіх і заявіў, што галоўны рэдактар Ю. Чудзін (Васілеўскі) скарыстаўся ягоным даверам і ашукаў яго і чытачоў, за што ён, спадар Гарошка, просіць ва ўсіх прабачэньня. Далей...

10/8/2005 › Навіны

 


Сёньня – 95 гадоў з дня нараджэньня Ларысы Геніюш

Сёньня Ларысе Геніюш споўнілася б 95 гадоў. Выдатная паэтка была актыўнай дзяячкай беларускага замежжа пэрыяду другой усясьветнай вайны. За гэта разам з мужам Янкам была асуджаная на 25 гадоў лягераў. Пасьля сьмерці Сталіна вярнулася ў Беларусь, жыла ў Зэльве. З нагоды 95-х угодкаў Ларысы Геніюш беларуская грамадзкасьць стварыла аргкамітэт для сьвяткаваньня гэтай даты. Далей...

9/8/2005 › Навіны



Юры Бандажэўскі: “Я выжыў, дзякуючы навуцы”

Вызвалены ў мінулую пятніцу прафэсар Юры Бандажэўскі заявіў Радыё Свабода ў першым пасьля вяртаньня з калёніі-пасяленьня інтэрвію, што хоча вярнуцца да актыўных навуковых дасьледаваньняў, дапамагаць людзям захоўваць здароўе ў неспрыяльных экалягічных умовах. З былым палітвязьнем, вядомым спэцыялістам у галіне радыяцыйнай мэдыцыны, заснавальнікам і першым рэктарам Гомельскага мэдінстытуту Юрыем Бандажэўскім на наступны дзень пасьля ягонага вызваленьня размаўляў наш карэспандэнт. Далей...

8/8/2005 › Навіны



Архіў інтэрнэт-старонак

Гэта архіў інтэрнэт-старонак адраджэнцкіх арганізацыяў. Нажаль ня ўсё ўдалося ўзнавіць, бо ў бальшыні сваёй гэтыя старонкі ўжо ня фунцыянуюць.

Калі ў Вас захаваўся (хаця б часткова) інтэрнэт-архіў Вашай адраджэнцкай арганізацыі, калі ласка, напішыце нам. Дый калі зьмест Вашай старонкі, якая ўжо не існуе, будзе цікавы й карысны, мы з радасьцю зьмесьцім яе ў нашым інтэрнэт-архіве на старонцы Беларускай Салідарнасьці.

Магілёўская гарадзкая арганізацыя Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” (вэр. 10.08.05)

Svojskaje Ahienсtva Navinaŭ i Arhumantaŭ (SANA)/ Vitinfarmbiuro (вэр. 11.08.05)

Віцебская газэта “Выбар” (рэд. Барыс Хамайда) (вэр. 12.08.05, у стадыі распрацоўкі)

5/8/2005 › Змаганьне за Беларусь



Івонка Сурвілла: “Рашэньне Эўракамісіі сьведчыць аб неразуменьні сытуацыі”

Рашэньне Эўракамісіі распачаць вяшчаньне радыёстанцыі “Нямецкая хваля” на Беларусь па-расейску камэнтуе старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла.

(Сурвілла: ) “Рашэньне Эўракамісіі распачаць вяшчаньне радыёстанцыі “Нямецкая хваля” на Беларусь па-расейску сьведчыць пра абсалютнае неразуменьне беларускай сытуацыі і той ролі, якую беларуская мова можа адыграць у дэмакратызацыі краіны.

Яшчэ два месяцы таму я зьвярнулася зь лістом да спадарыні Эвэлін Фішэр, адной з кіраўнікоў “Нямецкай хвалі”. Я патлумачыла, што права беларусаў размаўляць і атрымліваць інфармацыю на беларускай мове ў сёньняшняй Беларусі – гэта найважнейшае права чалавека, якое топчацца дыктатарскім рэжымам Лукашэнкі. Я была шчасьлівая, што “Нямецкая хваля” распачынае вяшчаньне на Беларусь – да таго моманту, пакуль не даведалася, што вяшчаньне гэтае будзе па-расейску”.

Паводле RFE/RL, Сяргей Навумчык, Нью-Ёрк

5/8/2005 › Навіны



Зянон Пазьняк камэнтуе рашэньне Эўракамісіі і “Нямецкай хвалі”

Рашэньне Эўракамісіі аб пачатку вяшчаньня на радыёстанцыі “Deutsche Welle” на Беларусь па-расейску, а таксама інтэрвію “Свабодзе” нямецкага дыплямата Ганса-Герога Віка, які прывёў сваё аргумэнты на карысьць адкрыцьця такога вяшчаньня, камэнтуе лідэр Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Зянон Пазьняк.

(Пазьняк: ) “Мне ужо даводзілася выказвацца адносна ідэі вяшчаньня на Беларусь па-расейску, у артыкуле “Пад блудам чужой палітыкі”, надрукаваным у газэце “Беларус”. Далей...

4/8/2005 › Навіны

 


У Нью-Ёрку адзначылі 90-гадовы юбілей Антона Шукелойця

У нядзелю ў саборы cьвятога Кірылы Тураўскага, што на Атлантык-авэню ў Нью-Ёрку, сабраліся дзясяткі амэрыканскіх беларусаў, каб павіншаваць з 90-гадовым юбілеем патрыярха дыяспары Антона Шукелойця.

Антон Шукелойць сёньня зьяўляецца найстарэйшым прадстаўніком беларускай дыяспары, і ня толькі паводле ўзросту – шмат гадоў ён узначальвае Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне (БАЗА), якое аб’ядноўвае беларусаў у розных гарадох і штатах Амэрыкі. Далей...

1/8/2005 › Навіны



Зянон Пазняк. “Паражэньне польскай палітыкі”

Ліст сябрам Сойму
Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ

Здарылася гэтак, як мы і меркавалі ў нашых папярэдніх ліпеньскіх развагах (дарэчы, перакладзеных і на польскую). Польскія палітыкі так і не зразумелі (ці не пажадалі зразумець) інтрыгі маскоўскіх паводзінаў у Беларусі. Польшча пацярпела першую паразу – адклікала амбасадара і, фактычна, апынулася на мяжы разрыву дыпляматычных дачыненьняў зь Беларусяй. Далей...

1/8/2005 › Навіны

 


  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2005
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024