![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
Зянон Пазьняк: “Быкаў жыў па праўдзе” “Толькі пры наяўнасьці свабоды і незалежнасьці магчымы працяг беларускай гісторыі” – сказаў аднойчы Васіль Быкаў у інтэрвію Свабодзе. Ён вылучаў дзьве найвялікшыя падзеі ў гісторыі Беларусі – абвяшчэньне Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе і аднаўленьне Незалежнасьці ў пачатку 1990-х. Дадам, што да апошняй падзеі – ў складзе кіраўніцтва Беларускага Народнага Фронту – Васіль Уладзімеравіч меў самае непасрэднае дачыненьне. Гаворыць па тэлефоне з Варшавы Зянон Пазьняк. (Пазьняк: ) “Я хачу сказаць пра галоўнае – пра духоўную спадчыну Васіля Быкава, якую ён пакінуў беларусам прыкладам свайго жыцьця. Быкаў шанаваў самую вялікую каштоўнасьць чалавецтва – справядлівасьць. І жыў па праўдзе. Шмат хто піша пра жыцьцё па праўдзе, але мала хто па праўдзе жыве, асабліва, калі нявыгадна. Быкаў – якраз жыў, і быў справядлівым у сваіх ацэнках і паводзінах. І пры гэтым быў вельмі сьціплым чалавекам. У маім ўяўленьні гэта той народны вобраз беларуса, які павінен быць узорам для іншых. Другім важным духоўным прыкладам, які сьцьвердзіў Быкаў, было ягонае служэньне Бацькаўшчыне. Менавіта крэда справядлівасьці прывяло яго ў Беларускі Народны Фронт. Менавіта яно паўплывала на ягоны выбар. Гэта быў чалавек, які, запаліўшы сьвечку, трымаў яе ў руцэ і падымаў высока, каб усе бачылі сьвятло, а не ставіў яе пад стол, як рабілі маладушныя людзі. Быкаў стаў у шэрагі беларускага нацыянальнага Адраджэньня, бо змаганьне за народ, за культуру і свабоду было справядлівым. Наш народ зьнішчалі, зьневажалі і прыніжалі. Сумленныя людзі ня маглі гэтага цярпець, і ахвяраваліся многім дзеля шчасьця народу і Беларусі. Такі быў Быкаў. Гэткі ён пакінуў прыклад для маладых і для ўсёй нацыі.” Паводле RFE/RL, Сяргей Навумчык, Прага 18/6/2005 › Навіны 10 Responses to “Зянон Пазьняк: “Быкаў жыў па праўдзе””Leave a Reply |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:Г. Пазьняк. «Беларусь у сэрцы» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры:[ Усе сябры ] Hosted by byelarus.com Лічыльнік:
|
Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 20002010 |

Чэрвень 18th, 2005 at 19:25
Быкаў - паходня Беларусі, паходня якая ніколі не згасьне! Ён у адным шэрагу з Касьцюшкам, Каліноўскім, Міцкевічам - іньшымі Вялікімі Беларусамі! Сьвятло іх імёнаў будзе заўсёды з намі. Беларусі нябудзе, калі не будзе памяці пра гэтых людзей, таму мы мусім памятаць пра іх - ЗАЎСЁДЫ!
Жыве Беларусь!
Чэрвень 18th, 2005 at 21:43
Быкаў - сапраўдны сын Беларусі, нават у самыя цяжкія часы не цураўся Беларусі!
Жыве Беларусь!
Чэрвень 19th, 2005 at 20:57
Цікава колькі дзён спадар Зянон будзе ў Варшаве. Сам заўтра туды еду. Вельмі б хацеў пабачыць вернага сына Беларускай зямлі.
Чэрвень 21st, 2005 at 8:15
Калі чытаеш імёны сапраўдных беларусаў, адчуваеш як шмат мы страцілі і як нехапае нацыі сапраўднага лідэра. Адзіныя ў 1990, мы разбеглісь па патртыйным групоўкам і суполкам, ваюем адзін з одным яўна і таемна. Пара аб’яднацца ва імя Беларусі. Лічу гэта будзе сапраўднае ўшанаванне такіх беларусаў як Васіль Быкаў
Чэрвень 24th, 2005 at 12:06
Varta tolki dac duba,jak nas pachnajuc nazyvac vialikimi,liubic ,slavaslovic i …zarabliac na nashyh imionah kapejchynu.A tak hochacca uvagi,pakul zhyvy
Чэрвень 24th, 2005 at 12:08
A hto budze liubic ne sa pr au dn yh synou i dachok Belarusi?
Студзень 30th, 2012 at 16:01
will smith poster buy
[…]the foundation for a lot of practices whether or not on your own or like […]
Люты 7th, 2012 at 5:31
greenpeace australia campaigns
[…]various points where Judge Rodgers may have failed to exercise […]
Люты 8th, 2012 at 1:13
sopa de caracol song
[…]have one particular of every pair” or even “I experience not currently being my mouth location guard, I am certain that our canine […]
Люты 8th, 2012 at 16:41
sopa news today
[…]ready brief even though ago, “Mom athlonsports are exceeded shin as properly as knee players, I […]