Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (1–10 студзеня 2005 г.)

Валеры Буйвал
Гэта быў навагодні баль, але маскальскі шавінізм не ўзяў адпачынку. Пасьля павітальнага выступу Пуціна і боя крамлёўскіх курантаў на сцэну выбег татара-мангол (русскій патріот) саліст Газманаў і, канвульсійна дрыгаючыся, зароў папулярны ў імпэрыі хіт. У хіце было пра ўсё. Цытуем: “Украина, Молдова, Белоруссия и Прибалтика – это моя страна. Я сделан в СССР!” Далей: “Рюрик, Романовы, Ленин и Сталин – это моя страна. Я сделан в СССР!” Мы думалі, што больш яму фантазіі ня хопіць, але ў фінале рускі мангол паведаміў немым крыкам, што “КГБ, МВД и наука высокая – это моя страна. Я сделан в СССР!” Далей...

12/1/2005 › Актуаліі

 


Студзеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

9 студзеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў зварот сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, у якім былі вызначаныя асноўныя напрамкі партыйнай працы. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні ў Беларусі Фронту і Партыі:

“Варта падвесьці вынікі мінулага году. Галоўнай палітычнай падзеяй у Беларусі былі псэўдавыбары і незаконны “рэфэрэндум”, якія адбыліся 17 кастрычніка сёлета. Мы за год да гэтых падзеяў папярэджвалі грамадзтва менавіта пра такі сцэнар падзеяў. Далей...

11/1/2005 › Навіны

 


The Soim of the Belarusan Popular Front “Adradzennie” and the Conservative Christian Party - BPF

January 9, 2005 the Soim of the Belarusan Popular Front «Adradzennie» and the Conservative Christian Party - BPF took place in Minsk. The Soim has heard the appeal by Mr. Zianon Pazniak, Chairman of the Belarusan Popular Front «Adradzennie» and the Conservative Christian Party - BPF. Mr. Zianon Pazniak has defined the main tasks of the Front and the Party in 2005. Mr. Yuri Belenki, acting chairman in Belarus of the Front and the Party, has made a report: «The main political event in 2004 was the regimeв’s electoral campaign on October 17: the pseudo-elections and the illegitimate «referendum». Далей...

9/1/2005 › English

Камэнтаваць


Гэбізм супраць Біла Гейтса

У 1995 годзе, кіраўнік фірмы “Microsoft” Біл Гейтс выпусьціў у сьвет сваю кнігу “Дарога ў будучыню”. Ён намаляваў свой погляд на тое, як шырокае ўкараненьне новых інфармацыйных тэхналёгіяў паўплывае на разьвіцьцё сусьветнага грамадзтва ва ўсіх сфэрах жыцьця. Прайшло дзесяць гадоў і мы зьяўляемся сьведкамі рэалізацыі прагнозаў Біла Гейтса. У катэгорыі “Аналітыка” мы па частках памяшчаем гэтую кнігу. Пачынаем з разьдзелу 9 “Адукацыя – лепшае ўкладаньне грошай”. Пачынаем з гэтага разьдзелу, таму як кожны з нас можа ўявіць, якой можа быць школа (для спрашчэньня задачы закранаем толькі школу) і якой яна зьяўляецца ў нашай краіне. Пры сучасных коштах на вылічальную тэхніку і сродкі сувязі маюцца ўсе магчымасьці за 3-5 гадоў правесьці рэальную рэформу школы (і адукацыі агулам) з улікам сучасных дасягненьняў інфармацыйных тэхналёгіяў.
Праімпэрсі рэжым Лукашэнкі штучна не разьвівае адукацыю. Выконваецца заказ расейскай імпэрыі. Заказчыкыкам патрэбная таннае войска і танная здаровая рабочая сіла, каб круціць веньцілі на газавых і нафтавых магістралях, круціць баранку на грузавіках, здабываць імпэрскім алігархам розную сыравіну і выкапні. Калі прааналізаваць бюджэт, то гэтае злачынства супраць беларусаў выяўляецца дакладна. У далейшым мы правядзем больш дакладны аналіз гэтай злачыннай палітыкі.

