![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
Канфэрэнцыя Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 3 красавіка Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ правяла ў Менску традыцыйную ІV канфэрэнцыю “Ідэалы Беларускай Народнай Рэспублікі і Адраджэньне Беларусі”. У ДК МАПІД сабралася вялікая грамада, заля была ўпрыгожаная Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі. Канфэрэнцыя распачалася сьпяваньнем гімну “Магутны Божа”. Грамада ўшанавала хвілінай маўчаньня памяць папы рымскага Яна-Паўла ІІ, вялікага рэлігійнага дзеяча, які ўсё сваё жыцьцё прысьвяціў служэньню Богу і чалавецтву, нястомна працаваў дзеля справы пагадненьня і дружбы паміж людзьмі і народамі розных рэлігіяў. Быў заслуханы даклад кандыдата мастацтвазнаўчых навук Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, “Ідэалы БНР у кантэксьце часу” . З дакладамі выступілі доктар гістарычных навук, прафэсар Анатоль Грыцкевіч, кандыдат пэдагагічных навук Уладзімер Старчанка, кандыдат гістарычных навук Эдвард Зайкоўскі, якія распавялі пра падзеі 1918 году, пра гістарычнае значэньне Беларускай Народнай Рэспублікі. Выканаўца абавязкаў старшыні Фронту і Партыі Юры Беленькі і намесьнік старшыні Фронту і Партыі Сяргей Папкоў выступілі з дакладамі на тэму сучаснага палітычнага і эканамічнага становішча ў Беларусі і барацьбы патрыётаў супраць расейскага імпэрыялізму. Адказны сакратар Управы Сойму Фронту і Партыі Алесь Чахольскі прысьвяціў свой выступ абароне Курапатаў — сьвятыні беларускага народу. Сакратар Управы Сойму Фронту і Партыі Валеры Буйвал выступіў з дакладам “Беларусы на румынскім фронце ў 1917-18 гг.” Удзельнікі канфэрэнцыі дзяліліся думкамі, абмяркоўвалі гісторыю і сучасныя праблемы. Усе прыйшлі да агульнай высновы, што дзякуючы рэвалюцыйнаму ўздыму 1918 году і абвяшчэньню незалежнасьці БНР існуе цяперашняя Беларуская дзяржава, наш народ мае гістарычную пэрспэктыву вольнага і цывілізаванага разьвіцьця. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 4/4/2005 › Навіны 26 Responses to “Канфэрэнцыя Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ”Leave a Reply |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:Г. Пазьняк. «Беларусь у сэрцы» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры:[ Усе сябры ] Hosted by byelarus.com Лічыльнік:
|
Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 20002010 |

Красавік 5th, 2005 at 13:42
Шкада што я не быў на канфэренцыі, шкада што нас пакінуў Ян Павал ІІ, які сам падтрымліываў салідарнасьць і казаў, што яна без любові не зьдзяйсьняецца, навучыў нас як можна без вайны перамагчы камунізм і даканаў такога, чаго не зрабіў не толькі не адзін папа, а нават ніводны кіраўнік дзяржавы. Няхай яго ён будзе прыкладам для спадара Зянона, беларускага народу і ўсяго сьвету. Няхай Усемагутны ўзнагародзіць яго за такую дабрыню.
Красавік 11th, 2005 at 16:44
Вельмі добра што ў нашай краіне яшчэ не ўсі запамятвалі аб сваей гісторыі і аб сваей роднай Бацькаўшчыне
з павагай студэнт МДУ імя Куляшова
Сяржук 11 красавіка 2005года
Красавік 16th, 2005 at 19:50
http://www.zianonpazniak.de
Студзень 9th, 2012 at 9:15
Fivezonex
Fantastic blog post, saw on
Студзень 13th, 2012 at 0:01
Online Article
Great information, look into my post about this
Студзень 13th, 2012 at 20:56
Read was interesting, stay in touch…
[…]please visit the sites we follow, including this one, as it represents our picks from the web[…]…
Студзень 14th, 2012 at 12:36
Yahoo News
When reading a bit Google and Bing News just now I noticed this
Студзень 19th, 2012 at 0:30
Some Info
thank you for sharing.great post.
Студзень 22nd, 2012 at 7:19
Just Looking
When I was browsing today I saw a great post concerning
Студзень 22nd, 2012 at 19:55
My story about
Youre so cool! I dont suppose Ive learn anything like this before.
Студзень 23rd, 2012 at 0:26
Online Article
Great information, look into my post about this
Студзень 25th, 2012 at 8:53
Yahoo News
When checking out Yahoo News today I noticed this
Студзень 26th, 2012 at 21:20
My post about
I saw this really good post today.
Студзень 29th, 2012 at 2:33
Recommeneded websites
[…]Here are some of the sites we recommend for our visitors[…]…
Студзень 30th, 2012 at 19:34
sopac water polo
[…]making it 13 victories from 13 races – said of her decision[…]
Студзень 30th, 2012 at 21:03
Online Article
Indeed this is a useless post
Студзень 31st, 2012 at 21:25
News
I was reading the Yahoo news and I saw this really cool info
Люты 2nd, 2012 at 21:01
My story about
Youre so cool! I dont suppose Ive learn anything like this before.
Люты 4th, 2012 at 10:20
Yahoo News
When checking out Yahoo News yesterday I found this
Люты 5th, 2012 at 6:16
Just Looking
When I was browsing yesterday I noticed a great article about
Люты 5th, 2012 at 22:34
Must read
I saw this very interesting post last week
Люты 7th, 2012 at 1:09
will smith poster hancock
[…]contact and keys on the principal door which you can leave[…]
Люты 7th, 2012 at 3:34
Looking around
I love to look a bit around the vast internet, quite regularly I will just go to Stumble Upon and read and check stuff out
Люты 7th, 2012 at 15:06
Sites you may enjoy
while the sites we link to below are completely unrelated to ours, we think they are worth a read, so have a look
Люты 8th, 2012 at 16:22
will smith and jada divorce
[…]all choices set ahead of him before he handed down his demise sentence to […]
Люты 9th, 2012 at 3:13
greenpeace uk address
[…]practice in the location of game[…]