Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Прывід Пуціна без галавы на мінулым тыдні бачылі ў Беларусі.

Сяргей Папкоў
Трапны вобраз “прывід Пуціна без галавы” прымяніў карэспандэнт New York Times Нікалас Крыстоф у артыкуле, які раскрывае сутнасьць палітыкі крамлёўскай улады ў дачыненьнях да суседніх краінаў. (“Крытычны” лямант расейскага выданьня globalrus.ru за 17.12.2004 на артыкул Нікаласа Крыстофа чытайце тут на катэгорыі «актуаліі»)

На мінулым тыдні 21 сьнежня прывід Пуціна без галавы заляцеў у Менск. Прывід зьявіўся ў выглядзе зграі маскоўскіх інтэгратараў начале з прэмьерам Фрадковым. Пад пакрыўкай “саюзнай дзяржавы” Фрадкоў праводзіў паседжаньне так званага “саўміну”. Нягоднікі, як з аднаго боку, так і з другога, вялі свой гандаль.

Па іншаму, як нягоднікі, гэтых людзей не назавеш. Ці ж могуць нармальныя людзі (тым больш тыя, каму народы давяраюць уладу) парушаць законы сваіх краінаў? Штучнае ўтварэньне “саюзная дзяржава” супярэчыць Канстытуцыі Беларусі і яе законам. Дагавор ад 8 сьнежня 1999 года аб стварэньні “саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі” ёсьць жульніцтва і крымінал.

Уладныя жулікі і нягоднікі, выхаванцы лубянскай канторы, імкнуцца прывучыць беларусаў да думкі, што іхная доля існаваць у абдымках “старэйшага маскоўскага брата” ёсьць непазьбежнасьць. І гэта ў той час, калі трашчыць і рвецца на шматкі рэшта расейскай імпэрыі. У той час, калі беларусам трэба мацаваць сваю дзяржаву і гуртаваць нацыю, каб не патануць у расейскім гнойніку.
Нягодна паводзяць сябе таксама розныя “незалежныя”аналітыкі і журналісты, якія прыхоўваюць жульніцтва і крымінал, імкнуцца закалыхаць сваіх чытачоў і слухачоў. Маўляў, сьпіце беларусы спакойна, ніякай “саюзнай дзяржавы” ня будзе. Ну прыехалі, ну сустрэліся, пагаварылі ды вырашылі некаторыя гаспадарчя справы. Нічога не мяняецца.

Аднак, мяняецца і пакуль для нас ня ў лепшы бок. Хто ехаў апошнім часам праз беларуска-польскую мяжу, той адчуў гэта на сабе. Адчуў, што пераход праз гэтую мяжу ператварыўся ў турэмны праход, канешне, з беларускага боку. Мытнікі робяць татальны ператрус асабістых рэчаў, пераглядаюць кожную паперку, пераважваюць тавар. У мытную дэклярацыю патрабуюць запісваць асабістыя рэчы да сподніх. Відно, як агідна пачуваюць сябе і мытнікі (кажуць, што зробіш, мы на службе), і грамадзяне. У рэчышчы навядзеньня турэмных парадкаў і прапанова палатнікуў паставіць пад дзяржаўны кантроль доступ у інфармацыйнае сеціва (інтэрнэт). Не для нашага дабрабыту праводзіцца напампоўваньне расейскай зброяй нашай тэрыторыі, а таксама стварэньне штучнага беспрацоўя дзеля выцісканьня кваліфікаванай рабочай сілы ў Расею ( у жулікаў ад уладаў гэта падаецца пад лёзунгам “стварэньня роўных умоваў міграцыі рабочай сілы”). Усяго гэтага як бы не існуе для “незалежных” СМІ.