7/1/2005 › Навіны



Біл Гейтс “Дарога ў будучыню”

Электронная версія кнігі
1. Зьмест
2. Ад Аўтара
3. Прадмова
4. Раздзел № 9: Адукацыя - лепшае ўкладаньне грошай
Далей...

4/1/2005 › Навіны



Біл Гейтс “Дарога ў будучыню” (разьдзел № 4)

Прыкладаньні і прылады Далей...

4/1/2005 › Навіны

 


Зянон Пазьняк: “Рамантызацыя гэбоўскага тэрору – адлюстраваньне сутнасьці ўлады, якая кіруе цяпер у Расеі і ўплывае на Беларусь”

(Прага, Радыё “Свабода”, 3 студзеня 2005)

Сяргей Навумчык: - Днямі сьпікер Дзяржаўнай думы Расеі Барыс Грызлоў назваў Іосіфа Сталіна “выбітнай” асобай, у якога, праўда, “былі недахопы”. Даволі значная частка беларускага грамадзтва, паводле сацыёлягаў, бачыць у Сталіне ідэал палітыка.
Што імпануе людзям у вобразе Сталіна – пасьля публікацыі мільённымі накладамі “Архіпэлягу ГУЛАГ” і адкрыцьця Курапатаў – на постсавецкай прасторы? Як такія сымпатыі характарызуюць грамадзтва? На гэтае пытаньне адказвае палітык і гісторык Зянон Пазьняк.

Зянон Пазьняк: “Ёсьць дзьве асноўныя прычыны, чаму цяпер у Беларусі і ў Расеі пачалі хваліць Сталіна. Далей...

4/1/2005 › Навіны



Біл Гейтс “Дарога ў будучыню” (разьдзел № 6)

Рэвалюцыя ў зьмесьце дакумантаў Далей...

4/1/2005 › Навіны



Біл Гейтс “Дарога ў будучыню” (разьдзел № 7)

Наступствы для бізнэсу Далей...

4/1/2005 › Навіны



2005 год

Аптымістычны для беларусаў год. Напрыканцы мінулага году нашы суседзі ўкраінцы нанесьлі мацнейшы ўдар (за апошнія 12 гадоў) па рэшткам расейскай імпэрыі. Крамлёўскія гульні па рэанімацыі імпэрыі “вялікая расея” пацярпелі сакрушальную паразу. Крамлёўскія імпэрыялісты пакуль яшчэ нягоднічаюць у нашай краіне. Яшчэ зьлятаюцца на свае зборышчы з мясцовымі імпэрскімі нягоднікамі пад шыльдай “саюзнай дзяржавы”. Трэба лічыць, што сваёй вяршыні яны дасягнулі ў Беларусі 17 кастрычніка 2004 года, калі гвалтам і ашуканствам правялі свой незаконны рэфэрэндум і агучылі “ашаламляльныя” вынікі “усенароднай любові”. Далей...

1/1/2005 › Навіны



Факты і падзеі (20-31 сьнежня 2004 г.)

Валеры Буйвал
У Крамлі жулікавата паціраюць рукі і зьедліва пасьмяхаюцца. Заходнія наіўнячкі атрымалі яшчэ адзін урок ад расейскай “дэмакратыі”. Пасьля шматмесячнага шуму-гаму вакол нафта-газавай кампаніі ЮКОС 20 сьнежня ўрэшце адбыўся аукцыён па продажы яго буйнейшага падраздзяленьня пад назовам “Юганскнефтегаз”. Ахвотных набыць тое, што ляжыць, было шмат. У ЗША амэрыканскія ўкладчыкі ў расейскі нафтавы капітал нават наладзілі суд, які павінен быў абараніць іхнія правы. А ў маскоўскай зале ўстаў невядомы мужчына і сказаў чалавеку з малатком, што ён купляе і дае неабходныя 2,5 мільярды доляраў (ну, выліты Астап Бэндэр – ды й уся сітуацыя са знаёмага раману). Назваўся новы Бэндэр нікому невядомай кампаніяй “Байкалфінансгруп”, аплаціў і зьнік. Далей...

1/1/2005 › Актуаліі

 


  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2005
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024