Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Масква забіла нашага суайчыньніка

Вялікае гора прынёс расейскі молах яшчэ ў адну беларускую сям’ю. Вось як паведамляе пра гэта БЕЛАПАНаўскае інтэрнэт-выданьне “naviny.by”:
“В Москве гранитная плита убила строителя из Беларуси
31.05.2005, 20:16
30 мая в центре Москвы во время строительных работ по реконструкции Краснохолмского моста в результате несчастного случая погиб рабочий.
Как сообщил источник в МВД, это произошло примерно в 12.00; на 47-летнего гастарбайтера из Беларуси упала гранитная плита. От полученных травм мужчина скончался на месте. //”Регнум””

Акупацыйны рэжым выпіхнуў у Расею больш за мільён актыўных кваліфікаваных беларусаў і ператварыў іх у бяспраўных «гастарбайтеров із Беларусі», якіх беспакаранна забіваюць, калечаць, рабуюць.

БС

1/6/2005 › Навіны


 


Папкоў 2/06/2005 0:00

Важнейшай сацыяльна-эканамічнай задачай беларускай улады (пасля таго, як імпэрскі пракуратар Лукашэнка зьбяжыць у Расею)будзе вяртаньне беларусаў з расейскага рабства і забесьпячэньне працай на радзіме.


Aleks 2/06/2005 17:10

А почему Вы решили, что нам нужен Ваш Лукашэнка?


Пятрусь 2/06/2005 22:12

Алекс

вы прынялі беглага сепаратыста з Грузіі, Януковіча з Украіны.

Лукашэнка для вас свой - вось вы і захочаце яго ўзяць.

Праўда мы не аддадзім. Вытрасем зь яго ўсё пра Вашыя брудныя гэшэфты, а потым у турму (беларускую). Добрае мейсца для маскальскага паслугача.


Дзік 5/06/2005 23:44

Бляха, людзі! Якія вы ўсё-ткі нездаровыя ў сваім шавінізьме! Прычым тут расейцы, калі пліта ўпала на чалавека! У Менску такія падзеі таксама здараюцца, ці не ФСБ за гэтым стаіць:))
Трэба быць болей пазытыўнымі, любіце Беларусь! Навошта ненавідзіць Расею?
Love!Peace!Respect!


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура
Форум

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2005
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

Г. Пазьняк. «Беларусь у сэрцы»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Зянон Пазьняк

Малады Фронт!

Народнае галасаваньне

Формула 1 на беларускай

Народныя
навіны Віцебска

[ Усе сябры ]


Hosted by byelarus.com


Бясплатны хостынг



Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2007
Сувязь