Каб зрабіць больш дакладны аналіз сытуацыі, лепш карыстацца СМІ нягоднікаў. Прывяду красамоўныя выказваньні некаторых асобаў, якія зьмешчаныя ў дадатку “Союз” да газэты “Советская Белоруссия” за 23 сьнежня 2004 г. :
- М.Фрадкоў (прэмьер РФ): …”І ў Расеі і Беларусі вераць у патэнцыял саюзнай дзяржавы”.
- С. Сідорскі (прэмьер рэжыму на Беларусі): … “Вырашана адно з важнешых пытаньняў саюзнага будаўніцтва – падрыхтоўка бюджэта 2005 года. Гэты дакумант у бліжэйшы час будзе накіраваны па разгляд у парляманцкі сход саюза Беларусі і Расеі”.
- П.Барадзін (так званы дзяржсакратар незаконнай саюзнай дзяржавы): “2005 год павінны стаць знакавым у разьвіцьці саюзнай дзяржавы. Пытаньні канстытуцыйнага акту, сродку плацяжу, саюзнай уласнасьці, роўных правоў у пытаньнях руху людзей і капіталу, уніфікацыі нарматыўна-прававой базы – гэта сёньня першачарговыя задачы”…

Як бачым, праект нягоднікаў і жулікаў па стварэньні “саюзнай дзяржавы” ажыцьцяўляецца.

Як беларусам неабходна дзейнічаць супраць нягоднікаў і жулікаў дэманструе ўкраінскі народ.
Знаходзяцца цьвярозыя людзі і сярод грамадзянаў Расеі, якія разумеюць сутнасьць тых, хто трымае ўладу. У катэгорыі “актуаліі” разьмешчаны артыкулы расейскіх аўтараў А. Багаслоўскага “Ці можна быць патрыётам рэжыму нягоднікаў?“ і А.Калініна “Памяншэньне рускага”. Беларускі чытач знойдзе (па-падабенству) тут характарыстыку прадстаўнікоў беларускіх уладаў і іх сатэлітных “апазыцыянэраў”.

26/12/2004 › Навіны


30 Responses to “Прывід Пуціна без галавы на мінулым тыдні бачылі ў Беларусі.”

  1. И.И.Иванов Says:

    Атрымаўшы паразу ва Украiне,маскаль шчэ крапчэй учэпiцца ў Беларусь.Гэта прадказальна.Маскаль будзе iмкнуцца прадухiлiць разьвiцьцё падзеяў у Беларусi па ўкраiнскаму сцэнару.Дзеля гэтага Фрадкоў i наведваў Беларусь.

  2. binder Says:

    И.И.Иванов 27/12/2004
    “Атрымаўшы паразу ва Украiне,маскаль шчэ крапчэй учэпiцца ў Беларусь.Гэта прадказальна.Маскаль будзе iмкнуцца прадухiлiць разьвiцьцё падзеяў у Беларусi па ўкраiнскаму сцэнару.Дзеля гэтага Фрадкоў i наведваў Беларусь.”

    Моцна ўкраінскі народ паабламаў маскалю зубы. Перамога Украіны значна паскорыць далейшы распад расейскай імпэрыі. Канешне, нам, беларусам, трэба ня “спаць у шапку”, каб нас нягоднікі і жулікі не ўцягнулі ў гэты распад. Таму Зянон Пазьняк прапанаваў ясны і дакладны падзел грамадзка-палітычнай сытуацыі на дзве плятформы:плятформу народнага яднаньня “Беларуская Салідарнасьць”,як шлях да вольнай дэмакратычнай беларускай дзяржавы і імпэрскую плятформу, дзе нягоднікі і жулікі разглядаюць Беларусь і беларусаў у якасьці матэрыялу для латаньня імпэрскіх дзіраў.
    З улікам таго, што расейская імпэрыя рвецца на шматкі, мы, беларусы, знаходзімся ў лепшым стане чым рускія. У нас ёсьць дзяржава. Нам неабходна згуртавацца і замяніць праімпэрскі рэжым на нашу беларускую ўладу. Так, як гэта зрабілі ўкраінцы. У той жа час рускім трэба яшчэ ствараць сваю дзяржаву. Для вырашэньня гэтай праблемы яны ня маюць яшчэ практычнага вопыту. Імпэрыялісты, ставячы мэту адбудовы “вялікай расеі”, нясуць вялікае гора народам гэтай імпэрыі. Гэта пачынаюць разумець некаторыя аналітыкі на ўсходзе, якія шукаюць выйсьця з гэтай сытуацыі.

  3. Rhymiax Says:

    Gabsterx

    Wonderful blog post, saw on

  4. Namioty Says:

    Great Content

    Hmm my dog could have written better

  5. plancha électrique Says:

    Hard Day

    It was quite a hard day for me today, so I decided to take to messing around a lot on the internet and rapidly realized

  6. Blinds Says:

    Look at me

    .I will ensure that I bookmark your blog and will come back in the foreseeable future.

  7. Firma Says:

    Look at me

    Thank you for your post!I have know your idea!

  8. trampoline avec filet Says:

    Looking around

    I love to surf around the internet, regularly I will go to Stumble Upon and follow thru

  9. barbecue électrique Says:

    Hard Day

    It was a hard day here today, so I just took to messing around on the internet and realized

  10. Best Leg Exercises Says:

    Living a Healthy Lifestyle Through Diet and Exercise

    I saw this really great post today.

  11. Escort girl Paris Says:

    I like this {blog|website|site|web blog|weblog|web site} it’s a {master piece}! Glad I {found|detected|observed|discovered|noticed} this on google.

    Wohh exactly what I was searching for, thank you for putting up.

  12. Film Says:

    Best article

    you need to read really interesting text

  13. λευκά είδη Says:

    Everything about home

    Here you can find everything you want about home.

  14. καταστήματα ειδών υγιεινής Says:

    Everything about home

    Here you can find everything you want about furniture.

  15. φωτιστικά σπιτιού Says:

    Answer for post

    I saw this really great post today. Thanks you for the post.

  16. διακοσμήσεις Says:

    Everything about home

    Here you can find everything you want about lighting.

  17. τεχνικός Says:

    Answer for post

    I saw this really good post today. Thanks you for the post.

  18. epipla Says:

    Answer for post

    I saw this really great post today. Thanks you.

  19. καταστήματα εξοπλισμού σπιτιού Says:

    Answer for post

    I saw this really good post today. Thanks you for the post.

  20. εταιρείες κοινοχρήστων Says:

    Answer for post

    I saw this really good post today. Thanks you for the post.

  21. ανακαινίσεις Says:

    Answer for post

    I saw this really good post today. Thanks you.

  22. σπίτι Says:

    Everything about home

    Here you can find everything you want about carpets.

  23. μετακομίσεις Says:

    Answer for post

    I saw this really great post today. Thanks you.

  24. decodeur tnt Says:

    It is quite hard to find good help

    I am really forever proclaiming that its difficult to find good honest help, but here is

  25. Rolety Warszawa Says:

    My post about

    I saw this really great post today.

  26. tables basses Says:

    Just Looking

    When I was browsing today I saw a excellent post about

  27. rasoir électrique Says:

    Bing results

    While searching Bing I found this page in the search results and I didn’t think it match

  28. Rolety Says:

    Great Content

    Hmm my dog could have written better

  29. Meble wloskie Says:

    Must read

    I saw this really interesting article last week

  30. http://www.montresfemmes.net/ Says:

    Yahoo News

    When reading a bit Google and Bing News now I found this

Leave a Reply

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура
Форум

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2004
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

Г. Пазьняк. «Беларусь у сэрцы»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Зянон Пазьняк

Малады Фронт!

Народныя
навіны Віцебска

Беларуская Музыка

Альтэрнатыўная энэргетыка

[ Усе сябры ]


Hosted by byelarus.com


Бясплатны хостынг



Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2010
Сувязь